Замежныя СМІ пра Беларусь: 1-6 лістапада

Нягледзячы на тое, што Літва асуджае злачынствы рэжыму А. Лукашэнкі, Беларусь, як бы там ні было, геаграфічна суседнічае з Літвой. Да таго ж, пазіцыю ў адносінах да Беларусі ўжо значна падкарэктаваў Еўрасаюз — пасля некаторых рэверансаў, зробленых А. Лукашэнкам, яго краіне прапанавалі далучыцца да праграмы «Усходняе партнёрства». Аднак гэта не дае адказу на пытанне, чаму аўтарытарны лідэр быў так цёпла прыняты ў Літве, тым часам як прэзідэнт Д. Грыбаускайтэ адмовіла ў сустрэчы з роднымі зніклых беларускіх апазіцыянераў і прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.

«Geopolitika» (Літва)

Дарэчы, у Масквы ёсць надзеі на тое, што гандаль па прызнанню Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ўсё ж захаваецца. У апошні час Аляксандр Лукашэнка стаў больш халодна ставіцца да «Усходняга партнёрства», асабліва пасля таго, як Масква адмовілася выдаць яму апошні транш абяцанага раней крэдыту ў 500 мільёнаў. А ўжо 21 кастрычніка стала вядома, што пытанне пра прызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ўнесена ў камісію беларускага парламента па справах СНД. Фінансы Беларусі цяпер знаходзяцца ў жудасным стане, на ключавых прамысловых прадпрыемствах даўно ўведзены трохдзённы працоўны тыдзень. Больш таго, як распавялі ў Маскве, сігналы наконт прызнання Сухумі і Цхінвалі ўжо паступаюць з бедных краін Чорнай Афрыкі. А значыць, чарговыя прызнанні для расійскага бюджэту не будуць каштаваць вельмі дорага.

«Коммерсантъ — Власть» (Расія)

Адсутнасць у ЕС магчымасці пакараць Расію азначае і адсутнасць магчымасці зрабіць ёй нешта прыемнае. Можна колькі заўгодна казаць пра канец Еўропы, пра тое, што ў бліжэйшай перспектыве ЕС больш не будзе пашырацца. Але, як вядома, было б жаданне, а спосаб знойдзецца. Яшчэ праз 20–30 гадоў знешнія межы Еўрасаюза цалкам могуць праходзіць у раёне Смаленска. Украінскія палітыкі Януковіч, Цімашэнка і Юшчанка не згаджаюцца адзін з адным, але на словазлучэнне «еўрапейская інтэграцыя» яны рэагуюць з аднолькавай радаснай эйфарыяй. Пра той жа самы сцэнар думаюць і ў беларускай палітычнай эліце. Рана ці позна Лукашэнка сыдзе з палітычнай сцэны. І тады Расія можа стаць сведкам маршу Мінска ў бок Захаду.

«РИА Новости» (Расія)

Не нашмат лепш ідуць справы і ў Беларусі — там таксама няма дзяржаўнага рэзерву супрацьвірусных прэпаратаў, не ідзе вакцынацыя. Але эпідэмія сюды прыйшла больш позна, таму і смяротных выпадкаў пакуль не зафіксавана. Як паведаміла галоўны санітар краіны Валянціна Качан, на 1 лістапада зарэгістравана 59 лабараторна пацверджаных выпадкаў свінога грыпу. Улічваючы, што афіцыйныя лічбы звычайна не адпавядаюць рэальнай колькасці інфіцыраваных, можна разглядаць версію, што ў рэальнасці апошніх на парадак больш. Гэта ўскосна пацвердзіла і сама спадарыня Качан: «Сёння на наяўнасць віруса A/H1N1 у Беларусі абследуюцца толькі цяжка хворыя».

«Время новостей» (Расія)

Каментаваць