Замежныя СМІ пра Беларусь: 1-7 траўня

Рэжым прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, які ў свой час назвалі «апошняй дыктатурай у Еўропе», карыстаецца жудаснай рэпутацыяй, і раней Брусель уключаў яго ў свой чорны спіс. Аднак, даслаўшы запрашэнне, ЕС зноў дае сігнал пра тое, што кааперацыя на базе ўзаемнага інтарэсу больш выгодная, чым канфрантацыя. Лукашэнка адрэагаваў пазітыўна, і цяпер кажа, што яго краіна — «мост паміж Усходам і Захадам».

«Guardian» (Вялікабрытанія)

Рэжым прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, які ў свой час назвалі «апошняй дыктатурай у Еўропе», карыстаецца жудаснай рэпутацыяй, і раней Брусель уключаў яго ў свой чорны спіс. Аднак, даслаўшы запрашэнне, ЕС зноў дае сігнал пра тое, што кааперацыя на базе ўзаемнага інтарэсу больш выгодная, чым канфрантацыя. Лукашэнка адрэагаваў пазітыўна, і цяпер кажа, што яго краіна — «мост паміж Усходам і Захадам».

«Guardian» (Вялікабрытанія)


«Мне Беларусь увогуле падабаецца — таму што там няма крыміналу і жыццё куды прасцей, чым у нас. Аднак праблема ў іншым — уся гэта стабільнасць, шытая белымі ніткамі, трымаецца на адной асобе. Сыдзе яна (а сыдзе рана ці позна) і… усяму гэтаму раю. І не ў тым пытанне, добры або дрэнны правіцель. Справа ў сістэме. Вось вы тут пішыце, што прамысловасць у Беларусі захавалі. Так. Аднак прадукцыя іхняя нікому ў свеце не патрэбная. Не здольныя бульбашы пры сваёй сацыялістычнай сістэме даць нармальную якасць. «Вольва» або «Ман» у 3–4 разы даражэй, аднак нармальная фірма для магістральных перавозак набудзе «Ман», таму што ён на два парадкі надзейней. «Катэрпілер» у пяць разоў даражэй за БелАЗ, аднак па ўсяму свету ў горнай прамысловасці «Каты». БелАЗы нават у Расіі перасталі набываць. Штучная краіна, штучная гаспадарка, якая трымаецца на палітычных амбіцыях… Там хутка будзе куды горш, чым у Расіі.

Каментар на сайце Forum.msk (Расія)


Еўрасаюз нарэшце зразумеў, што ідэалы істотныя, аднак яны менш важныя за інтарэсы, а іх нельга абараняць з дапамогай беларускіх дэмакратаў, якія не карыстаюцца падтрымкай у сябе у краіне. Калі Брусель будзе і далей ужываць падобную тактыку, то зможа выклікаць дэмакратычныя змены на Беларусі. Еўропа здолела рабіць у дачыненні да Беларусі рэчы, якія не можа дазволіць сабе Абама адносна Кубы.

«Przekrуj» (Польшча)


Іншая справа — Беларусь і Арменія. Яны — стратэгічныя партнёры Расіі, якая зацікаўлена ў развіцці з імі ваенна-палітычных і эканамічных адносін. У сваю чаргу, у Мінску і Ерэване неаднаразова казалі пра адданасць курсу на развіццё адносін з Расіяй. Аднак кіраўніцтва гэтых краін усё часцей глядзіць на Захад. (…) «Усходняе партнёрства» фактычна ставіць Расію перад фактам, калі ёй у завуаліраванай форме прапануюць развітацца са сваімі геапалітычнымі амбіцыямі, не разглядаць больш постсавецкую прастору як зону сваіх асаблівых інтарэсаў.

«Независимая газета» (Расія)


Цяпер Беларусь — гэта, з аднаго боку, сучасны свет з 500 групамі на Facebook, радзіма маладога народу, які жыве музыкай і інтэрнэтам, з другога — краіна, якая прыгнятаецца «прэзідэнтам», якога называюць «апошні дыктатар Еўропы».

«L’Espresso» (Італія)

Каментаваць