Замежныя СМІ пра Беларусь: 1-7 кастрычніка

Місія МВФ будзе шукаць доказы прагрэсу ў рэформах, якія б апраўдалі крэдыт. Беларусь, у сваю чаргу, разлічвае атрымаць каля сямі мільярдаў долараў ад МВФ, але эксперты лічаць, што краіна можа атрымаць меншую суму або наогул нічога. У цэлым, цяперашні візіт місіі МВФ з’яўляецца «тэхнічным», паколькі палітычная напруга знаходзіцца на такім высокім узроўні, што гаворка пра дамову хуткім часам не ідзе.

«The Wall Street Journal» (ЗША)

Місія МВФ будзе шукаць доказы прагрэсу ў рэформах, якія б апраўдалі крэдыт. Беларусь, у сваю чаргу, разлічвае атрымаць каля сямі мільярдаў долараў ад МВФ, але эксперты лічаць, што краіна можа атрымаць меншую суму або наогул нічога. У цэлым, цяперашні візіт місіі МВФ з’яўляецца «тэхнічным», паколькі палітычная напруга знаходзіцца на такім высокім узроўні, што гаворка пра дамову хуткім часам не ідзе.

«The Wall Street Journal» (ЗША)



Агенцтва Standard & Poor’s панізіла крэдытны рэйтынг Беларусі і выставіла негатыўны прагноз. На думку экспертаў, золатавалютных рэзерваў Мінску (а іх усяго $4,6 мільярда) хопіць на фінансаванне імпарту толькі на паўтара месяцы. Становішча крытычнае. Але ў базавым сцэнары развіцця падзей, па S&P, ужо фігуруе $1 мільярд, які Беларусь атрымае ад расійскага «Сбербанка». Усе загадкі разгаданыя, акрамя адной. А ці варты рэжым Лукашэнкі таго, каб у чарговы раз адцягваць яго ўсё адно немінучы эканамічны крах? Да таго ж, не высоўваючы ніякіх выразных умоў наконт выдачы крэдыту, Расія ператвараецца ў адказнага за тое, што адбываецца ў Беларусі, прычым на баку тых, хто вядзе краіну да краху.

«Новая газета» (Расія)



Пекін афіцыйна не кажа пра ўмовы давання «сяброўскіх» пазык, што цалкам задавальняе Лукашэнку, які ў першую чаргу імкнецца паказаць, што застаецца гаспадаром у краіне. Кітай, у сваю чаргу, пераследуе тыя ж інтарэсы, што і Расія: ён спрабуе адхапіць большы кавалак падчас прыватызацыі прамысловых актываў. Акрамя таго, У Банго падпісаў дамову пра прыватызацыю і кітайскія інвестыцыі ў Беларусь у 2011–2013 гадах. Гэта значыць, што Пекін і Масква ўступаюць у прамую барацьбу за беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, аграпрамысловы комплекс і машынабудаўнічыя прадпрыемствы.

«Le Temps» (Швейцарыя)


«Белая Русь» стваралася абсалютна прагматычна, у мэтах гульні са значнай часткай чыноўніцтва. Прэзідэнт не планаваў стварэнне партыі ўлады, а меркаваў бясконца доўга гуляць на гэтай тэме з мэтай зніжэння пратэстнага патэнцыялу ў асяроддзі службоўцаў. Але цяпер цярпенне беларускай наменклатуры з улікам найцяжкага эканамічнага становішча і адсутнасці ўсякіх перспектыў лопнула, і яна вырашыла, што ў наступным парламенце яна павінна быць прадстаўлена як клас.

REGNUM (Расія)


Беларускі прэзідэнт заявіў, што не прападзе без еўрапейскай падтрымкі, бо разлічвае на дапамогу Расіі. Аднак эксперты мяркуюць, што і тут Лукашэнка хітраваў. Па-першае, расійскае кіраўніцтва ўжо неаднаразова давала зразумець, што проста так падтрымліваць існуючую ў суседняй краіне ўладу не збіраецца. Па-другое, ад Расіі зыходзіць значна большая пагроза для яго аднаасобнай улады, чым ад Еўропы, для якой можна па-майстэрску імітаваць дэмакратызацыю і лібералізацыю. Па-трэцяе, папулісцкая эканамічная палітыка прывяла да таго, што нізкіх коштаў на газ для выратавання сітуацыі ўжо недастаткова.

«Независимая газета» (Расія)

Каментаваць