Замежныя СМІ пра Беларусь: 20 - 27 траўня

Ці рэальна дастукацца да афіцыйнага Мінска? Дастаткова паглядзець на афіцыйны сайт прэзідэнта РБ і азнаёміцца з галоўнымі прынцыпамі дзяржаўнай палітыкі. У тэксце неаднаразова можна сустрэць слова «пераемнасць» у розных галінах, але ні разу не згаданы «дэмакратыя» і «апазіцыя». Беларуская ўлада глухая, яна не імкнецца ў Еўропу, ёй туды не трэба. Аляксандр Лукашэнка стварыў сваю мадэль краіны, унікальную і непаўторную, мадэль-мару. Любыя перамовы — гэта загадзя зразумелы «глуханямы фармат».

Ці рэальна дастукацца да афіцыйнага Мінска? Дастаткова паглядзець на афіцыйны сайт прэзідэнта РБ і азнаёміцца з галоўнымі прынцыпамі дзяржаўнай палітыкі. У тэксце неаднаразова можна сустрэць слова «пераемнасць» у розных галінах, але ні разу не згаданы «дэмакратыя» і «апазіцыя». Беларуская ўлада глухая, яна не імкнецца ў Еўропу, ёй туды не трэба. Аляксандр Лукашэнка стварыў сваю мадэль краіны, унікальную і непаўторную, мадэль-мару. Любыя перамовы — гэта загадзя зразумелы «глуханямы фармат». Тут пануюць свая эканоміка, статыстыка, стандарты, паняцці пра якасць жыцця. Сёння за кратамі апынулася еўрапейская Беларусь, а на волі — штучна створаны свет.

«Дзеркало Тиджня» (Украіна)


Рэйтынгі фінансавай сітуацыі Грэцыі і Беларусі ацэньваюцца міжнароднымі інстытутамі аднолькава. Розніца палягае ў тым, што Грэцыя можа разлічваць на дапамогу Еўрасаюза, а Мінск, які пераследуе палітычных супернікаў і нахабна маніпулюе вынікамі выбараў, спаліў усе масты ў адносінах з Еўропай і Захадам. Беларусь на краю бездані, дастаткова невялікага штуршку.

«Occidentale» (Італія)


Тым часам аналітыкі выказваюць сумневы ў тым, што нават жаданыя крэдыты дапамогуць выратаваць беларускую эканоміку. Уліванне дадатковых сродкаў не вырашыць яе фундаментальныя праблемы: тут не абысціся без кардынальных структурных рэформаў і змен у палітычнай сістэме.

Утро.ру (Расія)


Сённяшняя дэвальвацыя ўжо слабага рубля выглядае недарэчна: хутчэй за ўсё, беларускія ўлады імкнуцца паказаць патэнцыйным крэдыторам, у прыватнасці ЕўрАзЭС, што прымаюць меры для нармалізацыі сітуацыі ў дзяржаве, каб атрымаць крэдыты. Без гэтых сродкаў сітуацыя ў Беларусі будзе станавіцца ўсё больш крытычнай. На сённяшні дзень Мінску лагічна было б займаць пазіцыю двоечніка, які выпраўляе свае памылкі, каб атрымаць хоць нейкія запазычанні.

«Регнум» (Расія)


Эфект ад уведзеных абмежаванняў на імпарт можа быць, але часовы. Эканоміка невялікая, усё пад кантролем, абысці абмежаванне будзе складана. Але ў доўгатэрміновай перспектыве гэта няправільны ход, абмежаванні рэдка спрацоўваюць.

Газета.ру (Расія)

Каментаваць