Замежныя СМІ пра Беларусь: 20 чэрвеня-26 чэрвеня

Лукашэнка вядомы сваёй тактыкай шантажу. Калі Аляксей Кудрын паставіў пад пытанне здольнасць Беларусі плаціць па пазыках, Лукашэнка нанёс удар у адказ: байкатаваў апошнюю сустрэчу АДКБ. Як толькі АДКБ перастала існаваць як сімвал лаяльнасці Расіі і пачала вырашаць канкрэтныя задачы, стала відавочна, наколькі мала гэта арганізацыя адпавядае рэальным інтарэсам яе сяброў.

“ХПрэса (Расія)

Лукашэнка вядомы сваёй тактыкай шантажу. Калі Аляксей Кудрын паставіў пад пытанне здольнасць Беларусі плаціць па пазыках, Лукашэнка нанёс удар у адказ: байкатаваў апошнюю сустрэчу АДКБ. Як толькі АДКБ перастала існаваць як сімвал лаяльнасці Расіі і пачала вырашаць канкрэтныя задачы, стала відавочна, наколькі мала гэта арганізацыя адпавядае рэальным інтарэсам яе сяброў.

“ХПрэса (Расія)


Беларускае малако расіяне здолелі ўсё роўна набываць, паколькі Лукашэнка пайшоў ва-банк. Даў зразумець, што можа пакінуць АДКБ. А гэта азначае для Масквы тое, што беларускія супрацьпаветраныя сілы не будуць прыкрываць яе з захаду. Адсюль каласальныя выдаткі на стварэнне новай сістэмы супрацьпаветранай абароны. У выніку крамлёўскія мядзведзі засталіся пры сваім, а Лукашэнка ўзмацніў пазіцыі як сярод беларусаў, так і ў Еўрасаюзе.

“Газета по-киевски (Украіна)


Аляксандр Лукашэнка будзе трымацца палітыкі балансавання паміж Захадам і Усходам да таго часу, пакуль гэта будзе магчыма. Менавіта ў гэтым устойлівасць яго пазіцыі. У той жа час эксперты адзначаюць, што палітыка адкрытага ціску, якую сёння выкарыстоўвае Расія ў адносінах да Беларусі, менш эфектная, чым мяккая адаптацыя да еўрапейскіх працэсаў — тактыка Еўрасаюза. У сувязі з гэтым на сучасным этапе будзе назірацца яскравы дрэйф Беларусі ў бок Захаду.

“Независимая газета (Расія)


Брусель гатовы даваць крэдыты Беларусі выключна пад заклад прыватызацыі яе самых буйных заводаў. Таксама ЕС цікавяць старобінскія залежы калійнай солі. Паколькі крэдыт аддаваць не будзе чым, Беларусь рызыкуе застацца без вытворчасці і прыродных рэсурсаў. Калі параўнаць адносіны з Мінскам і Кішынёвам, не зразумела, чаму Лукашэнка не зрабіў, як Варонін, які атрымаў ад Расіі крэдыт памерам у 500 мільёнаў долараў. Здаецца, уся праблема ў амбіцыях. Можа, ужо час мінскаму Бацьку трошкі забыцца на свае амбіцыі і згадаць пра адзінства рускага і беларускага народаў?

“Доброе утро (Расія)



Параўнаць Лукашэнку з Франка, які нягледзячы на падтрымку Гітлера змог пасябраваць з Захадам, было б вельмі шыкоўна, аднак прысутнічае тэхнічнае падабенства знешнепалітычных задач. Па-першае, Лукашэнка, як і Франка, трэба было давесці, што ягоны рэжым стабільны. Па-другое, трымаць дыстанцыю ад не вельмі супярэчнага саюзніка. Адпаведныя сігналы на Захад Лукашэнка зрабіў, не прызнаўшы Абхазію і Паўднёвую Асецію. Па-трэцяе, зацікавіць патэнцыйна моцнага саюзніка. Захад пачаў супрацоўніцтва з Франка таму, што баяўся прыходу да ўлады левых і пераарыентацыі краіны на СССР. У гэтым плане Лукашэнка мае лепшую сітуацыю. Ён можа прапанаваць ЕС стаць апошнім ланцужком санітарнага поясу вакол РФ. Плюс некаторы эканамічны патэнцыял, які цікавы для заходняга капіталу.

АПН (Расія)

Каментаваць