Замежныя СМІ пра Беларусь: 21-27 красавіка

У рэгіёнах ужо сутыкнуліся з дэфіцытам прадстаўнікоў асобных прафесій, для якіх цяпер няма стымулу працаваць на радзіме. У органах занятасці не хаваюць, што відавочны ў апошнія месяцы дэфіцыт кадраў шмат у чым выкліканы тым, што кіроўцы, лекары і будаўнікі сталі актыўна выязджаць на заробкі за мяжу. Адток працоўнай сілы з Беларусі, у тым ліку кваліфікаваных спецыялістаў, тлумачыцца тым, што на цяперашнюю сярэднюю зарплату ў 300 долараў пражыць практычна не магчыма.

«Deutsche Welle» (Германія)

Такім чынам, чаму ён (Саннікаў) быў вызвалены менавіта цяпер? Гэта стала вынікам эканамічных санкцый, уведзеных нядаўна Еўрапейскім саюзам у дачыненні да Беларусі: кропкавыя санкцыі, накіраваныя супраць набліжаных бізнэсмэнаў, нанеслі ўдар па рэжыму. Лукашэнка зразумеў, што яму давядзецца вызваліць палітычных зняволеных. Але санкцыі нельга адмяняць, нягледзячы на вызваленне двух чалавек, паколькі за кратамі яшчэ каля 15 актывістаў апазіцыі. Беларусь па-ранейшаму не мае незалежных СМІ, апазіцыйныя партыі фактычна забароненыя. Еўрапейскаму саюзу трэба працягваць ціск.

«ВВС» (Вялікабрытанія)

У гісторыі са стварэннем ЕАС (Еўразійскі саюз) пачынаюць выяўляцца відавочныя негатыўныя рэчы. Мабыць, самае галоўнае, што стаіць перад вачамі думаючага расійскага падаткаплатніка — прыклад Саюза Расіі і Беларусі. Колькі гадоў ён існуе! І якія выдаткі нясе для расійскай казны! Доўгія гады Мінск плаціў за нафту і газ менш, чым некаторыя вобласці РФ. Гаворка ідзе пра мільярды долараў, а не пра «капейкі», як адзначалі афіцыйныя крыніцы падчас частых крызісаў з Лукашэнкам у Маскве. Еўразійскі саюз будзе будавацца на тым жа падмурку?

«Московский комсомолец» (Расія)

Няўступлівасць афіцыйнага Мінска ў пытанні пра палітвязняў можа вельмі моцна радыкалізаваць пазіцыю еўрапейцаў. Цяпер галоўным крытыкам Беларусі стала Літва, прэзідэнта якой Далю Грыбаўскайтэ за сталую падтрымку Аляксандра Лукашэнкі ў кругах беларускіх дэмакратычных сіл нават сталі называць «адвакатам д’ябла». Зараз жа, мяркуюць эксперты, Вільнюс паспрабуе рэабілітавацца. Складанасцяў пры гэтым паўстаць не павінна, паколькі ў Аляксандра Лукашэнкі ў Еўрасаюзе прыхільнікаў няма.

«Коммерсант» (Расія)

У сярэднетэрміновай перспектыве найлепшым зыходам для Лукашэнкі б не балатавацца яшчэ на адзін тэрмін у 2015 годзе, а шукаць сховішча ў Маскве, дазволіўшы правесці дэмакратычныя выбары ў Беларусі.

«Foreign Policy» (ЗША)
 
Каментаваць