Замежныя СМІ пра Беларусь: 21- 27 студзеня

Беларускія эксперты і палітыкі хоць і абмяркоўваюць тэму санкцый, але веру ў іх эфектыўнасць ужо даўно страцілі. Яны кажуць пра тое, што ўлада з лішкам кампенсуе неўязным у Еўропу службоўцам іх маральныя страты матэрыяльнымі выгодамі. Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый баяцца зваротнай рэакцыі беларускіх улад на ўзмацненне жорсткасці санкцый, мяркуючы, што пад нож могуць пайсці апошнія сумесныя праграмы.

Беларускія эксперты і палітыкі хоць і абмяркоўваюць тэму санкцый, але веру ў іх эфектыўнасць ужо даўно страцілі. Яны кажуць пра тое, што ўлада з лішкам кампенсуе неўязным у Еўропу службоўцам іх маральныя страты матэрыяльнымі выгодамі. Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый баяцца зваротнай рэакцыі беларускіх улад на ўзмацненне жорсткасці санкцый, мяркуючы, што пад нож могуць пайсці апошнія сумесныя праграмы. Палітолагі рэкамендуюць брусэльскім службоўцам уважлівей прыгледзецца да расійскага досведу выбудоўвання адносін з Беларуссю і ўцягваць Лукашэнку ў арбіту свайго ўплыву выключна эканамічнымі метадамі.

«Независимая газета» (Расія)


Экспертная супольнасць была на рэдкасць аднадушна ў сваіх водгуках на словы Лукашэнкі пра палітычную рэформу. Выказаць рэакцыю беларускіх і еўрапейскіх аналітыкаў можна адным словам — не верым. Яны (словы пра рэформы) уяўляюць сабой спробу манеўру ў складанай сітуацыі, у якую патрапіў беларускі лідар. Папулярнасць Лукашэнкі рэзка зменшылася, у грамадстве расце запыт на палітычную альтэрнатыву. Але тое, як яна можа выглядаць, застаецца загадкай.

«Deutche Welle» (Германія)


Галоўным сігналам гатоўнасці да палітычных рэформаў стануць восеньскія выбары ў парламент Беларусі. У гэтым скліканні ўлада не прапусціла туды ніводнага апазіцыйнага дэпутата. Таму Захад усумніўся ў легітымнасці парламента і да мінімуму звёў кантакты з народнымі выбраннікамі. Ці пойдзе ўлада ў гэты раз на эксперымент, пакуль не зразумела, паколькі перадвыбарная кампанія ў краіне яшчэ не стартавала, і выразных заяў не прагучала. Аднак нават калі ўлада і вырашыць дапусціць у парламент пару-тройку апазіцыянераў, гэта зусім не значыць, што альтэрнатыўны пункт гледжання будзе ў ім прадстаўлены: беларуская апазіцыя пакуль не вырашыла, ці будзе яна наогул удзельнічаць у выбарах, ці арганізуе байкот.

«Новые Известия» (Расія)


Гутаркі пра развіццё партыйнай структуры ў Беларусі могуць казаць пра тое, што рэжым шукае дадатковых шляхоў легітымацыі, у тым ліку праз стварэнне партыі ўлады, якая будзе ад імя народа праводзіць тыя ці іншыя законапраекты, адводзячы непасрэдную палітычную пагрозу ад так званага кіраўніка дзяржавы. Таксама ў выпадку з’яўлення партыі ўлады варта чакаць стварэння кішэнных апазіцыйных партый, як гэта рэалізавана ў Расіі, дзе ўсе парламенцкія партыі з’яўляюцца марыянеткамі Крамля.

«Liberty» (ЗША)


Пакуль яшчэ нябачную рэарганізацыю палітычнай улады ў РБ узначальвае не афіцыйная празаходняя «апазіцыя» сістэме, якая толькі стварае патрэбны ідэалагічны фон, а функцыянеры сістэмы. Гэта кіраўнічая наменклатура з падвойнай мараллю. Вельмі верагодна, што хуткія выбары ў парламент Беларусі легалізуюць і зробяць гэту рэарганізацыю заўважнай.

«Baltnews» (Расія)

 

Каментаваць