Замежныя СМІ пра Беларусь: 22-28 кастрычніка

Тым часам у беларускім урадзе не хаваюць таго, што рост коштаў працягнецца. Ужо заяўлена пра падвышэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі і кошты праезду ў грамадскім транспарце. З дня на дзень чакаецца чарговы скачок цэнаў на бензін. У такіх умовах спадзявацца на тое, што кошты апусцяцца ці хоць бы стабілізуюцца не даводзіцца. Таму бізнэсмэны закладваюць будучы рост курсу долара ў кошт закупленых тавараў. У выніку атрымліваецца замкнёны круг — дэвальвацыя правакуе кошты, а высокія кошты спрыяюць дэвальвацыі.

Тым часам у беларускім урадзе не хаваюць таго, што рост коштаў працягнецца. Ужо заяўлена пра падвышэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі і кошты праезду ў грамадскім транспарце. З дня на дзень чакаецца чарговы скачок цэнаў на бензін. У такіх умовах спадзявацца на тое, што кошты апусцяцца ці хоць бы стабілізуюцца не даводзіцца. Таму бізнэсмэны закладваюць будучы рост курсу долара ў кошт закупленых тавараў. У выніку атрымліваецца замкнёны круг — дэвальвацыя правакуе кошты, а высокія кошты спрыяюць дэвальвацыі. І цяпер кіраўніцтву краіны трэба прымаць меры па стабілізацыі коштаў на ўнутраным рынку. У адваротным выпадку дэвальвацыю беларускага рубля не спыніць.

«Deutche Welle» (Германія)



КДБ дазволілі ўсё. Па-сутнасці, гэта гісторыя пра вандраванне ў часе ў асобна ўзятай краіне. Па аб’ёму паўнамоцтваў спецслужбаў Беларусь хутка пачне сур’ёзна нагадваць СССР 1930-х. Парламент краіны цяпер разглядае папраўкі да закона «Пра органы дзяржаўнай бяспекі», якія дазволяць чэкістам пры любой нагодзе ўзломваць кватэры, затрымліваць апазіцыянераў і выконваць «іншыя даручэнні прэзідэнта». Кажуць, апазіцыю не забаронена зараз нават расстрэльваць.

«Новое время» (Расія)


Падзеі ў эканоміцы Беларусі могуць стаць паваротным пунктам для мясцовага малога і сярэдняга бізнэсу. Эканамічная палітыка, мяркуючы па ўсім, будзе змяняцца на карысць павелічэння магчымасцяў для беларускага прадпрымальніцкага класа, у якога ёсць энергія і жаданне працаваць і зарабляць. Пытанне толькі ў дакладным размеркаванні роляў у адносінах дзяржава—бізнэс, якое было б накіравана на рашэнне адзінай задачы па выхаду з крызісу.

«Обзор» (Літва)


Лукашэнка, чыім вучнем па частцы жадання заставацца ва ўладзе любым коштам з’яўляецца Пуцін, выкруціцца, але не аддасць Расіі кантроль над галоўнымі беларускімі актывамі. Нават калі Расія ўсё ж зломіць на другім дзясятку гадоў барацьбы за беларускія актывы «бацьку», ніякія «белтрансгазы» і «беларуськаліі» эканамічнай і палітычнай магутнасці расійскай уладзе не дададуць. Еўразійскі саюз — ідэя, запазычаная Пуціным у Назарбаева, — падобна, становіцца праектам, з якім дробнакаліберны савецкі чэкісцкі клерк хоча ўвайсці ў гісторыю. Задача грандыёзная: ашукаць гісторыю і законы быцця, двойчы ўвайсці ў адну і тую ж раку, стварыць імперыю з прабіркі.

«Газета.Ру» (Расія)


Дарэчы, больш за ўсё насцярожыла вельмі энергічная падтрымка ідэі Уладзіміра Пуціна пра стварэнне Еўразійскага саюзу з боку Аляксандра Лукашэнкі. Улічваючы тое, што сёння адбываецца з дэмакратыяй і эканомікай у Беларусі, усё гэта не можа не насцярожваць. Таму што, калі аб’ядноўваюцца не дзяржавы і народы, а дыктатары і аўтарытарныя рэжымы, гэта заўсёды прыводзіць да кепскага выніку.

«Рэспубліка» (Казахстан)

Каментаваць