Замежныя СМІ пра Беларусь: 22-28 студзеня

Такіх суровых рэпрэсій мы не назіралі шмат гадоў. І, падобна, яны становяцца перманентнымі. Немагчыма не заўважыць паралеляў паміж Польшчай 1980-х і сучаснай Беларуссю. Галоўнае зараз — захаваць прастору для дзейнасці апазіцыі. Важна, каб апазіцыя засталася ў Беларусі. Важна таксама, каб яна ведала, што яе падтрымліваюць у Еўропе: апазіцыі давядзецца рыхтавацца да цяжкіх часоў.

«The Washington Post» (ЗША)

Такіх суровых рэпрэсій мы не назіралі шмат гадоў. І, падобна, яны становяцца перманентнымі. Немагчыма не заўважыць паралеляў паміж Польшчай 1980-х і сучаснай Беларуссю. Галоўнае зараз — захаваць прастору для дзейнасці апазіцыі. Важна, каб апазіцыя засталася ў Беларусі. Важна таксама, каб яна ведала, што яе падтрымліваюць у Еўропе: апазіцыі давядзецца рыхтавацца да цяжкіх часоў.

«The Washington Post» (ЗША)


Разгон мітынгу ў Мінску быў не проста памылкай, а нейкім феерычным ідыятызмам. Калі за Лукашэнку прагаласавала большасць грамадзян, а нават апазіцыя, кажучы пра фальсіфікацыі, не называе лічбаў менш за 40 працэнтаў падтрымкі «Бацькі», навошта было пасля гэтага дэманстраваць сілу? Раніцай дворнікі навялі б парадак, і ўсё было б акурат як у Еўропе. І няма да чаго прычапіцца. А цяпер Лукашэнка, перамогшы на выбарах, прайграў амаль усё, чаго старанна дамагаўся доўгія гады. Выстаўлены з Еўропы, ён ужо не зможа праводзіць больш-менш незалежную палітыку ў адносінах да Масквы. Гэта можа апынуцца канцом «беларускага цуду», і ўсяму віной проста казачная неабдуманасць. Інтэлігенцыю і моладзь Лукашэнка ўжо страціў, і беззваротна, але як толькі пачнуцца эканамічныя цяжкасці, ён страціць і асноўную масу грамадзян, якія галасуюць за яго толькі дзеля адноснага сацыяльнага дабрабыту — ніякай палітычнай ці маральнай матывацыі ў галасаванні большасці няма. Скончыцца кармушка — скончыцца і любоў.

«Форум» (Расія)



Лукашэнка на працягу некалькіх гадоў спрабаваў супрацьпаставіць адзін аднаму Расію і Захад, намякаючы на змякчэнне свайго аўтарытарнага кіравання з мэтай прыцягнення абмежаванай дапамогі Захаду і змякчэнні гістарычнай залежнасці сваёй краіны ад Масквы. Яго баланс пахіснуўся ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня, калі ўвечары быў разагнаны шматтысячны натоўп пратэстуючых. Пакуль ЗША і блок ЕС з 27 дзяржаў разглядаюць скаардынаваную забарону на выдачу віз і замарожванне банкаўскіх рахункаў высокапастаўленых беларускіх службоўцаў, Расія выступіла з прапановамі пра супрацоўніцтва з Мінскам. Але Расія патрабуе шмат чаго ў абмен на сваю шчодрасць. Расія імкнецца да падвышэння коштаў на нафту і газ для Беларусі, а таксама настойвае на саступках, якім пярэчыць Лукашэнка. Гаворка ідзе пра долю ў беларускіх нафтавых кампаніях і энергетычнай інфраструктуры.

«The Wall Street Journal» (ЗША)


У Мінску, нягледзячы на нядаўнія пагрозы Аляксандра Лукашэнкі цвёрда адказаць на санкцыі, якія будуць уведзены супраць Беларусі, сёння вырашылі перачакаць і паглядзець, што насамрэч будзе. У эфектыўнасць прынятых Еўропай выхаваўчых мер для Лукашэнкі і яго асяроддзі мала хто верыць — усё гэта Мінск ужо праходзіў. У дадатак існуюць надзеі на падтрымку Масквы, якая хоць і сварыцца з Мінскам, аднак не збіраецца выключаць яе з зоны ўплыву. Праўда, у беларускай сталіцы пры гэтым не заўважаюць ці не жадаюць заўважаць таго, што Масква ў гэты раз не спяшаецца расчыняць абдымкі для саюзніцы, што пацвярджае адсутнасць на інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнта РФ. Крэмль трымае паўзу ў чаканні крокаў ЕС. І таму хутчэй будзе прыкормліваць Мінск, але не карміць яго, як было раней.

«Независимая газета» (Расія)

Каментаваць