Замежныя СМІ пра Беларусь: 22 - 28 траўня

Мытны саюз — гэта палітычны праект, які ўступіў у фазу палітычнай барацьбы. Праўда, любая спроба націснуць на Мінск, хутчэй за ўсё, паставіць крыж на ўсіх надзеях зацягнуць Лукашэнку ў які-небудзь саюз. Тактыка беларускага прэзідэнта апраўдвае сябе. Мінск цярпліва чакаў, пакуль юрыдычная калізія з нафтавымі мытамі стукне па Мытнаму саюзу, і зараз не меней цярпліва будзе чакаць выгоднай для сябе рэакцыі з боку Расіі. Не выключана, што дачакаецца. Падаравала ж Масква Украіне ў запале харкаўскага кампрамісу дзесяткі мільярдаў долараў. Чым Мінск горшы?

Lenta.ru (Расія)

Я не выключаю, што ў нейкі момант Расіі і Казахстану як двум асноўным лідэрам інтэграцыі на постсавецкай прасторы, магчыма, давядзецца замкнуцца ў рамках сваёй стратэгічнай двойкі. Ведаеце такую прыказку: «Бацька з возу — кабыле лягчэй». Па шэрагу прагнозаў, Аляксандр Рыгоравіч можа з вялікай цяжкасцю перажыць новыя прэзідэнцкія выбары. Патрэбна не канцэнтравацца на апетытах Мінска і асабіста Лукашэнкі, а засяродзіцца на самым каштоўным стратэгічным саюзе, які цяпер склаўся на постсавецкай прасторы, — саюзе Масквы і Астаны, які цалкам здольны рухаць гэту канструкцыю наперад.

«Regnum» (Расія)

Беларускаму Бацьку не пад сілу вярнуць свайго новага брата па розуму Курманбека Бакіева ў прэзідэнцкі палац у Бішкеку. Затое ён можа не пускаць Розу Атунбаеву на сустрэчы лідэраў постсавецкіх краін. Па дадзеных «МК», перад самітам СНД напярэдадні Дня Перамогі Лукашэнка паставіў рубам пытанне: ці яна, ці я. У мінулы ўік-энд на сустрэчу прэм’ераў краін ЕЎРАЗЭС, па нашай інфармацыі, было прынята яшчэ адно крыўднае для новых улад Кіргізіі рашэнне. Маўляў, пакуль тыя не пройдуць праз выбары і не ўзаконяць свой статус, запрашаць іх у кола легітымных прэзідэнтаў і прэм’ераў ЕЎРАЗЭС ніхто не будзе.

«Московский комсомолец» (Расія)

Робячы кампліменты прэзідэнту Расіі Мядзведзеву і крытыкуючы прэм’ер-міністра Пуціна, кіраўнік беларускай дзяржавы, па меркаванні экспертаў, спрабуе дабіцца прэферэнцый ад Масквы. Імкненне выкарыстоўваць чалавечы фактар, псіхалагічныя моманты адносін, сведчыць пра крызіс сродкаў ціску Мінска на Маскву.

«Deutche Welle» (Германія)

Прапанова Беларусі пашырыць «Усходняе партнёрства» за кошт РФ і Казахстана, мякка кажучы, дзіўная, і падобная да сабатажу гэтай ініцыятывы. Паколькі ў Беларусі і так ёсць сваё «ўсходняе партнёрства» ў рамках Мытнага саюза, які мае свае праблемы. Паводзіны Мінска нагадваюць пра словы Зянона Пазняка — «пусціўшы Лукашэнку ва «Усходняе партнёрства» — пусцілі «траянскага каня».

«Delfi» (Літва)
 
Каментаваць