Замежныя СМІ пра Беларусь: 22 жніўня - 4 верасня

За ўсімі гэтымі поспехамі вытворчасці, буйнымі агракультурнымі комплексамі, дзе шараговы беларус наўрад ці можа сабе дазволіць адпачыць, заявамі пра «жаданне наладзіць супрацоўніцтва», губляецца чалавечы складнік суседняй краіны. Зразумела, што прэс-тур праходзіў у рамках падрыхтоўкі да беларуска-літоўскага эканамічнага форума, але занадта шмат было такога, што можа навесці на думку пра жаданне паказаць рэчаіснасць лепш, чым яна ёсць насамрэч.

«DELVI» (Літва)

За ўсімі гэтымі поспехамі вытворчасці, буйнымі агракультурнымі комплексамі, дзе шараговы беларус наўрад ці можа сабе дазволіць адпачыць, заявамі пра «жаданне наладзіць супрацоўніцтва», губляецца чалавечы складнік суседняй краіны. Зразумела, што прэс-тур праходзіў у рамках падрыхтоўкі да беларуска-літоўскага эканамічнага форума, але занадта шмат было такога, што можа навесці на думку пра жаданне паказаць рэчаіснасць лепш, чым яна ёсць насамрэч.

«DELVI» (Літва)



Эксперты ў Мінску з недаверам ставяцца да абяцанняў урада Беларусі перайсці да рынкавай эканомікі. Так, напрыканцы мінулага тыдня Міністэрства гандлю абвясціла пра сваё бачанне. У адпаведнасці з рэкамендацыяй міністэрства, у крамах і на рынках павінна быць беларускіх тавараў 90 працэнтаў па харчовай і 70 працэнтаў па прамысловай групе. Нагадаем, што аналагічная норма існавала і раней, але ў свой час была адменена па патрабаванні расійскага боку. Думаецца, у дадзенай сітуацыі меркаванне саюзніцы Беларусь не турбуе. Нядаўняя сустрэча Лукашэнкі і Мядзведзева не ўнесла яснасці ў перспектывы расійска-беларускіх адносін. Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў яе туманна і мудрагеліста, сказаўшы: «Хуткім часам і ў эканоміцы, і ў палітыцы мы прымем такія прынцыповыя рашэнні, якія змогуць развязаць праблемы, якія ў нас сёння існуюць». Што да замежных інвестыцый, то пакуль урад дэманструе надзею на тое, што для іх прыцягнення не давядзецца «ламаць» адміністратыўна-камандную эканоміку.

«Независимая газета» (Расія)



Расійскі апазіцыйны палітык Уладзімір Рыжкоў лічыць, што перамовы двух прэзідэнтаў у Сочы, а таксама папярэднія і будучыя сустрэчы наўрад ці штосьці зменяць, бо «адносіны Расіі і Беларусі зайшлі ў тупік». Фактар гэтага палітык бачыць у тым, што Масква і Мінск па-рознаму ўяўляюць сабе фармат двухбаковых адносін і Саюзнай дзяржавы. Па словах Рыжкова, Крэмль канчатковай мэтай ставіць зліццё Расіі і Беларусі ў адзіную дзяржаву, у той час як Мінск глядзіць на рэчы дыяметральна процілегла. Акрамя таго, як растлумачыў былы першы намеснік старшыні Цэнтрабанка Расіі Сяргей Алексашанка, з-за скарачэнні прыбыткаў бюджэту і крызіснага стану расійскай эканомікі падтрымка, якую Расія аказвала Беларусі ў апошнія гады, будзе слабець.

«Deuthe Welle» (Германія)



Беларускія аналітыкі ўпэўнены, што пастанова № 1000 таксама не зможа абмежаваць імпарт. Прыняты дакумент адкрывае добрыя магчымасці для карупцыі: у ланцуг узгадненняў імпарту, паводле гэтага дакумента, уключаюцца службоўцы на месцах. Менавіта яны будуць вырашаць, каму даваць згоду на аперацыі па імпарце, а каму не. І менавіта яны будуць размяркоўваць валютныя ліміты на імпарт. Акрамя гэтага, па меркаванні эксперта, дакумент можа моцна ўскладніць адносіны беларускіх улад з Міжнародным валютным фондам. Менавіта таму ўлады і спрабавалі схаваць ад усіх гэтую пастанову.

«Коммерсант» (Расія)

Каментаваць