Замежныя СМІ пра Беларусь: 23-29 студзеня

Скептычна ставяцца эксперты да перспектыў беспраблемнага функцыянавання Мытнага саюза. У двухбаковым фармаце такі саюз Расіі і Беларусі быццам бы і так існаваў ужо амаль 15 гадоў. Тым не менш, пошліны на цэлы шэраг тавараў, пачынаючы з аўтамабіляў, так і не былі ўзгодненыя. І, безумоўна, базавай супярэчнасцю тут будзе пытанне энергетыкі, Беларускія ўлады ніколі не хавалі, што для іх галоўным фактарам удзелу ў гэтым Саюзе ёсць атрыманне энерганосьбітаў па ўнутрырасійскіх коштах. Расія хацела б, у сваю чаргу, атрымаць уласнасць на тэрыторыі Беларусі.

Скептычна ставяцца эксперты да перспектыў беспраблемнага функцыянавання Мытнага саюза. У двухбаковым фармаце такі саюз Расіі і Беларусі быццам бы і так існаваў ужо амаль 15 гадоў. Тым не менш, пошліны на цэлы шэраг тавараў, пачынаючы з аўтамабіляў, так і не былі ўзгодненыя. І, безумоўна, базавай супярэчнасцю тут будзе пытанне энергетыкі, Беларускія ўлады ніколі не хавалі, што для іх галоўным фактарам удзелу ў гэтым Саюзе ёсць атрыманне энерганосьбітаў па ўнутрырасійскіх коштах. Расія хацела б, у сваю чаргу, атрымаць уласнасць на тэрыторыі Беларусі. Гэта значыць, матывацыя абедзвюх дзяржаў розная, і сутыкненні непазбежныя. Але спадар Лукашэнка наўрад ці пойдзе на фармальны выхад з Мытнага саюза. За апошнія 15 гадоў ён выдатна навучыўся карыстацца механізмамі мытных адносін паміж Расіяй і Беларуссю так, як гэта яму зручна.

«Deutche Welle» (Германія)



Ён (Лукашэнка) будзе блефаваць, даваць абяцанні Захаду, але ўсё адно — з аглядкай на Маскву. Наўрад ці падобная гульня зменшыць градус эканамічных і палітычных адносін з Расіяй. І сацыяльна-эканамічная, і палітычная, і ваенная беларускія мадэлі значна бліжэй да тых мадэляў, якія існуюць у Расіі, чым да тых, што на Захадзе. Адсюль можна казаць пра тое, што калі Лукашэнка «пойдзе» на Захад, то і мадэль развіцця павінна будзе адаптоўвацца да заходняй. Гэта будзе патрабаваць ад беларускага кіраўніцтва трансфармацый і можа паставіць пад пытанне аўтарытарную сістэму, якая існуе ў Беларусі апошнія пятнаццаць гадоў.

«Росбалт» (Расія)


Казахстан на мінулым тыдні паспрабаваў змяніць правілы гульні. Астана заявіла, што калі Расія адмовіць Мінску ў нафце і газе, то яна зможа замяніць Маскву ў справе паставак энерганосьбітаў. Ва ўсім свеце такая дамова лічылася б абсалютна звычайнай, трывіяльнай справай. Але не на постсавецкай прасторы. Рэакцыя Масквы на тое, што дзве былыя савецкія рэспублікі могуць паспрабаваць дамаўляцца за спіною Крамля, наўрад ці будзе ўспрынята пазітыўна. Прапанова Астаны, аднак, паказвае, у прыватнасці, што шматлікія рэспублікі былога СССР ужо не баяцца гневу Масквы. Альянс Беларусі і Казахстана — самых блізкіх саюзнікаў Расіі — у будучыні можа моцна аслабіць уплыў апошняй. Хаця аналітыкі схільныя лічыць заявы Казахстана блефам. Гандаль Беларусі і Казахстана шмат у чым злучаны з Расіяй, і пакуль гэтыя краіны не гатовыя быць сістэмнымі апанентамі Маскве.

«Time» (ЗША)


Альтэрнатывай палітыкі неалібералізму ў эканоміцы для Украіны можа быць толькі варыянт аўтаркіі, блізкі да беларускага. Адсюль і нечаканае збліжэнне Аляксандра Лукашэнкі з украінскім кіраўніцтвам напярэдадні выбараў. Візіт Лукашэнкі ва Украіну не сарваў нават свіны грып, не тое што «аранжавая чума». Інтуіцыя «Бацьку» не падвяла, ён дакладна адчуў у Цімашэнцы верагодную «матухну» для Украіны і ўсе плюсы падобнага супрацоўніцтва».

«Левый берег» (Украіна)


Дарэчы, пра аўтамабілі. Беларусь, уступіўшы ў Мытны саюз, узяла на сябе абавязкі павялічыць пошліны на ўвоз іншамарак да расійскага ўзроўню. Так што наш шматпакутны аўтапрам атрымлівае новы рынак збыту, што, мабыць, не выклікае эйфарыі ў простых беларусаў. Апошнія даўно адвыклі ад «жыгулёў» і ездзяць на недарагіх, але надзейных старых іншамарках.

«Калининградская правда» (Расія)
 

Каментаваць