Замежныя СМІ пра Беларусь: 23-30 кастрычніка

Тым часам эканамічную напружанасць у Беларусі на нейкі час зняў МВФ, абвясціўшы, што задаволены тым, як Мінск змагаецца з крызісам, і вылучыў яму чарговы транш крэдыту ў 699,5 мільёна долараў… Эканамічныя эксперты, каментуючы гэты факт, адзначаюць, што Беларусь пад ціскам МВФ нешта робіць, але пакуль вельмі рана казаць пра тое, што ідзе рэальная перабудова эканомікі і пераход на рынкавыя рэйкі, як таго патрабуе МВФ. Прырост запазычанасці ў 2009 годзе склаў амаль 33 працэнты.

Тым часам эканамічную напружанасць у Беларусі на нейкі час зняў МВФ, абвясціўшы, што задаволены тым, як Мінск змагаецца з крызісам, і вылучыў яму чарговы транш крэдыту ў 699,5 мільёна долараў… Эканамічныя эксперты, каментуючы гэты факт, адзначаюць, што Беларусь пад ціскам МВФ нешта робіць, але пакуль вельмі рана казаць пра тое, што ідзе рэальная перабудова эканомікі і пераход на рынкавыя рэйкі, як таго патрабуе МВФ. Прырост запазычанасці ў 2009 годзе склаў амаль 33 працэнты. Унутраныя абавязацельствы банкаў дасягнулі на пачатак кастрычніка 2009 года ў пераліку на долары 23 мільярда (з пачатку года больш за 5 мільярдаў, ці 22,5%). І гэта ва ўмовах зніжэння ВУП на 0,5%... Гэта значыць, што знешнія крэдыты не зрабілі эканоміку больш прадуктыўнай, канкурэнтаздольнай. Толькі дазволілі падтрымліваць сацыяльнае статут-кво.

«Независимая газета» (Расія)


Двум прэзідэнтам (Лукашэнку і Юшчанку) ёсць пра што пагаварыць. Тым больш што ў апошні год у іх усталяваліся больш цесныя адносіны, за якімі прагматычны разлік: кожны вядзе сваю тактычную гульню, дамагаючыся пастаўленых мэтаў. Лукашэнка заклапочаны інвестыцыямі ў беларускую эканоміку і праблемай прызнання з боку Еўропы. І, натуральна, хоча збалансаваць свае адносіны з Масквой. У тым ліку і за кошт Кіева. Чаго варта яго пазітыўная ацэнка выступу ўкраінскага прэзідэнта на пасяджэнні лідэраў дзяржаў на кішынёўскім саміце СНД, дзе Юшчанка крытыкаваў бяздзейнасць Садружнасці ва ўмовах крызісу! Юшчанка, у сваю чаргу, імкнецца не толькі вырашыць праблему юрыдычнага афармлення ўкраінска-беларускай мяжы, але і паспрабаваць згуляць ролю пасярэдніка ў адносінах Беларусі і Захаду. Вядома ж, не апошняе месца займаюць і планы фармавання саюзу для сумеснага супрацьстаяння расійскаму энергетычнаму шантажу.

«Зеркало недели» (Украіна)


Хуткіх і вялікіх змен чакаць не варта. Гэта быў бы занадта ідэалістычны падыход. Але лідэры Беларусі сёння вельмі сур’ёзна думаюць пра тое, каб крок за крокам штосьці мяняць. Яны імкнуцца да большай адкрытасці ў адносінах з Еўрасаюзам і сур’ёзна дзейнічаюць у гэтым накірунку.

«Актуальная камера» (Эстонія)


«Украіне ў гэты Новы год, магчыма, сапраўды будзе не да газавых войнаў — там прэзідэнцкія выбары. Затое ад Беларусі цалкам можна чакаць сюрпрызаў. Нягледзячы на тое, што Лукашэнка ўсё ж падпісаў дамову пра калектыўныя сілы АДКБ, у бакоў застаецца яшчэ нямала нявысветленых пытанняў.

«Политика.ру» (Расія)


Падпісанне дамовы па АДКБ з’яўляецца ўскосным сведчаннем таго, што, па-сутнасці, адносіны Лукашэнкі і Пуціна паралельныя адносінам Лукашэнкі і Мядзведзева. Поўны ступар па першай лініі не азначае такога ж ступару ў адносінах з Крамлём. І сітуацыя з расійскім крэдытам, і рэзкія заявы Лукашэнкі не спрыялі рашэнню дадзенага пытання, якое Лукашэнка выкарыстоўваў як адзін са сваіх казыроў. Мабыць, з Мядзведзевым у яго ёсць асобная сістэма дамоўленасцяў, якая захоўваецца ў сіле. Вядома, што Беларусь ставіцца да АДКБ вельмі скептычна, ёй гэта не вельмі трэба. У гэтым сэнсе лепшае, што ад яе можна чакаць — каб яна не блакавала развіццё гэтага інстытута, на яе паўнавартасны ваенны ўдзел ніхто не разлічвае.

«Регнум» (Расія)


Беларусі спрыяе тое, што эканоміка апынулася шмат у чым ізаляванай і не падпарадкаванай сусветным выклікам. У сваім развіцці Беларусь арыентуецца галоўным чынам на ўнутраны спажывецкі рынак, а таксама на рынак Расіі, часам Украіны. Не разарвала гэта краіна і цесных сувязяў з Расіяй, выкарыстоўваючы яе ў якасці донара. У якасці прыкладу можна прывесці танныя кошты на энерганосьбіты, якія паступаюць з Расіі. Калі б Беларусь купляла энерганосьбіты па сусветных коштах, прадукцыя яе напэўна апынулася б неканкурэнтаздольнай. Калі б Беларусь сутыкнулася з сусветнай канкурэнцыяй хоць бы так, як Украіна, яна выглядала б вельмі слаба.

«Донецкий коммуникационный ресурс» (Украіна)

Каментаваць