Замежныя СМІ пра Беларусь: 23 траўня -5 чэрвеня

Ужо на наступным тыдні ЗША прымуць рашэнне пра захаванне або ануляцыю санкцый супраць Беларусі. NATO лічыць Беларусь патэнцыйнай пагрозай для суседняй Літвы. «Freedom House» ставіць Беларусь на 188-е месца з 195 краін па ступені захавання праў чалавека, а «Transparency International» лічыць, што карупцыі ў Мінску больш, чым у Маскве. ЗША і ЕС павінны будаваць адносіны з Беларуссю, зыходзячы з неабходнасці дэмакратызацыі і спадзяванняў на рэформы палітычнага ладу. Няхай Вашынгтон не паддаецца спакусе задавальняцца тым, што ў Мінск вернецца ягоны пасол.

Ужо на наступным тыдні ЗША прымуць рашэнне пра захаванне або ануляцыю санкцый супраць Беларусі. NATO лічыць Беларусь патэнцыйнай пагрозай для суседняй Літвы. «Freedom House» ставіць Беларусь на 188-е месца з 195 краін па ступені захавання праў чалавека, а «Transparency International» лічыць, што карупцыі ў Мінску больш, чым у Маскве. ЗША і ЕС павінны будаваць адносіны з Беларуссю, зыходзячы з неабходнасці дэмакратызацыі і спадзяванняў на рэформы палітычнага ладу. Няхай Вашынгтон не паддаецца спакусе задавальняцца тым, што ў Мінск вернецца ягоны пасол. Адмена амерыканскіх санкцый павінна адбыцца выключна на канкрэтных умовах.

«The Wall Street Journal» (ЗША)



Калі прэзідэнт Мядзведзеў раздражнёна адгукаецца пра «Усходняе партнёрства», то можна сабе ўявіць, што адбываецца ў душы прэм’ера, які мусіў весці справы з Лукашэнкам увесь час, пакуль быў прэзідэнтам. І раптам для апошняга, які адпрэчаны Захадам і які ўвесь час кляўся ў вернасці Расіі, прыдумалі нейкае партнёрства. Сказаць можна толькі адно: ну што, Бацька, дапамаглі табе твае ляхі. Хутка, Аляксандр Рыгоравіч, у цябе, кажучы не па-гогалеўску, не будзе бабла. Глядзі ў дадатку аналіз міністра фінансаў Расійскай Федэрацыі.

«Грани» (Расія)


Мемарандум, які рыхтуе апазіцыя, — адзнака глыбокага крызісу ўнутры самой апазіцыі. У беларускай апазіцыя склалася унікальная сітуацыя, калі пад адзін дах загналі камуністаў і нацыяналістаў. Такім чынам, размова ішла не пра аб’яднанне людзей па праграмных або ідэйных забабонах, а папросту дзейнічалі па прынцыпу: мы ўсе супраць прэзідэнта. Натуральна, калісьці гэта гісторыя павінна была скончыцца.

«Коммерсант-Ъ» (Украіна)


Масква даказала двайную гульню Беларусі ў адносінах з Расіяй. Лукашэнка і далей кажа, што збіраецца будаваць саюзную дзяржаву, аднак на практыцы Беларусь стала сябрам «Усходняга партнёрства», да гэтага часу не прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, адмаўляецца фінансаваць антыкрызісны фонд «ЕўрАзЭС».

«ВВС» (Вялікабрытанія)


Фарсіраванае беларускімі ўладамі будаўніцтва АЭС неадназначна ўспрымаецца насельніцтвам краіны. …Нават грамадскія арганізацыі, патронам якіх выступае ўлада, не маюць праўдзівай і аб’ектыўнай інфармацыі пра пагрозы «мірнага атаму». Аналітыкі не выключаюць, што адтэрміноўка пачатку будаўніцтва станцыі, якая выклікана фінансавымі праблемамі, а таксама спрэчкамі паміж Мінскам і Масквой, здольная даць новы імпульс дыскусіям пра мэтазгоднасць будаўніцтва АЭС у Беларусі.

«Deutche Welle» (Германія)


Цяпер адмоўнае сальда гандлёвага балансу Беларусі складае каля 13 працэнтаў ад ВВП. Лічба дастаткова нармальная, аднак выключна па дакрызісных параметрах. Тады такую розніцу можна было лёгка ліквідаваць за кошт інвестыцый. Зараз жа інвестары яўна не спяшаюцца ўкладаць нават капейку ў эканомікі краін, якія развіваюцца. Таму пазбегнуць фінансавага краху можна выключна за кошт іншаземных крэдытаў.

Лента.ру (Расія)

Каментаваць