Замежныя СМІ пра Беларусь: 24-30 верасня

Сітуацыя на валютным рынку сапраўды крыху палепшылася. Ва ўсякім разе, і насельніцтва, і прадпрыемствы могуць свабодна купіць і прадаць замежныя грошы. Пры гэтым дзяржаўныя эксперты намагаюцца замоўчваць тое, што кошт нацыянальнай валюты за паўгода зменшыўся ў 2,5 разы. Прапарцыйна выраслі і кошты. Адсутнасць знешняга фінансавання значна больш крытычная, чым гэта спрабуюць прадставіць улады, лічаць эксперты. Менавіта гэта прымушае Лукашэнку ісці на ўмовы Еўропы.

«Независимая газета» (Расія)

Сітуацыя на валютным рынку сапраўды крыху палепшылася. Ва ўсякім разе, і насельніцтва, і прадпрыемствы могуць свабодна купіць і прадаць замежныя грошы. Пры гэтым дзяржаўныя эксперты намагаюцца замоўчваць тое, што кошт нацыянальнай валюты за паўгода зменшыўся ў 2,5 разы. Прапарцыйна выраслі і кошты. Адсутнасць знешняга фінансавання значна больш крытычная, чым гэта спрабуюць прадставіць улады, лічаць эксперты. Менавіта гэта прымушае Лукашэнку ісці на ўмовы Еўропы.

«Независимая газета» (Расія)



У канцы восені, узімку шматлікія прысутныя ў Беларусі кампаніі вырашаць для сябе пытанне, ці працягваць бізнэс у рэспубліцы. Цяпер рыхтуюцца фінансавыя справаздачы, ацэньваюцца праблемы і рызыкі. Але выязджаюць самыя прасунутыя, соль зямлі, людзі, здольныя пабудаваць эканоміку будучыні Беларусі. Застаюцца меней пасіянарныя, меней кваліфікаваныя кадры. Беларусь ператвараецца ў другую Малдавію.

«REGNUM» (Расія)

 
Палітычныя і эканамічныя перыпетыі апошніх месяцаў у Беларусі прымушаюць ЗША і ЕС выпрацаваць грунтоўны падыход да беларускіх праблем, асноўнымі метадамі якога стануць: актывізацыя пазітыўных дэмакратычных пераменаў у краіне і падрыхтоўка Беларусі да пераходнага перыяду, які звязаны з сыходам з улады Аляксандра Лукашэнкі.

«Voice of America» (ЗША)



Зараз можна сказаць, што Мінск цалкам дакладна вырашыў «починить» уласную эканоміку. Прычым у літаральным значэнні, калі ўспомніць, што Кітай у прастамоўі часам завуць «Чына». Будучы эканамічны цуд Беларусі — гэта ўжо не толькі зноў Лукашэнка, але і плюс «кітаізацыя» ўсёй краіны. Такая выснова напрасілася пасля візіту ў Мінск дэлегацыі парламента з Паднябеснай. Палітолагі нават загаварылі пра пачатак кітайскай экспансіі. За дзесяцігоддзі сяброўства і разнастайных інтэграцыйных ініцыятыў Масква так і не здолела дабіцца нічога падобнага. А тут рэжым найбольшай спрыяльнасці. Увогуле, штосьці кітайскае ў Лукашэнку было заўсёды. Мяркуючы па тым, як з горам напалову працуе беларуская эканоміка, так і хочацца сказаць: «Зроблена ў Кітаі». У горшым сэнсе гэтага слова.

«Голос России» (Расія)


Тое, што адбываецца цяпер у Беларусі, складана аднесці да жыцця стабільнага грамадства. Рэзкае абвастрэнне эканамічных праблем, актывізацыя рознага кшталту апазіцыянераў і парушальнікаў спакою — усё гэта прыводзіць да думкі пра тое, што краіна апынулася напярэдадні вялікага катаклізму.

«Наш Даугвапилс» (Латвія)


У сувязі з такім (кітайскім) паваротам у пазіцыі Мінска, можна канстатаваць, што Лукашэнка мяняе задачы. Відавочна, танных цэнаў на газ і іншых формаў дазаванай фінансавай дапамогі ад Расіі становіцца недастаткова для ўтрымання беларускай эканомікі ад падзення ў прорву бюджэтнага дэфіцыту з усімі эканамічнымі і сацыяльнымі наступствамі, якія з гэтага вынікаюць. У выніку ўзнікаюць задачы па пошуку новых крыніц фінансавых паступленняў. Адзіны шлях — пусціць з малатка прывабныя беларускія актывы. Такім чынам, наступіў, нарэшце, доўгачаканы для Расіі момант, калі крызіс вымусіў Беларусь перайсці да рэальнай прыватызацыі.

«Polit.ru» (Расія)

Каментаваць