Замежныя СМІ пра Беларусь: 25 верасня -2 кастрычніка

У беларускім спісе крыўдаў значацца так і не атрыманы ад РФ другі транш крэдыту ў 500 мільёнаў і «малочная вайна» ў чэрвені. У сваю чаргу, Масква можа згадаць Лукашэнку адмову прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асецію, а таксама прагуляны ў тым жа чэрвені маскоўскі саміт Арганізацыі дамовы калектыўнай бяспекі (АДКБ), на якім не быў падпісаны дакумент пра стварэнне калектыўных сіл аператыўнага рэагавання. Мінск таксама адмовіўся прымаць старшынства ў АДКБ. Акрамя таго, Расіі не падабаецца збліжэнне Беларусі і ЕС у рамках праграмы «Усходняе партнёрства».

У беларускім спісе крыўдаў значацца так і не атрыманы ад РФ другі транш крэдыту ў 500 мільёнаў і «малочная вайна» ў чэрвені. У сваю чаргу, Масква можа згадаць Лукашэнку адмову прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асецію, а таксама прагуляны ў тым жа чэрвені маскоўскі саміт Арганізацыі дамовы калектыўнай бяспекі (АДКБ), на якім не быў падпісаны дакумент пра стварэнне калектыўных сіл аператыўнага рэагавання. Мінск таксама адмовіўся прымаць старшынства ў АДКБ. Акрамя таго, Расіі не падабаецца збліжэнне Беларусі і ЕС у рамках праграмы «Усходняе партнёрства». Як паказвае папярэдняя практыка сустрэч Дзмітрыя Мядзведзева і Аляксандра Лукашэнкі, пасля кожнага спаткання спіс прэтэнзій Беларусі і Масквы толькі расце. Пакуль усё сведчыць на карысць таго, што цяперашнія перамовы ў Баранавічах не будуць выключэннем.

«Коммерсантъ» (Расія)


Аднак, нягледзячы на супярэчнасці, ёсць і тое, што збліжае пазіцыі абедзвюх краін, у першую чаргу пазіцыю Беларусі. Гэта патрэба ў расійскіх крэдытах. Спробы Лукашэнкі атрымаць крэдыты ад Захаду пакуль малапаспяховыя. Кіраўніцтва МВФ яшчэ напрыканцы лета крытычна пракаментавала такія ўчынкі беларускага ўраду, як «нерэнтабельнае выкарыстанне атрыманых сродкаў і штучную падтрымку высокага курсу беларускай валюты». Падзенне курсу мясцовай валюты, у сваю чаргу, радыкальна зменіць ступень даверу беларусаў да свайго Бацькі, таму на гэта Лукашэнка пайсці не можа. У выніку крэдыт памерам у 2,1 мільярда долараў, які чакае Мінск ад МВФ, стаіць пад пытаннем. У гэтых умовах нават прадстаўнік МВФ у краіне Наталля Каляда прызнае, што «Беларусі будзе цяжка абысціся без расійскіх крэдытаў». Вось толькі Расія вуснамі свайго міністра фінансаў Аляксея Кудрына яшчэ з лета выказвае заклапочанасць наконт таго, як Беларусь будзе вяртаць рускія крэдыты.

Zarusskiy.оrg (Расія)



Пасля мінулага літоўска-беларускага эканамічнага форума, куды ўласна і быў запрошаны прэзідэнт Беларусі, стала больш чым відавочна, хто сёння рэальна кіруе ў Літве. Да сталых ужо штодзённых разваг пра ролю ў жыцці і палітыцы набліжаных да ўлады алігархаў у Расіі і на Украіне цалкам можна дадаць і Літву. Гучную заяву зрабіў на гэтым форуме літоўскі алігарх Уладзімір Раманаў, які прызнаўся, што аддае перавагу дыктатуры лукашэнкаўскага кшталту. Гэта можа служыць яркім доказам наяўнасці ў палітыцы эфектыўнага лобі буйнога літоўскага бізнесу. Апалагеты маральнай палітыкі, некаторыя з якіх спадзяваліся, што ўбачаць хоць кветкі ад Лукашэнкі, які прайшоў праз мяжу літаральна побач з крыжамі мемарыялу Медзінінкай (на гэтых могілках ляжаць ахвяры падзей 1990–1991 гадоў), пасля такіх заяў алігарха проста адпачываюць.

«Delfi» (Літва)


Еўракамісія не спяшаецца разглядаць праекты, якія падрыхтаваў беларускі бок. Зараз праекты абмяркоўваюцца з суседнімі краінамі — Латвіяй, Украінай, Літвой, Польшчай. А што да Беларусі, Еўракамісія тым часам кажа, нібыта яна «выпрацоўвае механізмы абмеркавання праектаў». Пакуль паміж Беларуссю і ЕС захоўваецца канфлікт. Гаворка ідзе пра прапанову Еўрапарламента ўключыць у склад беларускай парламенцкай дэлегацыі ў ПАСЕ прадстаўнікоў апазіцыі, гэтаму ўлады Беларусі «люта супярэчаць».

«Независимая газета» (Расія)

Каментаваць