Замежныя СМІ пра Беларусь: 25 лютага - 2 сакавіка

Дзяржавы-сябры ЕС ужо даўно спрабуюць унесці Чыжа ў “чорны спіс з-за падтрымкі ім рэжыму Лукашэнка. Але гэтыя спробы заўсёды блакаваліся якой-небудзь дзяржавай. Па меркаванні беларускай апазіцыі, пагроза візавых санкцый і замарожвання актываў за мяжой з’яўляецца лепшай формай уплыву на рэжым у Мінску. Уключэнне Чыжа ў спіс узмацніла б магчымасці дэмакратызацыі Беларусі, паведаміла ў інтэрв’ю газеце дыпламатычная крыніца. Шкада, што славенскія ўлады гэтага не разумеюць.

Дзяржавы-сябры ЕС ужо даўно спрабуюць унесці Чыжа ў “чорны спіс з-за падтрымкі ім рэжыму Лукашэнка. Але гэтыя спробы заўсёды блакаваліся якой-небудзь дзяржавай. Па меркаванні беларускай апазіцыі, пагроза візавых санкцый і замарожвання актываў за мяжой з’яўляецца лепшай формай уплыву на рэжым у Мінску. Уключэнне Чыжа ў спіс узмацніла б магчымасці дэмакратызацыі Беларусі, паведаміла ў інтэрв’ю газеце дыпламатычная крыніца. Шкада, што славенскія ўлады гэтага не разумеюць. Зараз Славенія рыхтуецца знішчыць палітыку ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнка за 150 мільёнаў еўра. Мінск павінен быць у захапленні, а палітычныя зняволеныя павінны разумець, што для Еўропы бізнэс важней, чым каштоўнасці і правы чалавека.

“Gazeta Wyborcza (Польшча)


Гэта верх наіўнасці думаць, што ўсё, што адбывалася вакол “Еўрафэста, не было вядома пакараным міністрам. Дый пакаралі іх не за тое, што ашукалі, а за тое, што “брудна працавалі, лічаць мясцовыя назіральнікі. Усё ў Беларусі круціцца вакол інтарэсаў і распараджэнняў аднаго чалавека, якімі б недарэчнымі яны ні былі. За шматлікія гады чыноўнікі так шмат пачалі хлусіць, што па многіх пытаннях ужо не валодаюць праўдзівай карцінай. Пры гэтым не сумняваюцца ў сваёй беспакаранасці. Праўда, як паказвае гісторыя з Ланской, папакутаваць у выпадку “бруднай працы можа той, хто і зусім не прымаў ніякіх рашэнняў.

“Независимая газета (Расія)



У сілу дадатнага сальда знешняга гандлю ЕС з Беларуссю, якое склала ў 2011 годзе 6 мільярдаў еўра, Еўропа ператварылася ў найбуйнейшага саюзніка сістэмы Лукашэнкі і працягвае дапамагаць ёй заставацца на плыву. Таму неабходны мэтанакіраваныя меры, якія прама закрануць рэжым і прычыняць як мага меншую шкоду грамадзянам. Жаданы эфект здольныя прынесці эканамічныя санкцыі супраць строга вызначаных фірмаў і пасярэднікаў. У Беларусі маецца толькі жменька фактычных алігархаў, як правіла, былых супрацоўнікаў КДБ, якія ўладжваюць важныя для рэжыму экспартныя дамовы, прыцягваюць у краіну замежны капітал і праводзяць прыватызацыю, імкнучыся знайсці пакупнікоў на Захадзе.

“Financial Times Deutschland (Германія)


У адрозненне ад Пуціна, Лукашэнка жыве пад акампанемент пратэстуючай плошчы з першых дзён свайго палітычнага шчасця. Крытэры, якімі ён кіруецца ў стаўленні да яе, кідаючыся ад АМАПаўскай апантанасці да кплівай грэблівасці, пераканаўча не сфармуляваны. Але, як высвятляецца, і тое, і іншае яму кожны раз сыходзіць з рук. Можа, менавіта таму, што ён вельмі добра ведае: каля 50-ці ў яго ёсць і так, што насамрэч не аспрэчыш, а колькі трэба, ён дапіша — у залежнасці ад настрою.

“Новая газета (Расія)


Тым не менш, санкцыі з’яўляюцца эфектыўнымі ў некаторых кірунках: яны моцна раздражняюць кіруючыя колы Беларусі. Таксама, гэта сігнал пра тое, што еўрапейцы памятаюць пра палітвязняў — такіх, як Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч, Зміцер Дашкевіч, якія падвяргаюцца жудаснаму ціску ў турмах. Еўрапейскі саюз не можа вырашыць, каму кіраваць Беларуссю, але ён можа выказаць стаўленне да паводзін Лукашэнкі і яго паплечнікаў. У гэтым святле санкцыі маюць сэнс.

“Jamestown Foundation (ЗША)

 

Каментаваць