Замежныя СМІ пра Беларусь: 26 лютага-4 сакавіка

Масква таксама не даруе Лукашэнку. То ўся Беларусь глядзіць фільм «Хросны бацька» (РБ ветліва пусціла ў сваю інфармпрастору расійскія каналы). То да канца адпачынку «бацькі» ў расійскім інтэрнэце распаўсюджваюцца чуткі, быццам прэзідэнт Беларусі, спускаючыся з гары, зламаў шэсць-сем пазванкоў, атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і шпіталяваны ў крытычным стане. То хтосьці ў Маскве заявіць пра тое, што асуджае арышты ў Мінску. То раптам «расійскія сябры» Лукашэнкі спыняюць пастаўкі нафты ў Беларусь.

Масква таксама не даруе Лукашэнку. То ўся Беларусь глядзіць фільм «Хросны бацька» (РБ ветліва пусціла ў сваю інфармпрастору расійскія каналы). То да канца адпачынку «бацькі» ў расійскім інтэрнэце распаўсюджваюцца чуткі, быццам прэзідэнт Беларусі, спускаючыся з гары, зламаў шэсць-сем пазванкоў, атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і шпіталяваны ў крытычным стане. То хтосьці ў Маскве заявіць пра тое, што асуджае арышты ў Мінску. То раптам «расійскія сябры» Лукашэнкі спыняюць пастаўкі нафты ў Беларусь. Карацей, Расія дэманструе сапраўднае стаўленне да Лукашэнкі, які пайшоў на чацвёрты тэрмін. Аляксандр Рыгоравіч палітычна заціснуты і пры гэтым «адплёўваецца» направа і налева: у бок Еўропы і Расіі.

«Дзеркало тижня» (Украіна)



Палітыка Беларусі толькі тры гады таму пачала паварочвацца на Захад. Шмат у чым гэта вынік і таго, што на розныя пазіцыі ў беларускія міністэрствы, пасольствы і іншыя дзяржустановы прыйшло новае пакаленне: беларусы, народжаныя ў 1970-х — сярэдзіне 1980-х гадоў, светапогляд якіх сфармаваўся ўжо ва ўмовах беларускай дзяржаўнасці. Старая «савецкая гвардыя», якая яшчэ нядаўна займала большасць сур’ёзных пасад, па аб’ектыўных чынніках сыходзіць. Адпаведна, працаваць з Беларуссю Еўропе з кожным годам будзе прасцей, а Маскве — цяжэй.

«Грузия сегодня» (Грузія)


Лукашэнка асабіста казаў, звяртаючыся да палітвязняў, пра «тры пытанні і тры адказы, і вы — на свабодзе». І вось як з іх выбіваюць гэтыя тры адказы, адзін з якіх — «я пагаджаюся быць сексотам». Такім чынам рэалізуюцца словы: «я не буду ствараць апазіцыю». Класічная фраза: «Вось яна, лукашэнкаўская дэмакратыя» больш не пасуе. Гэтая ўлада перайшла яшчэ адну чырвоную рысу і пачала катаваць палітычных праціўнікаў. Такія дзеі падпадаюць пад самыя жорсткія міжнародныя санкцыі.

«Gazeta Wyborcza» (Польшча)


У органах дзяржкіравання дэ-факта закупы за валюту ўжо забароненыя — прадпрыемствы могуць іх ажыццяўляць толькі па адмысловым дазволе кіраўніцтва адпаведных міністэрстваў і ведамстваў і толькі на новае абсталяванне ці крытычны імпарт. Верагодна, распараджэнне Лукашэнкі прывядзе да юрыдычнага афармлення практыкі. Неабходнасць абмяжоўваць выкарыстанне валюты паўстала з-за крытычнага стану аплатнага балансу краіны. Як паведамлялася раней, адмоўнае знешняе гандлёвае сальда па выніках 2010 года дасягнула 7,5 мільярда долараў, што на 36% больш, чым у 2009 годзе. Дэфіцыт у гандлі таварамі і зусім перавысіў 9 мільярдаў долараў. Калі раней асноўным чыннікам дэфіцыту аплатнага балансу была нізкая канкурэнтаздольнасць прадукцыі, то ў апошнія гады да яе дадалося зніжэнне прыбыткаў ад нафтаперапрацоўкі і падаражанне энергарэсурсаў. Павялічыўшы летась аб’ёмы вонкавых запазычанняў, урад вырашыў імгненную праблему недахопу сродкаў. Але ўжо да 2015 года Беларусь можа падысці з праблемай пагашэння знешніх абавязкаў, штогадовыя выплаты па якіх складуць 4 мільярда долараў.

«Независимая газета» (Расія)

Каментаваць