Замежныя СМІ пра Беларусь: 26 лістапада-3 снежня

Канфлікт з Расіяй згуляў на руку прэзідэнту Лукашэнку, за якім у насельніцтва ўмацаваўся імідж абаронцы суверэнітэту Беларусі. Аднак як доўга дзяржаве ўдасца заставацца незалежнай? Ці зможа Мінск эканамічна вытрымаць, калі з 2011 года кошты на энерганосьбіты з Расіі стануць рынкавымі? Запазычанасць Беларусі ўжо цяпер складае 30 працэнтаў ад ВУП. На новыя крэдыты ад МВФ з-за адсутнасці прагрэсу ў лібералізацыі разлічваць не даводзіцца. ЕС абяцае падтрымку толькі ў тым выпадку, калі выбары ў снежні будуць свабоднымі і дэмакратычнымі.

Канфлікт з Расіяй згуляў на руку прэзідэнту Лукашэнку, за якім у насельніцтва ўмацаваўся імідж абаронцы суверэнітэту Беларусі. Аднак як доўга дзяржаве ўдасца заставацца незалежнай? Ці зможа Мінск эканамічна вытрымаць, калі з 2011 года кошты на энерганосьбіты з Расіі стануць рынкавымі? Запазычанасць Беларусі ўжо цяпер складае 30 працэнтаў ад ВУП. На новыя крэдыты ад МВФ з-за адсутнасці прагрэсу ў лібералізацыі разлічваць не даводзіцца. ЕС абяцае падтрымку толькі ў тым выпадку, калі выбары ў снежні будуць свабоднымі і дэмакратычнымі.

«Deutche Welle» (Германія)


Аляксандр Лукашэнка стаў лідэрам «новай» Беларусі, якая, разам з Грузіяй, паступова ператвараецца ў варожую Расіі дзяржаву, што ўсё больш абсарбуецца

Заходняй супольнасцю. Разведвальныя службы заходніх краін, у каардынацыйным рэжыме, спрабуюць уключыць Беларусь у антырасійскі пакт дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, што ўжо не хаваецца ў рэспектабельнай прэсе Еўропы і ЗША. (...) Цяпер стала відавочным, што Масква даўно праводзіла падрыхтоўку як альтэрнатыўнага прэтэндэнта на пасаду беларускага прэзідэнта, так і магчымай новай каманды для Мінску. Цалкам верагодна, што менавіта гэта акалічнасць і стала галоўным чыннікам бунтарства А. Лукашэнкі, які не мог не разумець, што «новая палітыка» Расіі, якая прадугледжвае ўрэгуляванне адносін з ЗША і стварэнне палітычнага альянсу з вядучымі еўрапейскімі дзяржавамі, утрымлівае, як абавязковы пункт, змену кіраўніка Беларусі.

«Иратес de facto» (Арменія)


Аналізуючы тое, што адбываецца, мясцовыя назіральнікі пачынаюць захапляцца прэзідэнтам Лукашэнкам як дальнабачным палітыкам. Забеспячэнне ўладай адсутнасці бар'ераў на шляху да рэгістрацыі ў кандыдаты прывяло да таго, што запаветны статут атрымалі малавядомыя людзі, якія не маюць ніякага досведу палітычнай дзейнасці. Упершыню ў жыцці апынуўшыся перад камерай, яны запіналіся і не маглі адарваць погляд ад выратавальнай шпаргалкі. У некаторых экспертаў узнікае заканамерная думка: а ці не сама ўлада замовіла гэтых нікому не вядомых спадароў арганізаваць патрэбны фон? Часта слаба выглядаюць і рэальныя прадстаўнікі апазіцыі. У прыватнасці зрабіў справаздачу пра адсутнасць прыбыткаў экс-намеснік міністра замежных спраў Андрэй Саннікаў.

«Независимая газета» (Расія)



Пазіцыя Еўрасаюза ў адносінах да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і хуткіх прэзідэнцкіх выбараў адназначная: неабходна, каб у суседняй з ЕС краіне мелі месца дэмакратычныя працэсы. Пры гэтым суседняя Літва праводзіць вельмі спецыфічную палітыку. І прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ, і ўрад гэтай краіны занадта моцна залучыліся ў дыялог з Мінскам. Тым самым Вільнюс рызыкуе сваёй надзейнасцю. Сітуацыя дайшла да таго, што палітыка Літвы стала ў нейкай ступені закладнікам таго, што адбудзецца ў Беларусі. З іншага боку, сёння Аляксандр Лукашэнка слабы як ніколі, а значыць, гатовы пайсці на пэўныя саступкі. Гэта дае падставы меркаваць, што Лукашэнка пойдзе на саступкі, але няма падстаў думаць, што ён дэмакратызуе сістэму ў краіне, бо гэта супярэчыць яго жаданню захаваць уладу.

«Regnum» (Расія)

Каментаваць