Замежныя СМІ пра Беларусь: 26 чэрвеня - 2 ліпеня

Расійска-беларускі газавы канфлікт у чарговы раз пераканаў — у палітыцы не бывае вечных сяброў і ворагаў, бываюць толькі вечныя інтарэсы. Менавіта гэты тэзіс лепш за ўсё дэманструе ўсю глыбінную сутнасць расійска-беларускага сяброўства. Калі ў кагосьці яшчэ засталіся ілюзіі адносна вялікай братэрскай любові Расіі, варта павярнуць галаву ў бок нашага заходняга суседа, трубы якога заставаліся без расійскага газу.

«Украинская правда» (Украіна)

Расійска-беларускі газавы канфлікт у чарговы раз пераканаў — у палітыцы не бывае вечных сяброў і ворагаў, бываюць толькі вечныя інтарэсы. Менавіта гэты тэзіс лепш за ўсё дэманструе ўсю глыбінную сутнасць расійска-беларускага сяброўства. Калі ў кагосьці яшчэ засталіся ілюзіі адносна вялікай братэрскай любові Расіі, варта павярнуць галаву ў бок нашага заходняга суседа, трубы якога заставаліся без расійскага газу.

«Украинская правда» (Украіна)


Такое ўражанне, што ў Лукашэнкі істэрыка: лепш памерці стоячы, чым памерці на каленях. Справа ў тым, што цяперашняя эканамічная і палітычная сістэма Беларусі разлічана на расійскую датацыю.

«Взгляд» (Расія)


Пра тое, што намеры беларускага прэзідэнта менавіта такія — пераарыентавацца з Масквы на Кіеў, — кажуць яго заявы як апошняга, так і больш далёкага часу. Яшчэ некалькі гадоў таму Лукашэнка ўключыў у лік сваіх любімых рэфрэнаў наступную фразу: «Нас 55 мільёнаў — ад Балтыкі да Чорнага мора». «Нас» у гэтай фразе азначае, відавочна, грамадзян транзітных краін Украіны і Беларусі. Аматары капацца ў старых палітычных картах убачаць у гэтай тэрыторыі і Вялікае княства Літоўскае, і частку «санітарнага кардона», які некалі ствараўся супраць савецкай Расіі лордам Керзонам. Яшчэ некалькі гадоў таму, пры антырасійскім рэжыме Віктара Юшчанкі, і беларускія нафтаправоды, і «Белтрансгаз» мелі б для Расіі велізарную цікавасць і каштавалі б значна больш. Антырасійскія выказванні Лукашэнкі з захапленнем падхапілі б Юшчанка і Цімашэнка. Але сёння ў Кіеве больш адэкватны (прынамсі, на словах) урад. Відавочна, антырускі настроеных беларусаў і ўкраінцаў «ад мора да мора» ўсё ж не 55 мільёнаў. Тут Лукашэнка памыліўся.

«РИА Новости» (Расія)


Зрэшты, пакуль гэта ўсяго толькі «пражэкты», і ніякай рэальнай альтэрнатывы расійскім газу і нафце ў Лукашэнкі няма. Больш таго, планы Расіі пабудаваць трубаправод у Еўропу ў абыход Украіны і Беларусі прыкметна скарачаюць Мінску прастору для манеўру. Цяпер практычна адзіным сродкам ціснуць на Маскву для Лукашэнкі з’яўляецца пагроза перакрыць транзіт газу ў Еўропу. Беларускі лідэр выдатна разумее, што ў выпадку дыверсіфікацыі паставак расійскага газу яго магчымасці шантажаваць Крэмль будуць зведзены да мінімуму.

«Новая политика» (Расія)


Некаторыя на Захадзе задаюцца пытаннем, чаму Азербайджан зрабіў такі шчодры падарунак беларускаму лідэру. Па-першае, гэта не падарунак, а кароткатэрміновы крэдыт. Па-другое, Ільхам Аліеў тым самым хацеў нагадаць Крамлю, што Азербайджан не будзе вечна трываць зацягванне ўрэгулявання канфлікту вакол Нагорнага Карабаху. У сувязі з гэтым Азербайджан стварае пояс сяброўскіх славянскіх дзяржаў, якія маглі б дапамагчы ў выпадку пачатку баявых дзеянняў.

AZE (Азербайджан)

Каментаваць