Замежныя СМІ пра Беларусь: 26 лістапада - 9 снежня

 Сёння мясцовыя эксперты, аналізуючы сітуацыю, канстатуюць, што і Бяляцкаму, і экс-кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву, а таксама іншым палітвязням хуткім часам не наканавана быць вызваленымі. Аляксандр Лукашэнка вырашыў бліжэйшыя эканамічныя праблемы, атрымаўшы ад Расіі танны газ, а гэта значыць, што меркаванне Еўропы і Амерыкі з нагоды ступені яго дэмакратычнасці яму абыякава. Праўда, эканамічныя эксперты сцвярджаюць, што зацішша на расійска-беларускім фронце працягнецца нядоўга, а затым Лукашэнку зноў могуць спатрэбіцца крэдыты і лаяльнасць Захаду.

 Сёння мясцовыя эксперты, аналізуючы сітуацыю, канстатуюць, што і Бяляцкаму, і экс-кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву, а таксама іншым палітвязням хуткім часам не наканавана быць вызваленымі. Аляксандр Лукашэнка вырашыў бліжэйшыя эканамічныя праблемы, атрымаўшы ад Расіі танны газ, а гэта значыць, што меркаванне Еўропы і Амерыкі з нагоды ступені яго дэмакратычнасці яму абыякава. Праўда, эканамічныя эксперты сцвярджаюць, што зацішша на расійска-беларускім фронце працягнецца нядоўга, а затым Лукашэнку зноў могуць спатрэбіцца крэдыты і лаяльнасць Захаду. Вось тады палітвязні зноў стануць хадавым таварам. 

«Независимая газета» (Расія) 

Тое, што адбываецца з Беларуссю, відавочна, мае месца не таму, што беларускі прэзідэнт усё жыццё марыў аддаць Расіі «Белтрансгаз». За апошнія некалькі гадоў эканамічная і палітычная мадэль, якую будаваў Аляксандр Лукашэнка, развалілася. Гэта было ясна яшчэ ў першым паўгоддзі бягучага года, калі інфляцыя ў Беларусі была адной з самых вялікіх у свеце. У краіне даражэе паліва, прадукты і г.д. Таму беларускі прэзідэнт ужо не можа пракарміць уласны народ і вымушаны пайсці на ўмовы, якія перад ім высоўвала Расія. Падзецца Лукашэнку было няма куды: або поўная эканамічная катастрофа, або нейкім чынам Расійская дзяржава за пэўныя кампенсацыі дазволіць яму ўтрымацца ў крэсле. 

«GolosUA» (Украіна) 

Мінск атрымаў перадвыбарчую даніну, расійская палітычная эліта не хоча чарговай газавай вайны напярэдадні выбараў. 

«Газета.ру» (Расія) 

Аляксандр Лукашэнка скарыстаўся паўзай паміж палітычнымі пратэстамі ў краіне, каб канчаткова забараніць беларусам збірацца па якой-небудзь нагодзе. Пачынаючы з восені не ўхваленыя мясцовымі органамі ўлады масавыя мерапрыемствы лічацца табу, што нярэдка прыводзіць да абсурдных сітуацый. Так, грамадскае аб’яднанне «Быць цвярозым», якое арганізоўвала ў адным з гарадскіх паркаў прабежку, сутыкнулася з сур’ёзнымі праблемамі. Яны нечакана паўсталі ў асобе двух міліцыянераў, якія прыстрашылі затрымаць прыхільнікаў здаровага ладу жыцця за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве». Пры гэтым, гаворыцца ў артыкуле, арганізатары прабежак спрабавалі загадзя ўзгадніць правядзенне спартовага мерапрыемства, аднак ім было адмоўлена.

«Tagesspiegel» (Германія) 

Хоць Еўропа магла гуляць як на прывабнасці сваёй цывілізацыйнай мадэлі, так і на страху Мінска перад тым, што яго праглыне Масква (а Кіева — што Масква атрымае дамінуючую пазіцыю ў яго эканоміцы), Расіі ўжо ўдалося абяззброіць усходнюю палітыку Еўрасаюза, адным з суаўтараў якой была Польшча. Якія могуць быць прэтэнзіі да Пуціна? Ён папросту з халоднай паслядоўнасцю ўвасабляе ў жыццё свае неаімперскія планы. У 2008 годзе, пасылаючы ў Грузію танкі, ён прадэманстраваў свету, што здольны абараняць расійскія сферы ўплыву, а цяпер «мірнымі метадамі» заняўся Беларуссю і Украінай. Калі нехта і можа змяніць рэжым у Беларусі ды стаўленне кіеўскіх уладаў да інтэграцыі — дык гэта звычайныя людзі. Гульня за Усход працягваецца, але гэта доўгі шлях, які зойме гады.

«Gazeta Wyborcza» (Польшча) 

Каментаваць