Замежныя СМІ пра Беларусь: 26 сакавіка - 1 красавіка

Беларусь фактычна дапусціла 10-працэнтную дэвальвацыю сваёй валюты на міжбанкаўскім рынку, але застаецца незразумелым, ці дастаткова будзе такога фінансавага кроку, каб даць магчымасць аўтарытарнаму лідару Аляксандру Лукашэнку ўмацаваць дзяржаўныя фінансы. Больш высокія цэны на імпартаваную расійскую нафту і рэзкае павелічэнне ўрадавых выдаткаў спрыялі з’яўленню ў Беларусі велізарнага дэфіцыту гандлёвага балансу, а таксама «з’елі» валютныя рэзервы краіны, якія апусціліся на 30% з канца мінулага года.

Беларусь фактычна дапусціла 10-працэнтную дэвальвацыю сваёй валюты на міжбанкаўскім рынку, але застаецца незразумелым, ці дастаткова будзе такога фінансавага кроку, каб даць магчымасць аўтарытарнаму лідару Аляксандру Лукашэнку ўмацаваць дзяржаўныя фінансы. Больш высокія цэны на імпартаваную расійскую нафту і рэзкае павелічэнне ўрадавых выдаткаў спрыялі з’яўленню ў Беларусі велізарнага дэфіцыту гандлёвага балансу, а таксама «з’елі» валютныя рэзервы краіны, якія апусціліся на 30% з канца мінулага года. Беларускія чыноўнікі раней заяўлялі, што няма ніякай неабходнасці ў афіцыйнай дэвальвацыі беларускага рубля. Яны ўскладалі надзеі на тое, што Расія дасць пазыку ў 3 мільярды долараў, а таксама на кантралюемы Масквой надзвычайны фонд для постсавецкіх дзяржаў. Аднак, як кажуць аналітыкі, прыток грошай стане толькі часовым выратаваннем.

“The Wall Street Journal (ЗША)



Беларускія валютныя рэзервы амаль вычарпаныя, рэальны дэфіцыт бюджэту дасягае катастрафічных велічынь, над краінай навісла пагроза дэвальвацыі. Трэба спыніць Лукашэнку цяпер, інакш ён стане другім Кадафі.

“Le Monde (Францыя)


Тое, што Захад пасля 19 снежня сур’ёзна закусіў цуглі і зараз пойдзе ў справе звяржэння Лукашэнка да канца, таксама паказваюць наступныя дзве далёка ідучыя тэндэнцыі. Па-першае, пачалася кампанія па адмене канцэртаў у Мінску вядучых сусветных зорак эстрады. Глухое нараканне мінскай вуліцы, сярэдняга класа і моладзі, нават з БРСМ (лукашэнкаўскага камсамола) сёння абсалютна зразумелае — гэты электарат афіцыйным Мінскам прайграны назаўжды. Па-другое, на Захадзе пачалася кампанія па выяўленні і пратакаляванню фактаў злачынстваў асабіста Аляксандра Лукашэнкі. Займаецца гэтым адна з сур’ёзных брытанскіх юрыдычных кампаній “H2O Law. Такім чынам, мы бачым, што, нягледзячы на паразу 19 снежня, Захад, тым не менш, не толькі не спыніўся ў сваім наступе на рэжым Лукашэнкі, але і зрабіў яго значна больш сістэмным і канцэптуальным.

“Росбалт (Расія)

 
Чым часцей беларусы бываюць у еўрапейскіх краінах, тым лепш яны ставяцца да ЕС, спрашчэнне кантактаў і адмена віз — самы важны крок у кірунку дэмакратызацыі Беларусі. Зрабіць гэта трэба як мага хутчэй, не ўвязваючы дадзенае пытанне з планамі будаўніцтва АЭС і перамовамі з рэжымам.

Delfi (Літва)


За 16 гадоў свайго прэзідэнцкага кіравання Лукашэнка, падобна, перарабіў краіну па шаблону Савецкага Саюза, з калгасамі і пяцігадовымі планамі, састарэлымі заводамі і КДБ. Людзі паверылі яму, паколькі ён змог вырашыць праблемы наступстваў распаду СССР. Але цяпер шмат хто пачынае разглядаць стабільнасць як стагнацыю. На Захадзе Беларусь мае кардоны з краінамі Еўрапейскага Саюза — Польшчай, Латвіяй і Літвой, — і на гэтых сваіх суседзяў людзі глядзяць з зайздрасцю.

“The New York Times (ЗША)

Каментаваць