Замежныя СМІ пра Беларусь: 27 лютага-5 сакавіка

Трэба сказаць, што Беларусь не можа ганарыцца візітамі зорак сусветнай велічыні: не было тут ні канцэртаў Мадонны, ні шоу «Depeche Mode». Людзі, якія займаюцца арганізацыяй канцэртаў у Беларусі з удзелам замежных зорак, на правах ананімнасці кажуць: «Гэта дзікунства. Краіна зачыняецца ад усяго свету не толькі палітычна, але і культурна. Гэты выпадак будзе паказальным: калі раптам забароняць «Rammstein», ніхто сюды ніякіх добрых артыстаў наогул прывозіць ніколі не будзе».

Трэба сказаць, што Беларусь не можа ганарыцца візітамі зорак сусветнай велічыні: не было тут ні канцэртаў Мадонны, ні шоу «Depeche Mode». Людзі, якія займаюцца арганізацыяй канцэртаў у Беларусі з удзелам замежных зорак, на правах ананімнасці кажуць: «Гэта дзікунства. Краіна зачыняецца ад усяго свету не толькі палітычна, але і культурна. Гэты выпадак будзе паказальным: калі раптам забароняць «Rammstein», ніхто сюды ніякіх добрых артыстаў наогул прывозіць ніколі не будзе». Аднак тут важна разумець, што ў дадзеным выпадку арганізатарам выступае Палац Рэспублікі — дзяржаўная структура. Таму застаюцца нейкія надзеі на тое, што канцэрт усё ж адбудзецца. Калі б арганізатарам была прыватная кампанія, ніякіх шансаў пабачыць «Rammstein» у Мінску не было б. Такім чынам, Беларусь паступова дае зразумець, што адпачынак — гэта калі масава адзначаецца дзяржаўнае свята, наяўнасць якога спалучаецца з магутным ідэалагічным складнікам. Калі гэтага няма, то і адпачываць няма чаго. Лепш працаваць. Прэзідэнт, зрэшты, неаднаразова казаў, што ён чалавек працавіты і ад іншых таго ж чакае.

«Коррепондент» (Украіна)


Напэўна, у Януковіча можа быць галоўным і сур’ёзным партнёрам Беларусь. Таму, здаецца, лагічна чакаць нейкага руху на ўкраінска-беларускім накірунку, новых формаў кааперацыі, якія не былі задзейнічаны ў папярэдні перыяд, хоць цікавасць да іх была. Зразумела, што Юшчанка і Лукашэнка, хоць і сустракаліся часам, падкрэслівалі ўзаемныя інтарэсы, але яны былі дрэнна сумяшчальнымі прэзідэнтамі і ідэалагічна, і псіхалагічна. Цяпер гэты накірунак важны, і, напэўна, Маскве трэба было б задумацца пра тое, як ператварыць (наколькі гэта магчыма) гэты тандэм у трохкутнік. Сэнс не ў тым, каб не дапусціць рэнесансу ўкраінска-беларускіх адносін, а каб паўдзельнічаць у ім. Зрабіць гэта, аднак, будзе не проста.

АПН (Расія)


Старэйшы сын беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, Віктар, практычна цалкам «вынішчыў» Галоўнае ўпраўленне МУС Беларусі па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі. Якраз яно апошнія гады распачынала крымінальныя справы супраць шматлікіх высокапастаўленых службоўцаў з асяроддзя беларускага прэзідэнта. Вайна, якую КДБ вёў супраць МУС, завяршылася ў канцы лютага. Былі знішчаны адразу тры структуры, якія складалі касцяк палітычнага вышуку ў краіне: Упраўленне па абароне дзяржаўнага ладу і грамадскай бяспецы ў Генеральнай пракуратуры, Упраўленне па барацьбе з карупцыяй, а таксама Дзяржаўны цэнтр бяспекі інфармацыі. Замест іх стварылі Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце. Гэта новая спецслужба, якая цалкам падпарадкоўваецца сыну прэзідэнта Беларусі.

«Огонек» (Расія)


Каментуючы сітуацыю (рост у Беларусі коштаў на транспарт і бензін), мясцовыя эканамічныя эксперты кажуць не столькі пра «фактар» Расіі, якая паменшыла прыбыткі НПЗ, колькі пра правал нацыянальнай эканамічнай палітыкі, якая рабіла стаўку на тыя рэсурсы, якімі сама не валодае. Фактычна пачынаюць рэалізоўвацца прагнозы незалежных экспертаў пра тое, што пазбаўленне расійскіх энергетычных датацый прывядзе да краху беларускую эканоміку, якая захавала структуру савецкага перыяду. На жаль, даводзіцца канстатаваць, што ўрад Беларусі пакуль не зрабіў правільных высноў з папярэдніх памылак. Напрыканцы мінулага тыдня беларуская дэлегацыя пад кіраўніцтвам віцэ-прэм’ера Андрэя Кабякова закаціла істэрыку на пасяджэнні камісіі Мытнага саюза з нагоды ўмоваў паставак нафты. Беларусь пагадзілася на Мытны саюз толькі з-за жадання атрымліваць і далей танныя энерганосьбіты, аднак менавіта гэта пытанне Расія мае намер вынесці за дужкі Саюза».

«Независимая газета» (Расія)

Каментаваць