Замежныя СМІ пра Беларусь: 27 сакавіка - 2 красавіка

Можна колькі заўгодна смяяцца над знешняй і ўнутранай палітыкай «бацькі», правінцыйным узроўнем мыслення беларускіх апазіцыянераў, не ўспрымаць сур’ёзна іх «гульні ў літвінаў», але, жадаем мы таго ці не, даводзіцца прызнаць, што Беларусь з кожным годам усё больш аддаляецца ад Расіі. Сацыёлагі адзначаюць, што па пытанню геапалітычнага выбару — Расія ці ЕС — беларускае грамадства раскалолася напалову.

Можна колькі заўгодна смяяцца над знешняй і ўнутранай палітыкай «бацькі», правінцыйным узроўнем мыслення беларускіх апазіцыянераў, не ўспрымаць сур’ёзна іх «гульні ў літвінаў», але, жадаем мы таго ці не, даводзіцца прызнаць, што Беларусь з кожным годам усё больш аддаляецца ад Расіі. Сацыёлагі адзначаюць, што па пытанню геапалітычнага выбару — Расія ці ЕС — беларускае грамадства раскалолася напалову. Як паказала снежаньскае апытанне Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, калі б беларусам давялося выбіраць паміж аб’яднаннем з Расіяй і ўступленнем у ЕС, то 42,1% абралі б усходні вектар, а 42,3% — заходні.

«Фонд стратегической культуры» (Расія)


Лукашэнка можа дазволіць «Газпраму» атрымаць кантроль над «Белтрансгазам», аднак за гэта будзе патрабаваць прэферэнцый у нафтавых пастаўках, мяркуюць эксперты. Расійскі газ для Беларусі не такі важны, як нафта. Менавіта нафта з’яўляецца акумулюючым элементам беларускага бюджэту, паколькі эканоміка Беларусі ў значнай ступені залежыць ад нафтаперапрацоўкі. Асноўнай праблемай для Беларусі з’яўляюцца расійскія экспартныя мыты на нафту, на якіх яна губляе каля 2 мільярдаў долараў. Апошнюю эскападу Беларусі — іск у Эканамічны суд СНД адносна пошлінаў на нафтапрадукты — эксперты ўвязваюць менавіта з тым, што беларускі бок у першую чаргу жадае дасягнуць адмены мытных збораў менавіта на нафту.

«Deutsche Welle» (Германія)


Для Кітая практыка даваць грошы дзяржавам, якія ўваходзілі ў склад СССР, не новая. У чэрвені 2009 года КНР дала крэдыт Малдове — той жа 1 мільярд долараў. А вось для Лукашэнкі такія «знакі ўвагі» цяпер сапраўды вельмі важныя. Усяго за адзін тыдзень Лукашэнка паспеў пабываць у Венесуэле, дзе дамовіўся пра пастаўкі нафты ў сваю краіну, а таксама наладзіў продаж сваіх вялікагрузных аўтамабіляў у Бразіліі, дзе дамовіўся пра плённае супрацоўніцтва ў будучыні. Лукашэнка цяпер актыўна шукае новых багатых сяброў. Раней, калі грошы ў вялікай колькасці даваў Крэмль, такой вострай патрэбы ў гэтым не было. А зараз, калі памер падарункаў з Расіі становіцца меншым, хоць і па-ранейшаму застаецца вельмі вялікім, узнікае неабходнасць сябраваць «на боку».

«Финанс» (Расія)


Расійскія мыты на ўвазныя іншамаркі гарантавана пахаваюць Мытны саюз з Беларуссю, а гэты самы Саюз прасоўвае асабіста Уладзімір Пуцін. Справа ў тым, што цяпер жыхары гэтай рэспублікі маюць магчымасць купіць машыну ў Германіі ці Бельгіі і папросту завезці яе ў краіну, выплаціўшы смешныя зборы. У нас жа пры перасячэнні мяжы аўтамабіль даражэе прыкладна на трэць. Зразумела, што Аляксандр Лукашэнка не пагодзіцца добраахвотна падкласці такую свінню мільёнам сваіх выбаршчыкаў за год да прэзідэнцкіх выбараў. І можна сабе ўявіць, наколькі беларускіх аўтааматараў будуць раздражняць наступствы «сяброўства з Расіяй», калі за яго давядзецца заплаціць з уласнай кішэні.

«Версия» (Расія)

Каментаваць