Замежныя СМІ пра Беларусь: 28 красавіка - 4 траўня

Вяртанне еўрапейскіх паслоў, якія пакінулі Беларусь з-за абвастрэнні адносін паміж Мінскам і Брусэлем, здольнае прадухіліць далейшую эскалацыю канфлікту, аднак праблем не вырашыць. Па меркаванні экспертаў, далейшае развіццё еўрапейска-беларускіх адносін цалкам залежыць ад таго, як павядзе сябе афіцыйны Мінск. У якасці намёку на магчымыя саступкі ЕС можна разглядаць заяву Аляксандра Лукашэнкі пра чарговую амністыю зняволеных. Пытанне толькі ў тым, ці будуць пры гэтым выпушчаны ўсе палітвязні ці частка з іх усё ж застанецца ў турме.

Вяртанне еўрапейскіх паслоў, якія пакінулі Беларусь з-за абвастрэнні адносін паміж Мінскам і Брусэлем, здольнае прадухіліць далейшую эскалацыю канфлікту, аднак праблем не вырашыць. Па меркаванні экспертаў, далейшае развіццё еўрапейска-беларускіх адносін цалкам залежыць ад таго, як павядзе сябе афіцыйны Мінск. У якасці намёку на магчымыя саступкі ЕС можна разглядаць заяву Аляксандра Лукашэнкі пра чарговую амністыю зняволеных. Пытанне толькі ў тым, ці будуць пры гэтым выпушчаны ўсе палітвязні ці частка з іх усё ж застанецца ў турме. Адказ на гэта пытанне будзе сведчыць пра ступень імкнення афіцыйнага Мінска нармалізаваць адносіны з Еўрасаюзам.

“Deutche Welle (Германія)


 
Па стану на 15 красавіка, 11708 жыхароў Іспаніі далучыліся да кампаніі, якая заклікае сусветную супольнасць байкатаваць чэмпіянат свету па хакею з шайбай, які павінен адбыцца ў Беларусі ў 2014 годзе. Як лічаць ініцыятары кампаніі, у Беларусь нельга ехаць, пакуль не будуць вызвалены ўсе палітычныя вязні, а таксама ўведзены мараторый на смяротнае пакаранне. Для даведкі: у хакей з шайбай у Іспаніі гуляюць, але мала хто пра гэта падазрае. У вышэйшым дывізіёне ўдзельнічае ўсяго 6 клубаў. Колькасць гледачоў, якія збіраюцца на трыбунах падчас матчаў, рэдка перавышае колькасць сваякоў, сяброў і знаёмых хакеістаў. Іспанцаў, здольных знайсці на карце Беларусь і назваць імя прэзідэнта гэтай краіны, калі і больш, то не нашмат. Тым дзіўней, што ўжо знайшлося амаль 12 тысяч чалавек — праціўнікаў таго, каб у практычна невядомай ім краіне прайшоў чэмпіянат свету па невядомым ім відзе спорту.

“El Mundo (Іспанія)



Не апраўдаліся разлікі беларусаў і на адзіны з Расіяй і Казахстанам рынак. Нагадаем, што беларусы разлічвалі на прыток замежных інвестыцый у сувязі з жаданнем замежнага бізнэсу адкрыць свае вытворчасці на тэрыторыі краіны і пастаўляць у Мытны Саюз (МС). Аднак знешнеэканамічная палітыка ізаляцыі, якой прытрымліваецца Лукашэнка, ціск ЕС і санкцыі зменшылі нават той узровень замежных інвестыцый, які быў. Калі раней іх было каля 2%, то сёння лічба вагаецца на ўзроўні арыфметычнай хібнасці. Акрамя таго, Беларусь вельмі хутка застанецца адзінай з краін МС, хто не з’яўляецца сябрам Сусветнай Гандлёвай Арганізацыі (СГА). Адзіны рынак з Казахстанам і Расіяй азначае, што крана будзе вымушана вытрымліваць канкурэнцыю нароўні з усімі сусветнымі вытворцамі, але, не з’яўляючыся чальцом СГА, не зможа абараніць сябе тымі механізмамі, якія існуюць для краін-сябраў.

“Независимая газета (Расія)


Знешні ціск можа стаць вырашальным фактарам для таго, каб аўтарытарныя рэжымы пачалі шанаваць правы чалавека. У той час, як амерыканскія заканадаўцы працуюць над абмежавальнымі мерамі ў дачыненні да расійскіх улад, Еўрапейскі саюз бачыць вынікі падобных санкцый у дачыненні да беларускіх. Беларускія палітолагі лічаць, што дамінантным фактарам, якія паўплывалі на вызваленне Саннікава, былі эканамічныя і палітычныя санкцыі ЕС, уведзеныя ў супраць рэжыму Лукашэнка ў сакавіку. Вядома, гэтыя меры — толькі пачатак барацьбы з масавымі парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі. ЕС і ЗША павінны працягваць ціск на беларускія ўлады для таго, каб вызваліць іншых актывістаў апазіцыі, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў турме па сфабрыкаваных абвінавачваннях.

“The Moscow Times (Расія)

Каментаваць