Замежныя СМІ пра Беларусь: 28 траўня - 3 чэрвеня

Зрэшты, сапраўды не ў грошах шчасце. Яны ў любым выпадку прыходзяць і сыходзяць. Рэформы патрэбныя былі, каб краіна не засталася так, як ёсць. Стратнай, прыгнечанай і сумнай. Але Лукашэнку, падобна, менавіта такі расклад цяпер і патрэбны. У іншым выпадку, ён наўрад ці пайшоў бы на чарговае абвастрэнне з Масквой. Звычка — другая натура. Гэта зразумела. Але ж павінна быць яшчэ і першая неабходнасць. А яна цяпер заключаецца ў тым, каб выратаваць Беларусь. Як гэта збіраецца рабіць Лукашэнка, ужо не разумее ніхто.

«Независимая газета» (Расія)

Больш за ўсё ўлады баяцца спынення прадпрыемстваў і сацыяльнага выбуху. Беларусь — зборачны цэх, які робіць прадукцыю з таго, што ўвозіць. Валюты на закуп камплектуючых у заводаў усё менш. Калі яна скончыцца, заводы стануць. Спачатку гэта будуць вядучыя прадпрыемствы. Гіганты накшталт МАЗа, МТЗ, БелАЗа. Мінск будзе падтрымліваць іх да апошняга — ён і цяпер фактычна датуе іх, забяспечваючы доларамі і расійскімі рублямі па курсе Нацбанка.

«Русский репортер» (Расія)

Паставіць эканоміку «на ваенныя рэйкі», «араць, вырабляць і прадаваць», «у трохдзённы тэрмін трэба навесці парадак у коштах і з асартыментам тавараў на паліцах», — вось і ўся рынкавая мера ад Лукашэнкі. За выходныя дні стабілізацыя на спажывецкім рынку Мінску забяспечана. Ніякіх ваганняў коштаў на тавары і паслугі няма, абвясціў стабілізацыю мэр Мінска Мікалай Ладуцька. Кажучы пра такую «стабілізацыю», беларусы звычайна змяняюць у слове суфікс.

«Республика» (Казахстан)

«Молодость моя, Белоруссия», — вось гэта праўда. Беларусь — гэта Расія студзеня 1992 года. Шокавыя адчуванні тыя ж. Але наступствы будуць зусім іншыя. Беларусь вырашыла правесці гайдараўскую рэформу без Гайдара і без рэформы.

Gazeta.ru (Расія)

Беларусь паўтарае сцэнар Украіны ў 1993–1994 года, калі эканоміка была ў стане абвалу. І наступствы цяперашняга абвалу ў Беларусі будуць для краіны падобныя — актыўна пачне развівацца ценявы сектар, паўстануць дзікія рынкі. І гэта будзе працягвацца, пакуль народ не адчуе хоць нейкую стабільнасць.

«Kiev Post» (Украіна)

Казахстанскім студэнтам Лукашэнка прызнаўся, як нялёгка быць прэзідэнтам. Спаць даводзіцца па 4–5 гадзін з тэлефонам пад падушкай: а раптам вайна? Да поўдня выслухвае даклады, праглядае тэлевізійныя навіны і газеты. Гэта значыць, паўдня яму распавядаюць пра тое, што здарылася ўчора. Што скажа беларускі Бацька, калі зараз яго назавуць чалавекам учорашняга дня?

«Тенге» (Казахстан)

Каментаваць