Замежныя СМІ пра Беларусь: 29 кастрычніка - 4 лістапада

У перспектыве гэта (адмова заходніх банкаў супрацоўнічаць з Мінскам), вядома, абмяжуе магчымасці манеўру Беларусі на еўрапейскіх фінансавых рынках, што вельмі сур’ёзна. Адмова банкаў працаваць з Беларуссю — самы відавочны знак інвестарам наконт таго, што грошы ў беларускую эканоміку ўкладаць нельга. Але кепска таксама і тое, што раней, размаўляючы з фундатарамі, Аляксандр Лукашэнка супрацьпастаўляў сваю краіну з дагледжанымі чыстымі вуліцамі і працуючай эканомікай Расіі, дзе, з яго слоў, панавалі крымінал, карупцыя і іншае.

У перспектыве гэта (адмова заходніх банкаў супрацоўнічаць з Мінскам), вядома, абмяжуе магчымасці манеўру Беларусі на еўрапейскіх фінансавых рынках, што вельмі сур’ёзна. Адмова банкаў працаваць з Беларуссю — самы відавочны знак інвестарам наконт таго, што грошы ў беларускую эканоміку ўкладаць нельга. Але кепска таксама і тое, што раней, размаўляючы з фундатарамі, Аляксандр Лукашэнка супрацьпастаўляў сваю краіну з дагледжанымі чыстымі вуліцамі і працуючай эканомікай Расіі, дзе, з яго слоў, панавалі крымінал, карупцыя і іншае. Такім чынам падспудна ён спрабаваў прыцягнуць частку інвестыцый, але інвестары ўсё ж укладвалі ў Расію, ствараючы тыя ж аўтазборачныя прадпрыемствы. Акрамя таго, еўрапейскі бізнэс адштурхоўвала манера кіравання Лукашэнкі, яго аўтарытарнасць, што нараджала сумневы ў магчымасці “адбіваць укладзеныя грошы.

“КМ RU (Расія)

Беларуская грамадскасць абмяркоўвае наступствы ўвядзення тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза і робіць выснову: не трэба, каб тут беларусам дыктавала Расія. Уваходжанне краіны ў Мытны саюз адбілася на шараговых беларусах праз падаражанне іншамарак і прадуктаў харчавання, узмацненне жорсткасці канкурэнцыі. Для дзяржавы — падштурхоўваннем да рынкавых рэформаў.

“Независимая газета (Расія)

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка канчаткова губляе падтрымку на Захадзе. Літва, якая раней гуляла ў адносінах з Мінскам ролю “добрага паліцэйскага, выступіла з ініцыятывай распрацоўкі Еўрасаюзам новай стратэгіі адносін з Беларуссю — ужо без Аляксандра Лукашэнкі. Вільнюс спрабаваў дасягнуць поспеху ў тым, што ў свой час не атрымалася ў Стакгольма, Берліна і Варшавы, — стаць пасярэднікамі паміж Брусэлем і Мінскам. Цяпер жа літоўцы таксама махнулі рукой на гэтую ідэю.

“Коммерсант (Украіна)

Гэта (Еўразійскі саюз) ідэя, якую абсалютна нельга рэалізаваць. І да гэтай ідэі вяртаецца не толькі спадар Пуцін, але і ўся расійская палітычная эліта — не ў першы, не ў другі і не ў дзясяты раз… Успомніце хоць бы дзясятак спроб стварыць саюз паміж Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй, якія заўсёды заканчваюцца новым скандалам паміж Лукашэнкам і расійскімі кіраўнікамі.

“Первый армянский информационный (Арменія)

У Беларусі рэвалюцыі не будзе. Калі ў краіне і будуць масавыя дэманстрацыі, іх рухаючай сілай стане не апазіцыя, якая сёння глыбока расколатая. Напэўна, гэта будуць спантанныя пратэсты, такія, як у 1991 годзе. Беларусы сёння хутчэй у стане смутку і шоку, чым злыя на рэжым Лукашэнкі.

“Voice of America (ЗША)

Каментаваць