Замежныя СМІ пра Беларусь: 2 - 8 ліпеня

У спробе справіцца з шырокім эканамічным крызісам, Аляксандр Лукашэнка забараніў замежным кіроўцам адплачваць паліва беларускімі рублямі — зараз яны абавязаны плаціць валютай. Усе меры вельмі моцна нагадваюць апошнія дні існавання Савецкага Саюза і першую хаатычную пяцігодку эры посткамунізму. Яшчэ адна нагода наведаць Беларусь турыстам, што настальгуюць. А для беларусаў — працяг эканамічнага кашмару Лукашэнкі.

«The Financial Times» (Вялікабрытанія)

У спробе справіцца з шырокім эканамічным крызісам, Аляксандр Лукашэнка забараніў замежным кіроўцам адплачваць паліва беларускімі рублямі — зараз яны абавязаны плаціць валютай. Усе меры вельмі моцна нагадваюць апошнія дні існавання Савецкага Саюза і першую хаатычную пяцігодку эры посткамунізму. Яшчэ адна нагода наведаць Беларусь турыстам, што настальгуюць. А для беларусаў — працяг эканамічнага кашмару Лукашэнкі.

«The Financial Times» (Вялікабрытанія)


Яшчэ ў сакавіку жыхары краіны адзначалі, што пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні мінулага года іх «эканамічнае становішча» пагоршылася. Зараз жа падзенне дабрабыту можна ахарактарызаваць як «сапраўдны абвал».

«Deutche Welle» (Германія)


На што ў рэальнасці разлічвае беларускі лідар, можна толькі здагадвацца. Пасля двухмесячнай стагнацыі валютнага рынка беларускія ўлады працягваюць настойваць, што ўсталяваны курс долару ў раёне 5000 рублёў з’яўляецца «адзіным і раўнаважным», адмаўляючы патрэбу любых валютных інтэрвенцый для падтрымання гэтага курсу. Шчыра кажучы, уліваць у фінансавы рынак Беларусі па-ранейшаму няма чаго. Першы транш крэдыту антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС памерам у 800 мільёнаў долараў у Мінск паступіў, аднак, як сцвярджаюць у Саўміне, гэтыя грошы будуць залічаныя ў золатавалютныя рэзервы краіны. А гэта значыць, што для простых беларусаў долар будзе па-ранейшаму недаступны, затое валютчыкаў і надалей чакаюць добрыя часы.

«Республика» (Казахстан)


Канфрантацыя паміж Захадам і Беларуссю заканчваецца. Чыннікам гэтаму паслужыла заява прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што апазіцыйныя дзеячы, верагодна, будуць выпушчаны з турмы. Той факт, што ў дачыненні да Беларусі не ўведзены сур’ёзныя эканамічныя санкцыі, сведчыць пра тое, што заходнія сталіцы не сталі ў імя фасадных каштоўнасцяў ахвяроўваць геапалітычнымі інтарэсамі. А геапалітычны інтарэс палягае ў тым, каб не дазваляць занадта моцнага дрэйфу Беларусі ў расійскую арбіту ўплыву.

«Regnum» (Расія)


Апладысменты ў Мінску зараз забароненыя. Лукашэнку гоняць са сцэны, што зусім не падобна на «бурныя, працяглыя», памятныя нам па савецкіх часах. Патрыятычную авацыю бацьку сёння ладзіць адзін Пракопаў са сваім простым народам у колькасці двух-трох штук, і выглядае гэта так сумна, што зноў прыхоплівае сэрца і баліць душа.

«Грани» (Расія)

Каментаваць