Замежныя СМІ пра Беларусь: 2-8 чэрвеня

Першай мэтай абнаўлення беларускіх (афіцыйных) СМІ, вядома ж, будзе інтэрнэт, дзе справы Лукашэнкі вельмі дрэнныя: сёння працэнтаў дзевяноста грамадска-палітычных рэсурсаў пад кантролем апазіцыі. Спробы сфармаваць штосьці лаяльнае да ўлады ў электронным выглядзе пакуль што не мелі поспеху: тут патрэбны іншы, больш тонкі падыход, а не адкрытая агітацыя, як на тэлебачанні.

“Политком (Расія)

Першай мэтай абнаўлення беларускіх (афіцыйных) СМІ, вядома ж, будзе інтэрнэт, дзе справы Лукашэнкі вельмі дрэнныя: сёння працэнтаў дзевяноста грамадска-палітычных рэсурсаў пад кантролем апазіцыі. Спробы сфармаваць штосьці лаяльнае да ўлады ў электронным выглядзе пакуль што не мелі поспеху: тут патрэбны іншы, больш тонкі падыход, а не адкрытая агітацыя, як на тэлебачанні.

“Политком (Расія)


Якімі б няпростымі ні былі адносіны паміж Лукашэнкам і Пуцінам, Аляксандр Рыгоравіч наўрад ці зможа адмовіцца ад інтэграцыйных прапаноў маскоўскага госця яшчэ і з меркаванняў банальнай выгады. Замест “газавых войнаў Крэмль гатовы прапанаваць будучым саюзнікам па Еўразійскім саюзе выгодныя кошты на энерганосьбіты, доступ на ўнутраны рынак Расіі без тарыфных абмежаванняў, доўгатэрміновыя крэдыты і гэтак далей. Ва ўмовах, калі Аляксандр Лукашэнка ўласнымі высілкамі канчаткова парваў адносіны з Захадам, эканамічны і палітычны “парасон моцнага суседа — гэта ўжо не проста раскоша, а неабходнасць.

“Україна Молода (Украіна)


У Беларусі ніхто не сумняваецца ў тым, што на працягу бліжэйшых шасці гадоў свайго прэзідэнцтва ён (Пуцін) паспрабуе адабраць у краіны кантроль над галоўнымі прадпрыемствамі і права на выпуск уласнай нацыянальнай валюты. Чаму тады ўсе гэтыя пытанні не абмяркоўваліся цяпер? На гэты конт ёсць два тлумачэнні. Першае — Пуцін проста не хацеў пачынаць свой першы цыкл замежных паездак у якасці прэзідэнта з беларускага негатыву. Другое — у асабістай гутарцы з Пуціным Лукашэнка пагадзіўся і на прыватызацыю, і на правядзенне рэформаў, толькі беларускаму народу гэта вырашылі пакуль не абвяшчаць. Сітуацыя не тая: спачатку трэба падняць зарплаты і пенсіі да прымальнага ўзроўню, а потым ужо палохаць людзей адыходам ад старой мадэлі да капіталізму.

“Слон (Расія)


Еўрапейскія палітыкі неахвотна і асцярожна каментуюць расійска-беларускія адносіны. Асцярожнасць выказванняў еўрапейскіх палітыкаў можа тлумачыцца не толькі іх дыпламатычнасцю, але і таемнай надзеяй на тое, што праз расійскае кіраўніцтва можна будзе паўплываць на не зусім адэкватнага Лукашэнку.

“Независимая газета (Расія)


З нядаўняга часу ў адным з ангараў стамбульскага аэрапорту з’явілася новая VIP-машына — Boeing 767–300ER. Раней гэты самалёт класу люкс належаў “бацьку ўсіх туркменаў Сапармурату Ніязаву. Цяпер у машыны новы гаспадар — “беларускі бацька Аляксандр Лукашэнка. Колькі рэальна заплаціў за свой новы самалёт беларускі кіраўнік, невядома. У любым выпадку былая савецкая рэспубліка, якая мае вялікую запазычанасць і рост коштаў больш як на 100%, усё больш паглыбляецца ў эканамічны крызіс. За свае месячныя заробкі беларусы могуць набыць усе меней і меней. Хакейны фанат Лукашэнка перыядычна заклікае насельніцтва тужэй зацягнуць паясы і кажа, што нават сам мусіў адмовіцца ад новых канькоў.

“Spiegel (Германія)

Каментаваць