Замежныя СМІ пра Беларусь: 30 траўня - 12 чэрвеня

Як прадэманстравалі гэтыя выходныя, нават Беларусь, якая ўваходзіць з Расіяй у клада Саюзнай дзяржавы, не застрахавана ад гандлёвых канфліктаў. Расія абвясціла пра забарону ўвозіць на свой унутраны рынак 500 відаў беларускай малочнай прадукцыі. Адпаведна афіцыйнай версіі — з-за санітарных прычынаў. Аднак існуе версія, што Лукашэнкам у Маскве незадаволены. Пасля таго, як міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын заявіў пра існаванне пагрозы неплацежаздольнасці Беларусі, Лукашэнка выступіў па тэлебачанні з рэзкімі нападкамі на адрас свайго вялікага суседа.

«Berliner Zeitung» (Германія)

Расійская ўлада патрабуе ад беларускага ўраду перадаць дзяржаўныя прадпрыемствы расійскім карпарацыям. Гэта лепшая гарантыя таго, што Беларусь і ў выпадку сыходу Лукашэнкі, які, як вядома, шмат каго раздражняе ў расійскім кіраўніцтве, застанецца пад кантролем Крамля. Ахова расійскіх межаў і ўдзел у сумесных абаронных праектах, якімі так ганарыцца Лукашэнка (па яго словах, гэта проста не мае цаны), з пункту гледжання расійскай улады, якая больш баіцца рэальнай ваеннай канфрантацыі з Захадам, каштуе мала.

Kasparov.ru (Расія)

Папросту жах, што робіцца на белым свеце — зусім ад крызісу ў людзей нервы здаюць. Пачынаюць ужо на сваіх блізкіх кідацца. Асабліва калі тыя грошы па першым патрабаванні не даюць. Вось мы Беларусі хацелі выдаць шматмільярдны крэдыт, ды падумалі і вырашылі пачакаць. Аднак, пачуўшы такое, Бацька вельмі пакрыўдзіўся і параіў расійскаму міністру фінансаў Кудрыну прайсці курс лячэння, а не праяўляць салідарнасць з беларускімі адмарозкамі, якія на Бацьку гоняць за заходнія брудныя грошы. Тут ёсць адзін элегантны намёк: адмовіць Мінску ў сродках здольны толькі не цалкам здаровы чалавек.

«Русский репортер» (Расія)
   
Кіраўнік МЗС Грузіі Грыгол Вашадзе задаволены пазіцыяй Беларусі. «Грузінскі бок задаволена абдуманай і асэнсаванай пазіцыяй Беларусі», — заявіў Вашадзе на брыфінгу ў МЗС Грузіі. Нагадаем, што згодна з заявай прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, Мінск будзе самастойна вырашаць пытанне прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. І не мае намеру прадаваць сваю пазіцыю. Лукашэнка таксама прызнаў, што ўмовай выдачы расійскага крэдыту ў памеры 500 мільёнаў долараў было прызнанне сепаратысцкіх анклаваў Грузіі.

Georgia online (Грузія)

Лукашэнка — як Кім Чэн Ір і лідэры іншых дзяржаў, якія знаходзяцца ў цяжкім становішчы, шукаюць грошы і палітычнае прызнанне, — можа далёка пайсці. Але такая гульня бесперспектыўная. Хутчэй за ўсё, ён хутка перадумае і будзе прасіць прабачэнні, што ўжо рабіў не раз.

«Коммерсант» (Расія)

Каментаваць