Замежныя СМІ пра Беларусь: 31 снежня-17 студзеня

Аляксандр Лукашэнка, які пры сумнеўных акалічнасцях у чацвёрты раз абраны прэзідэнтам Беларусі, выправаджвае з краіны Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. АБСЕ, сябры якой і большасць іншых назіральнікаў асудзілі вынікі выбараў. І вось зараз ёй трэба адпраўляцца дадому. Захад сігналізаваў пра гатоўнасць даць Беларусі мільярдныя крэдыты, Усход у выглядзе Масквы — пра тое, што ўсталюе па-братэрску нізкія кошты на газ. Калі б Лукашэнка не стаў адных сутыкаць ілбамі з іншымі, яго можна было б папракнуць у адсутнасці інстынкту ўлады.

Аляксандр Лукашэнка, які пры сумнеўных акалічнасцях у чацвёрты раз абраны прэзідэнтам Беларусі, выправаджвае з краіны Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. АБСЕ, сябры якой і большасць іншых назіральнікаў асудзілі вынікі выбараў. І вось зараз ёй трэба адпраўляцца дадому. Захад сігналізаваў пра гатоўнасць даць Беларусі мільярдныя крэдыты, Усход у выглядзе Масквы — пра тое, што ўсталюе па-братэрску нізкія кошты на газ. Калі б Лукашэнка не стаў адных сутыкаць ілбамі з іншымі, яго можна было б папракнуць у адсутнасці інстынкту ўлады. А калі дадаць да гэтага апазіцыю, якой не ўдалося прыйсці да згоды і высунуць на выбарах адзінага кандыдата, то яго можна толькі павіншаваць. Апошні дыктатар Еўропы прапануе сваім грамадзянам стабільнасць і сціплы дабрабыт ва ўмовах палітычнай стагнацыі. Еўропе гэтаму пакуль супрацьпаставіць няма чаго.

«Sьddeutsche Zeitung» (Германія)


Спачатку прэзідэнт Расіі прызнаў беларускія выбары ўнутраным пытаннем Беларусі, а ўжо 25 снежня павіншаваў Аляксандра Лукашэнку. Адначасова з гэтым галоўныя тэлевізійныя каналы Расіі паказалі шэраг рэпартажаў, прысвечаных прэзідэнцкім выбарам, у якіх ставіўся пад сумнеў іх вынік, а таксама гаварылася пра жорсткае стаўленне да апазіцыі і пра масавыя фальсіфікацыі. Падобная крытыка з боку расійскіх СМІ не была б магчымая без санкцыі ўлад. Яна носіць характар запланаванай кампаніі. Гэта азначае, што Масква дасылае Лукашэнку сігнал пра тое, што ён не павінен быць увесь час упэўнены ў расійскай падтрымцы. Падтрымка гэта ўмоўная, і яна залежыць, у тым ліку, і ад выканання абавязацельстваў па стварэнні АЭП.

 Регнум (Расія)


Беларускі флірт з дэмакратыяй быў павярхоўным. Лукашэнка за апошнія два тыдні распачаў наступ, вельмі жорсткі нават паводле яго ўласных стандартаў. І які адказ? Урады застаюцца безудзельнымі. Немцы, прынамсі, запрасілі на размову беларускага пасла ў Берліне. Яны, а таксама палякі, чэхі і шведы, болей за іншых робяць гучныя заявы. ЕС цягам апошняга часу спрабаваў уціхамірыць Лукашэнку прапановай аб гандлёвых кантрактах у абмен на лібералізацыю палітыкі. Гэта магло спрацаваць, але не спрацавала.

«The Independent» (Вялікабрытанія)


Забарона ўезду ў нашу краіну, а ў перспектыве, магчыма, і ва ўсе краіны Шэнгенскай зоны, у гэты раз будзе распаўсюджвацца на значна большую групу беларускіх службоўцаў. А той факт, што гэты спіс застанецца адкрытым, можа адхіліць беларускіх пракурораў ці высокіх функцыянераў спецслужбаў ад далейшага пераследу апазіцыі. Такім чынам, Польшча падае Лукашэнка і яго зграі выразны знак: акцыі па пераследу апазіцыянераў не застануцца на Захадзе без водгуку. Будзе яшчэ лепш, калі ў Польшчы атрымаецца сфармаваць агульнаеўрапейскі, а можа нават сусветны блок падтрымкі беларускай апазіцыі. Раней міністр Сікорскі і яго нямецкі калега пераконвалі Лукашэнку адкрыцца ў бок Еўропы. Гульня з дыктатарам не мела вынікаў. Аднак варта было рызыкнуць і нават абпаліцца, каб у будучыні дзейнічаць эфектыўна.

«Polska» (Польшча)

Каментаваць