Замежныя СМІ пра Беларусь: 3-9 снежня

Элізабэт Тэйлар двойчы выходзіла замуж за брытанскага акцёра Рычарда Бэртана і двойчы з ім разводзілася. Нікому не вядомая амерыканская шлюбная пара з Арызоны зрабіла той жа трук 51 раз. Але ўсім гэтым грамадзянам вельмі далёка да Крамля і Бацькі Лукашэнкі. Колькасць палітычных шлюбаў і разводаў Масквы і Мінску пры кіраванні Аляксандра Рыгоравіча ўжо даўно перастала падпадаць нават самаму прыблізнаму падліку.

“Газета (Малдова)

Элізабэт Тэйлар двойчы выходзіла замуж за брытанскага акцёра Рычарда Бэртана і двойчы з ім разводзілася. Нікому не вядомая амерыканская шлюбная пара з Арызоны зрабіла той жа трук 51 раз. Але ўсім гэтым грамадзянам вельмі далёка да Крамля і Бацькі Лукашэнкі. Колькасць палітычных шлюбаў і разводаў Масквы і Мінску пры кіраванні Аляксандра Рыгоравіча ўжо даўно перастала падпадаць нават самаму прыблізнаму падліку.

“Газета (Малдова)


Дзякуючы больш танным цэнам на газ дэфіцыт рахунку бягучых аперацый Беларусі скароціцца з 7-мі да 4 мільярдаў долараў у год. Гэтых сродкаў рэспубліцы хопіць, каб спакойна пражыць па дакрызіснай мадэлі яшчэ тры гады. Пасля грошы зноў скончацца, і гэта будзе за год да заканчэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Лукашэнкі. Праўда, гэту дзірку ў 4 мільярда яму цалкам па сілах заткнуць пры дапамозе прыватызацыі іншых прадпрыемстваў. Такім чынам, з Масквы беларускі лідар з’ехаў хай і без трубы, але затое з цвёрдымі гарантыямі свайго знаходжання ва ўладзе да 2016 года. На гэтым эпоха Лукашэнкі, верагодна, і скончыцца, бо прадаваць Беларусі будзе ўжо асабліва няма чаго. Акрамя таго, няма чым будзе выбіваць з Расіі новыя крэдыты і зніжкі.

“Коммерсантъ (Расія)


У Беларусі кожны, хто заступіцца за ахвяру, можа сам стаць ахвярай, пра што сведчаць нядаўнія супярэчлівыя абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў на адрас вядучага праваабаронцы, які, у сваю чаргу, патрабаваў вызвалення апазіцыйных палітыкаў, што дагэтуль знаходзяцца ў турме.

“Independent (Вялікабрытанія)


Заціснутая ў сталыя рэпрэсіі (у тым ліку падатковых) украінская эканоміка не зможа развівацца доўга. Таму вынікам аўтарытарнага сцэнару можа стаць зацяжная стагнацыя або спроба скінуць існуючы рэжым. І тут, дарэчы, трэба паглядзець на сённяшнюю Беларусь. Усе 17 гадоў кіравання Аляксандра Лукашэнкі суправаджаліся палітычнымі рэпрэсіямі, гаворка ішла толькі пра іх паслабленне ці ўзмацненне. Але ўсе гэтыя гады Лукашэнка заставаўся самым папулярным беларускім палітыкам, а значны абвал яго рэйтынгу пачаў назірацца толькі сёлета, калі здарыўся найбольш маштабны ў найноўшай гісторыі Беларусі эканамічны крызіс.

“Комментарии (Украіна)



І калі ў той бясконцай спрэчцы, якую стагоддзямі вядуць гуманісты і прыхільнікі радыкальных мер, патрэбны яшчэ адзін аргумент супраць смяротнага пакарання, то вось ён: працэс у Мінску, дзе былі асуджаны Кавалёў і Канавалаў. Ён прайшоў з фантастычнай хуткасцю, пакінуўшы пасля сябе столькі пытанняў, што міжволі, нават дапускаючы, што асудзілі злачынцаў, пранікаешся жалем да асуджаных і да іх сваякоў.

“Грани.ру (Расія)
 

Каментаваць