Замежныя СМІ пра Беларусь: 3 ліпеня - 10 ліпеня

Назіральнікі пагаджаюцца з тым, што ЗША таксама пераходзяць ад палітыкі санкцый да так званай “пакрокавай стратэгіі, аднак лічаць, што ў бліжэйшы час поўнай адмены санкцый чакаць не трэба. ЗША не залежаць ад Беларусі ў плане транзіту, наркатрафіку і нелегальнай эміграцыі. Акрамя таго яны заўсёды займалі больш жорсткую пазіцыю ў пытанні правоў чалавека. ЗША працягнуць выстаўляць Беларусі ўмовы: паступовая адмена санкцый у абмен на дэмакратызацыю.

“Независимая газета, (Расія)

Назіральнікі пагаджаюцца з тым, што ЗША таксама пераходзяць ад палітыкі санкцый да так званай “пакрокавай стратэгіі, аднак лічаць, што ў бліжэйшы час поўнай адмены санкцый чакаць не трэба. ЗША не залежаць ад Беларусі ў плане транзіту, наркатрафіку і нелегальнай эміграцыі. Акрамя таго яны заўсёды займалі больш жорсткую пазіцыю ў пытанні правоў чалавека. ЗША працягнуць выстаўляць Беларусі ўмовы: паступовая адмена санкцый у абмен на дэмакратызацыю.

“Независимая газета, (Расія)



Па сутнасці гэта (парад у гонар Дня Незалежнасці) ёсць карыкатура на краіну, якая геаграфічна знаходзіцца ў цэнтры Еўропы і прэзідэнт якой у апошні час усё часцей фліртуе з ЕС. Зразумела, што Еўропа не стала палітычнай мадэллю для Беларусі. Яна патрэбная Мінску выключна як крыніца інвестыцый.

“Volkskrant (Нідэрланды)


Нават нягледзячы на эканамічны крызіс Бацька не захацеў адмаўляцца ад традыцыйнага параду, у якім прынялі ўдзел тры тысячы вайскоўцаў, ракетныя сістэмы С–300, сістэмы «Смерч» і «Град», вялікая колькасць іншай тэхнікі. Беларускі кіраўнік яшчэ раз нагадаў, што беларусы і расіяне — адзін народ, і Беларусь не гандлюе сяброўствам з Расіяй. Адкладзем у бок гістарычныя дыскусіі і адзначым, што ў апошні час Масква кажа, нібыта з Мінску ідуць абсалютна іншыя сігналы. Згадаем непрызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Усё гэта не можа не выклікаць помсты з боку Крамля. Пасля “малочнай вайны Масква можа абвясціць “газавую або іншую. Цяперашняе лета абяцае быць вельмі гарачым для Беларусі.

“Il Legno Storto (Італія)


Лукашэнку трэба будзе моцна пастарацца, каб пераканаць замежных інвестараў у доўгатэрміновасці сваіх намераў. Пакуль гэта больш нагадвае ліхаманкавае жаданне знайсці грошы для казны. Мітусня паміж Расіяй, Еўропай і ЗША не прынесла больш-менш значных інвестыцый у эканоміку Беларусі. І амерыканцы, і еўрапейцы гатовыя дапамагаць краіне выключна ў абмен на рэальнае паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека. Бацька да гэтага не гатовы. Інакш у апошні час дэпутаты парламента не падавалі б сігналы наконт таго, што пытанне прызнання Паўднёвай Асеціі і Абхазіі будзе вось-вось вырашана. Здаецца, Аляксандр Лукашэнка замест рэальных крокаў у бок Еўропы зноў хоча ўжыць свой улюбёны метад — шантаж.

“Московский Комсомолец (Расія)


Усё больш беларусаў схіляюцца да ідэі ўступлення ў Еўрасаюз — іх колькасць амаль роўная прыхільнікам Саюза з Расіяй. Па дадзеных апытання, сярод прыхільнікаў Лукашэнкі праеўрапейскія настроі выраслі ўдвая.

“Эксперт (Расія)



Новая трактарна-камбайнавая вайна разгараецца на фоне заяў Лукашэнкі пра тое, што ён можа абраць не Мытны саюз з Расіяй і Казахстанам, а зону вольнага гандлю з ЕС. “Беларусь будуе свае прыярытэты, робячы арыентацыю на часовы фактар, заявіў ён у інтэрв’ю аўстрыйскай газеце “Die Presse. Для нас прыярытэт у тым, што мы зможам раней рэалізаваць, — сказаў ён. У тым, як лавіруе Лукашэнка паміж Расіяй і Захадам, больш палітыкі, чым эканомікі. Беларускія камбайны канкурэнтныя за кошт нізкай цаны. Яны танныя ў эксплуатацыі, аднак на заходнім рынку нікому не патрэбныя. Тым больш, што там моцнае аграрнае лобі.

“Газета (Расія)

Каментаваць