Замежныя СМІ пра Беларусь:4 - 10 лютага

Беларускі ўрад разлічвае не толькі выканаць прыватызацыйныя планы цяперашняга года, але і давыканаць планы папярэдняга. Апаненты ўлады сумняваюцца і ў мэтазгоднасці продажу ў перыяд крызісу, і ў жаданні фундатараў з далёкага замежжа ўкласці грошы ў нестабільную беларускую эканоміку. Затое ўсё згодныя з тым, што для расійскага капіталу ў паслабленай беларускай эканоміцы хуткім часам можа загарэцца зялёнае святло.

«Независимая газета», (Расія)

Беларускі ўрад разлічвае не толькі выканаць прыватызацыйныя планы цяперашняга года, але і давыканаць планы папярэдняга. Апаненты ўлады сумняваюцца і ў мэтазгоднасці продажу ў перыяд крызісу, і ў жаданні фундатараў з далёкага замежжа ўкласці грошы ў нестабільную беларускую эканоміку. Затое ўсё згодныя з тым, што для расійскага капіталу ў паслабленай беларускай эканоміцы хуткім часам можа загарэцца зялёнае святло.

«Независимая газета», (Расія)


Сакральная лічба 500, якую беларускія чыноўнікі па нейкіх толькі ім вядомых прычынах лічаць годнай заработнай платай, наўрад ці стане дасягальнай не толькі ў 2012 годзе, але і ў будучыні. У падобных умовах разлічваць на тое, што Расія, у планах якой вызначаюцца сур’ёзныя сацыяльныя, эканамічныя, нацыянальныя, культурныя і палітычныя пераўтварэнні, будзе і далей цягнуць на сабе далёка адсталую ад сваіх партнёраў па АЭП Беларусь, не варта. Не варта чакаць ад Расіі таго, чаго сёння яна не ў стане даць Беларусі. Адраджаць “беларускі цуд беларусам давядзецца самім.

REGNUM (Расія)


Палітыка Лукашэнкі — хаваць галаву ў пясок — зразумелая: немагчыма ўявіць, што адбудзецца, калі ўпадзе рэжым у Маскве! Адкуль тады ён будзе атрымліваць мільярды долараў, якія ўтрымліваюць яго эканоміку? Беларусь можа перадыхнуць. Дзякуючы дапамозе з Расіі, яна можа ў кароткія тэрміны не толькі папоўніць валютныя рэзервы, але і паменшыць дэфіцыт гандлёвага балансу. Але тое, што так хутка прынесла часовую палёгку, утойвае ў сабе небяспеку. Яна, у прыватнасці, заключаецца ў тым, што ўзмацняецца аднабаковая залежнасць ад Расіі. А правядзенне тэрмінова неабходных структурных рэформаў зноў адкладаецца.

“Die Welt (Германія)


Адны лічаць, што з-за міжнароднага ціску Лукашэнка вымушаны будзе памілаваць Кавалёва і Канавалава. Іншыя — што яму выгодна іх пакараць смерцю, каб «зачыніць справу» раз і назаўсёды. Баюся, апошнія маюць рацыю. Тым больш, што Лукашэнка страшна баіцца выглядаць слабаком, на якога можна паспяхова ціснуць. У сітуацыю магла б умяшацца Расія. Але яна, па традыцыі, аддае перавагу маўчанню і не трывожыць спакой беларускага дыктатара — ён жа партнёр па Саюзнай дзяржаве і галоўны даўжнік Расіі. Калі-небудзь, калі Аляксандр Рыгоравіч перастане быць прэзідэнтам, таемнае стане вядомым. Тады мы даведаемся, куды згінулі без весткі ў 1990-я гады лідары апазіцыі і што таямнічыя выбухатэхнікі рабілі ў мінскім метро. Выратаваць Канавалава і Кавалёва сёння — значыць пакінуць шанец у будучыні правесці сапраўднае расследаванне гэтай таямнічай трагедыі.

РБК (Расія)


У Беларусі, якая прытуліла Бакіева, эканоміка перажывае небывалыя цяжкасці, і незадаволенасць народа на адрас Лукашэнка ўзмацняецца. З прычыны гэтага ці па іншых чынніках беларускі бацька адмовіўся ўтрымліваць Бакіева і ветліва выправадзіў таго за дзверы дзяржаўнай рэзідэнцыі, у якой той жыў больш за год.

“Gezitter (Кіргізія)

Каментаваць