Замежныя СМІ пра Беларусь: 4-10 снежня

Галоўнае, што хвалюе Лукашэнку, гэта падтрымка яго чацвёртага прэзідэнцкага тэрміну Расіяй. Беларусь вельмі залежыць ад Расіі. Лукашэнка спрабуе стварыць уражанне, што ён не проста можа вырашыць усе праблемы, але і мае рэсурсы паставіць суседа на месца. Ён прадстаўляе сябе вышэй за Мядзведзева і Пуціна. Гэта робіць такое ж самае ўражанне на беларускі электарат, калі б Мядзведзяў раздаваў указы Абаму. Прэзідэнт Беларусі спрабуе даць зразумець: не хвалюйцеся, тое, што я выбіваў з Расіі раней, яна будзе даваць нам і далей. Лукашэнка амаль не кранае пытання пра Захад.

Галоўнае, што хвалюе Лукашэнку, гэта падтрымка яго чацвёртага прэзідэнцкага тэрміну Расіяй. Беларусь вельмі залежыць ад Расіі. Лукашэнка спрабуе стварыць уражанне, што ён не проста можа вырашыць усе праблемы, але і мае рэсурсы паставіць суседа на месца. Ён прадстаўляе сябе вышэй за Мядзведзева і Пуціна. Гэта робіць такое ж самае ўражанне на беларускі электарат, калі б Мядзведзяў раздаваў указы Абаму. Прэзідэнт Беларусі спрабуе даць зразумець: не хвалюйцеся, тое, што я выбіваў з Расіі раней, яна будзе даваць нам і далей. Лукашэнка амаль не кранае пытання пра Захад. Захад, натуральна, эканамічна Лукашэнку дапамагаць не будзе, таму ён спрабуе гуляць на два фронты.

«Коммерсантъ»(Расія)


Планы кіраўніцтва Беларусі пра будаўніцтва ў Мінску «Чайна-еаўн» выклікалі рэзкую крытыку ў беларускім грамадстве. Шэраг грамадскіх дзеячаў заявілі пра неабходнасць вынясення дадзенага пытання на рэспубліканскі ці мясцовы рэферэндум. Тым не менш, улады ўжо прэзентавалі макеты будучага аб'екта. У экспертаў выклікае трывогу кепская дэмаграфічная сітуацыя ў рэспубліцы, якая толькі пагоршыцца са з'яўленнем шматлікай кітайскай дыяспары. Вынікі апошняга перапісу насельніцтва паказалі, што ў Беларусі істотнага скарацілася колькасць карэннага насельніцтва. Рускіх і ўкраінцаў у Беларусі стала прыкладна на 30 працэнтаў менш, затое колькасць кітайскай абшчыны за апошнія 10 гадоў вырасла прыкладна ў 20 разоў. У далейшым яна толькі павялічыцца, калі афіцыйны Мінск будзе штучна стымуляваць легальную міграцыю кітайцаў. У той жа час, нагадваюць эксперты, ні ў адной краіне свету не атрымалася вырашыць праблему «кітайскіх кварталаў».

REGNUM (Расія)


Здавалася б, яшчэ нядаўна збітая апазіцыя хавалася па кутах, залізваючы раны. А глядзіш — зноў праходзяць пікеты салідарнасці з палітычнымі вязнямі. Родныя зніклых людзей патрабуюць расследаванняў. Гэта іх, безабаронных жанчын і дзяцей, б'юць дзяржыморды ў камуфляжы. А яны ўсё адно патрабуюць расследаванняў. Гэта вельмі шмат значыць. Перш за ўсё, тое, што жывую душу народа, накіраваную да Расіі і Еўропы, рэжым растаптаць не здолеў. Апаненты Лукашэнкі ідуць на выбары. Без надзей на поспех яны паказваюць — мы тут, мы ёсць, нас не зламалі. Яны заклікаюць да неабыякавасці і салідарнасці. Хоць палітычная барацьба і ідзе строга ў рамках, дазволеных рэпрэсіўнай уладай. Гуляеш па правілах — да­вай. Гуляеш не па правілах — бойся арышту, беражыся аўтамабіля, а лепш — сыходзь з дыстанцыі.

«Частный корреспондент» (Расія)


Падвышэнне заробкаў і пенсій з'яўляецца чарговым этапам рэалізацыі абяцання пра павелічэнне сярэдняга ўзроўню заработнай платы да 500 долараў. Гэта мае на мэце павялічыць падтрымку Аляксандра Лукашэнкі перад прэзідэнцкімі выбарамі. Аднак у выніку падвышэння заробкаў павялічыцца нагрузка на бюджэт, і беларускія ўлады будуць вымушаны ў чарговы раз павялічыць дэфіцыт бюджэту. Акрамя гэтага, павелічэнне заробкаў і пенсій стане чыннікам росту інфляцыі, якая па выніках года можа перавысіць закладзеныя ў бюджэце 10% (да верасня інфляцыя склала 6,8%), а таксама павялічыць ціск на валютны рынак, тым больш, што са жніўня 2010 года попыт на валюту значна перавышае продаж. Такія дзеянні пагоршаць стан беларускіх фінансаў, што можа прымусіць улады краіны звярнуцца да ідэі дэвальвацыі рубля напачатку 2011 года.

«Форум» (Украіна)

Каментаваць