Замежныя СМІ пра Беларусь: 5-11 траўня

Пра Беларусь прынята казаць як пра вельмі ідэалагізаваную краіну: за гэта яе і любяць, і ненавідзяць. Насамрэч, беларускім ідэолагам востра бракуе свежых ідэй. І ярчэй за ўсё гэта праяўляецца 9 мая. Беларускім службоўцам, адказным за прапаганду нацыянальных ідэй, бракуе крэатыву. Зразумела, у такіх умовах Беларусь рызыкуе сутыкнуцца з новай праблемай: па меры таго, як эфект ад працы функцыянераў-ідэолагаў будзе зводзіцца на нішто, беларусы могуць расчаравацца ў краіне і ў абраным ёй шляху.

«Росбалт» (Расія)
 
Нават Аляксандр Лукашэнка прызнаў той факт, што праз адкрытую мяжу краіну пакідаюць лепшыя спецыялісты, якіх вабяць больш высокія зарплаты ў Расіі. Напрыклад, у наш час беларускімі лекарамі камплектуецца Федэральны цэнтр траўматалогіі, артапедыі і эндапратэзавання ў Смаленску. Па статыстыцы, нават у ранейшыя гады Беларусь штогод пакідалі каля 10% медыкаў. Зараз жа, калі прыбыткі беларусаў зваліліся, гэты працэс толькі набірае абароты. Пералік ахвяр інтэграцыі папаўняецца ледзь не штодня, у той час як спіс бонусаў невялікі і карыстаецца імі адзін чалавек — для захавання сваёй неэфектыўнай улады.

«Вести» (Малдова)

Спісы невыязных — такі сіметрычны адказ беларускіх уладаў еўрапейскім, якія ўвялі свой чорны спіс беларускіх службоўцаў, суддзяў і супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўропы і ЗША. Вя­дзецца такая вайна. Але яны трошкі спазніліся, таму што ўжо ёсць адзіная мытная прастора, саюз Расіі і Беларусі, і на поўных парах нясецца цягнік інтэграцыі Расіі, Беларусі і Казахстана. Калі Лукашэнка будзе працягваць будаваць жалезную заслону, то ў барацьбу за свабоду беларускіх палітвязняў будзе ўмешвацца не Брусэль, а Масква, таму што Масква не збіраецца аб’ядноўвацца з нейкім хлявом, абгароджаным жалезным плотам.

«Finan FM» (Расія)

Украіна сёння мае мала рэсурсаў, каб гарантаваць сваю бяспеку. Калі пасварыцца з Захадам, дык гэта аслабіць пазіцыі Украіны. Можна паглядзець на прыклад Лукашэнкі. Расія адзін за адным забірае фактары суверэнітэту ў Беларусі. Гэта шлях у нікуды. Да адсталасці і гістарычнага пройгрышу.

«ВВС» (Вялікабрытанія)

Прысутнасць ЕС, і такім чынам — уплыў, у абедзвюх краінах не азначае істотнага рычага ўздзеяння. ЕС можа ўвесці візавыя забароны ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі ці асудзіць стан правоў чалавека ў Азербайджане — гэта вельмі важныя сімвалічныя крокі. Але тое, як гэта палітыка ўжываецца сёння, наўрад ці прымусіць абодва рэжымы змяніць свае паводзіны, калі справа даходзіць да такіх пытанняў, як дэмакратызацыя палітычнай сістэмы і вяршэнства закона — абодва рэжымы імкнуцца працягваць дыялог з ЕС у сферы чыстай тэхнакратыі і эканамічнай дапамогі.

«Панорама» (Арменія)

Каментаваць