Замежныя СМІ пра Беларусь: 5-11 сакавіка

У той час, як Блізкі Усход палае ў агні народнага гневу з-за адсутнасці дэмакратычнага прагрэсу, лёгка забыцца, што адзін з куткоў Еўропы па-ранейшаму адмаўляецца расстацца са сваім дыктатарскім мінулым. Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Беларусі, кіраваў сваёй краінай жалезнай рукой амаль з тых часоў, як рэспубліка атрымала незалежнасць ад Савецкага Саюза ў 1994 годзе. Але за апошнія два месяца сілы бяспекі накінуліся на яго апанентаў з жорстасцю, якая нагадвае пра савецкія часы.

“The Independent (Вялікабрытанія)

У той час, як Блізкі Усход палае ў агні народнага гневу з-за адсутнасці дэмакратычнага прагрэсу, лёгка забыцца, што адзін з куткоў Еўропы па-ранейшаму адмаўляецца расстацца са сваім дыктатарскім мінулым. Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Беларусі, кіраваў сваёй краінай жалезнай рукой амаль з тых часоў, як рэспубліка атрымала незалежнасць ад Савецкага Саюза ў 1994 годзе. Але за апошнія два месяца сілы бяспекі накінуліся на яго апанентаў з жорстасцю, якая нагадвае пра савецкія часы.

“The Independent (Вялікабрытанія)


Лукашэнку трэба прадэманстраваць наяўнасць добрых сувязей з Расіяй, таму што гэта адзіная падстава, па якой ён, можа, патрэбны Захаду, і па якой на Захадзе патрэбна Беларусь. На жаль, сама па сабе Беларусь не вельмі патрэбная і не ўяўляе сёння адмысловай цікавасці, яна цікавая як пасярэднік, як вароты да Расіі. Нягледзячы на сапсаваныя адносіны, нягледзячы на тое, што Расія будуе абыходныя газа- і нафтаправоды, Лукашэнка кажа, што ў яго добрыя адносіны з Расіяй, і амерыканцы павінны, па ідэі, у гэта паверыць. Давайце глядзець па фактах. Расія будуе нафтаправод у абыход Беларусі, які пусціць беларускія аб’ёмы нафты ў абыход яе. Гэта кажа, прынамсі, пра недастатковую ступень даверу паміж Масквой і Мінскам.

“Голос России (Расія)


Вашынгтон часта дзейнічае, зыходзячы з тэзісу пра тое, што дзеля супрацоўніцтва з Масквой давядзецца навязваць рашэнні расійскім суседзям. Але нядаўнія трагічныя падзеі ў Беларусі дэманструюць, што ўсё наадварот. ЗША і ЕС прапанавалі Лукашэнку стымулы ўзамен на правядзенне справядлівых выбараў, а Масква, якая стамілася ад ваганняў Лукашэнкі, пагразіла не прызнаць вынікі выбараў. Пасля гэтага Брусэль і Вашынгтон не паспрабавалі хоць бы абмеркаваць з Масквой сітуацыю ў Беларусі. Крэмль, здаецца, западозрыў, што Беларусь хочуць скрасці, і ў апошнюю хвіліну падтрымаў Лукашэнку. Вынікі выбараў не адпавядаюць нічыім інтарэсам, акрамя інтарэсаў самога Лукашэнкі.

“The New York Times (ЗША)


Прычыны такой жорсткай рэакцыі ўладаў на акцыю пратэсту (прысуды па справе 19 снежня) звязаныя з планамі Лукашэнкі адыграць назад усе крокі па лібералізацыі і дэмакратызацыі, якія ўлада зрабіла пад ціскам сусветнай супольнасці ў разліку на тое, што выбары будуць нарэшце прызнаныя. У перыяд так званай “беларускай адлігі Лукашэнка з жахам выявіў, што народ гатовы шукаць яму альтэрнатыву. Цяпер прэзідэнт Беларусі не спыніцца на паўдарогі, пакуль не дасць усім зразумець, што так будзе з кожным, хто асмеліцца выступаць супраць яго. А гэта значыць, што чакаць мякчэйшых прысудаў не варта. Тым больш што суды над асноўнымі фігурантамі — тымі, хто нібы арганізаваў «масавыя беспарадкі», — яшчэ наперадзе.

“Независимая газета (Расія)

 
Украінскі бок зрабіў усё, каб не абразіць Бацьку, матывуючы сваё недалучэнне да агульнай пазіцыі краін ЕС “працэдурнымі праблемамі. Спробы ўкраінскай улады манеўраваць паміж інтарэсамі Еўропы і добрымі адносінамі з “апошнім дыктатарам Еўропы сведчаць перш за ўсё пра тое, што працэсы ў Мінску не выклікаюць асаблівага дыскамфорту ва ўладзе Украіны. З улікам тэмпаў, якімі ўкраінскі прэзідэнт канцэнтруе ўладу ў сваіх руках, не выключана, што прычына добрага стаўлення Украіны да рэжыму Лукашэнкі не столькі эканамічныя, колькі палітычныя светапогляды.

“Украіньская правда (Украіна)

Каментаваць