Замежныя СМІ пра Беларусь: 5-11 лютага

Не выключана, зрэшты, што і ў нас знойдуцца людзі, якія запатрабуюць ад улады чаго-небудзь беларускага. Напрыклад, павагі да апанентаў падчас выбарчага працэсу. Але наўрад ці гэта менавіта тое, што трэба рэспубліцы цяпер, нават калі рабіць зніжку на вядомае жаданне любога аўтарытарнага рэжыму падчас выбараў прадэманстраваць уласную дэмакратычнасць. Па-першае, у такіх настрояў у грамадстве няма падтрымкі. Па-другое, як ужо паказаў Лукашэнка сваёй гульнёй у паддаўкі, ліберальнасць дыктатара для тых, хто на яе купіўся, усё адно заканчваецца наручнікамі.

«Республика» (Казахстан)

19 снежня — гэта вельмі трагічны момант для Беларусі. У ЕС абураныя, што спадар Лукашэнка проста ашукаў двух міністраў замежных спраў еўрапейскіх дзяржаў, гледзячы ім у вочы. Цяпер гэта пытанне нават не столькі рацыянальнай палітыкі, колькі эмоцый людзей, якія абураны падманам і жадаюць паказаць, што гэтак рабіць нельга.

«Deutche Welle» (Германія)

Паўтору малочнай вайны з Расіяй Лукашэнка наўрад ці жадае. Санкцыі ЗША і ЕС літаральна прыперлі Мінск да крамлёўскай сцяны. А там па-ранейшаму жадаюць толькі аднаго: павыкупляць рэнтабельныя беларускія прадпрыемствы, і чым мага танней. Таму і пачаў Лукашэнка вялікую прыватызацыю. 2011 год быў абвешчаны ў Беларусі «годам прадпрымальнасці». Гэта значыць, ён стане годам знішчэння сацыяльнай скіраванасці беларускай эканомікі, росту беспрацоўя і няроўнасці. Аднак абвясціць пра гэта вось так проста Бацька не можа — гэта было б прызнаннем паразы. Адгэтуль важная тактычная задача: замаскіраваць масавы распродаж. Адгсюль і публічны разнос, якога ў «Юнимилке», дарэчы, не спалохаліся. Тым часам, малако — не адзіная і не галоўная прыкмета таго, што Бацька саступае ціску прыватызатараў з Масквы. Так, у канцы мінулага тыдня ён прызначыў кіраўніком самай важнай стратэгічнай галіны — нафтахіміі — расійскага менеджэра Ігара Жыліна.

«Росбалт» (Расія)

Шматлікія еўрапейскія лідары маюць справы з А.Лукашэнкам, але ў ЕС гэта прынята рабіць таемна, не афішуючы дадзеныя сустрэчы, а не так адкрыта, як прэзідэнт Літвы Грыбаўскайтэ, блытаючы публічную палітыку з прыватнай. Адносіны Літвы з Польшчай і Беларуссю вельмі шкодзяць яе міжнароднаму іміджу і выклікаюць супраць Літвы грамадскую думку ў Еўрасаюзе.

«Economist» (Вялікабрытанія)

Тым часам афіцыйны Мінск, нягледзячы на ўсе чаканні сусветнай грамадскасці, намераў змякчыць сітуацыю не дэманструе. Эксперты ў Мінску адзначаюць, што ўпартасць Лукашэнкі ўжо выклікае раздражненне нават у Масквы, якая першапачаткова займала мякчэйшую пазіцыю, чым Брусэль і Вашынгтон. Глава МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў пра тое, што лічыць «непрымальнымі» арышты палітычных апанентаў Лукашэнкі. «Беларусь — наша братэрская краіна, стратэгічны партнёр, але гэта не значыць, што мы заплюшчым вочы на парушэнне асноўных правоў і свабодаў», — сказаў ён.

«Независимая газета» (Расія)
 
Каментаваць