Замежныя СМІ пра Беларусь: 5 - 11 чэрвеня

Па некаторых дадзеных, Лукашэнка імкнецца атрымаць права на нафтаздабычу ў Азербайджане. Гэта значыць, набыць свідравіны. Але іх можна набыць толькі па рынкавым кошце і толькі праз тэндэр. Без якіх-небудзь прэферэнцый. Але, і як у выпадку з Расіяй, поспеху Мінск у гэтай галіне не дасягае. Выключна з Чавесам у гэтым кірунку штосьці атрымліваецца.

“Delfy (Літва)

 

Па некаторых дадзеных, Лукашэнка імкнецца атрымаць права на нафтаздабычу ў Азербайджане. Гэта значыць, набыць свідравіны. Але іх можна набыць толькі па рынкавым кошце і толькі праз тэндэр. Без якіх-небудзь прэферэнцый. Але, і як у выпадку з Расіяй, поспеху Мінск у гэтай галіне не дасягае. Выключна з Чавесам у гэтым кірунку штосьці атрымліваецца.

“Delfy (Літва)

 
Трэба мець на ўвазе, што Януковіча нейкі час называлі другім Лукашэнкам. У тым сэнсе, што ў ім таксама праяўлялася жаданне атрымаць ад Расіі ўсё выключна за прыгожыя словы пра любоў, сяброўства і братэрства. Але ці то эксперты памыліліся ў прагнозах, ці то Масква, што абпалілася на Лукашэнку, стала дзейнічаць з Януковічам больш цвёрда і катэгарычна, і ўкраінскі прэзідэнт абраў варыянт рэальнай прагматыкі. Яго квінтэсенцыяй, уласна, і сталі тыя самыя Харкаўскія пратаколы. Дарэчы, не выключана, што менавіта пасля гэтага Лукашэнка і пачаў ненавідзіць украінскага калегу... І не тое, каб Мінск пачаў раўнаваць ці зайздросціць. Хоць выказванні Лукашэнкі пра тое, што ў Беларусі таксама ёсць расійскія ваенныя базы, а таму, маўляў, яна таксама мае права на газавы дэмпінг, далі зразумець, што менавіта не спадабалася Бацьку. Але засмуціла яго нават не гэта. Ужо самі па сабе Харкаўскія дамовы паказалі, што Януковіч наўрад ці складзе Лукашэнку кампанію ў транзітным ціску на Расію.

“Голос России (Расія)
 

Той факт, што беларуская апазіцыя слабая і бедная і не ўяўляе ніякай рэальнай пагрозы дзейснай улады, прымушае экспертаў і палітыкаў задумвацца пра знешняе ўздзеянне на беларускія выбары. Гісторыя прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева павучальная для Лукашэнкі і выглядае абнадзейлівай для яго супернікаў. У сувязі з гэтым у асяроддзі як “штатнай апазіцыі, так і сярод тых, каму папросту надакучыў дзейсны прэзідэнт, даводзіцца чуць пра своеасаблівыя надзеі на “руку Масквы, Бруселю ці Вашынгтона. Прычым на Расію, на грошах якой доўгія гады трымаўся рэжым Лукашэнкі, ускладаюцца самыя вялікія надзеі.

“Независимая газета (Расія)

Каментаваць