Замежныя СМІ пра Беларусь: 5-11 снежня

Хацеў бы вам паведаміць, што на момант майго візіту ў Мінск рашэнне пра дзяржаўны візіт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі прынятае не было. А парадак дня яшчэ не сфармаваны. Размова з прэзідэнтам аказалася вельмі шчырай. Дастаткова не простай, вельмі эмацыйнай. Магу сказаць, што Лукашэнка зрабіў на мяне моцнае ўражанне. Яго тэлевізійны вобраз, які ўжо сфармаваны, далёкі ад рэальнасці.

Фрагмент інтэрв’ю міністра замежных спраў Украіны Пятра Парашэнкі газеце «Зеркало недели» (Украіна)

Масква хоча атрымаць магчымасць удзельнічаць у прыватызацыі беларускіх нафтахімічных прадпрыемстваў. Да гэтага часу Аляксандр Лукашэнка спрабаваў не дапускаць расійскі і ўвогуле любы іншы замежны капітал да ўдзелу ў беларускай прыватызацыі. Ён наогул імкнецца праводзіць прыватызацыю так, каб яна насіла адкрыта касметычны характар. У прыватнасці, нядаўна МВФ запатрабаваў у яго выставіць на продаж пяць прадпрыемстваў. У выніку тыя прадпрыемствы, якія выставіў Лукашэнка, аказаліся нецікавыя для замежных інвестараў, і, магчыма, пакупнікоў на іх увогуле не будзе. Лукашэнка цалкам зацікаўлены ў тым, каб захаваць у Беларусі адміністратыўна-камандную эканоміку і звесці працэсы прыватызацыі да мінімуму.

REGNUM (Расія)

Прэзідэнт Беларусі зноў ператусаваў склад сваёй вертыкалі ўлады, але практычна не змяніў яе твар. Адны службоўцы рыхтуюцца да пераезду ў іншыя будынкі, іншыя зменяць толькі кабінеты і таблічкі на іх дзвярах. Ёсць не вельмі вядомыя публічныя імёны, але няма свежай крыві. Эксперты дружна адмаўляюцца бачыць у сённяшніх перастаноўках якую-небудзь знакавасць.

«Московский комсомолец» (Расія)

Калі разглядаць асяроддзе Віктара Лукашэнкі як некаторую палітычную групу з уласнымі амбіцыямі, то можна сказаць пра яе ўзмацненне ў выніку праведзеных зменаў чыноўнікаў. Упершыню гэтыя людзі паспрабавалі распаўсюдзіць свой уплыў за межы сілавога блока.

«Известия» (Расія)

Больш за ўсё шуму ў Мінску выклікала прызначэнне былога галоўнага ідэолага краіны Алега Праляскоўскага міністрам інфармацыі. Спадар Праляскоўскі, які кіраваў інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта, а яшчэ раней узначальваў аддзел у службе бяспекі прэзідэнта, лічыцца найбольш актыўным прыхільнікам «закручвання гаек» у адносінах з недзяржаўнымі СМІ.

«Коммерсантъ» (Расія)

Перададзеныя Сільвіа Берлусконі архіўныя дакументы (пра лёс італьянскіх салдат, якія змагаліся на баку Германіі падчас другой сусветнай вайны ў Беларусі) можна лічыць сапраўдным калядным падарункам першаму лідэру заходняга ўраду, што прыпыніў сваім візітам ізаляцыю прэзідэнта Беларусі, якога менш усяго жадалі б бачыць сваім госцем дэмакратычныя краіны.

«La Repubblica» (Італія)

Каментаваць