Замежныя СМІ пра Беларусь: 6 - 12 сакавіка

У Беларусі будзе «адліга»: у байнэце знятая забарона на доступ з Беларусі да сайтаў gay.ru, gaily.ru і qguys.ru, якія раней афіцыйна прызнаваліся заблакаванымі. Доступ на расійскі сервер стаў магчымы некалькі дзён таму і, у адрозненне ад мінулых «уключэнняў» рэсурсу, у дадзены момант усе часткі сайта даступныя для беларусаў. Як доўга будуць наведвальнікі з Беларусі мець доступ да рэсурсу, пакажа час.

Internet.ru (Расія)

У Беларусі будзе «адліга»: у байнэце знятая забарона на доступ з Беларусі да сайтаў gay.ru, gaily.ru і qguys.ru, якія раней афіцыйна прызнаваліся заблакаванымі. Доступ на расійскі сервер стаў магчымы некалькі дзён таму і, у адрозненне ад мінулых «уключэнняў» рэсурсу, у дадзены момант усе часткі сайта даступныя для беларусаў. Як доўга будуць наведвальнікі з Беларусі мець доступ да рэсурсу, пакажа час.

Internet.ru (Расія)


«Нягледзячы на змену прэзідэнта, Украіна наўрад істотна зменіць сваю пазіцыю ў адносінах з Расіяй. Першыя крокі Януковіча некаторыя аналітыкі параўноўваюць з паводзінамі прэзідэнта Беларусі Лукашэнкі. Але гэта не зусім так. Хаця Януковіч носіць беларускае прозвішча і мае беларускае паходжанне, а Лукашэнка — украінскае прозвішча (што нярэдка сустракаецца ў Беларусі) і па знешнім выглядзе ды хітрых паводзінах нагадвае хутчэй украінца, чым прастадушнага беларуса, паміж імі існуе вялікае адрозненне.

«Контракты» (Украіна)


Аляксандр Лукашэнка і яго паплечнікі ў чарговы раз і пакуль беспаспяхова спрабуюць знайсці альтэрнатыву расійскім энерганосьбітам то ў Іране, то ў Венесуэле. Беларускія НПЗ яны намерваюцца загрузіць венесуэльскай нафтай, у планах — удзел у распрацоўцы венесуэльскіх газавых радовішчаў. Але велізарныя адлегласці, падобна, стануць непераадольнай перашкодай на шляху рэалізацыі гэтых планаў. …Крызіс звузіў А. Лукашэнку прастору для манеўру — яму зноў давядзецца пазычаць або на Захадзе, або ў Расіі. У чарговы раз складаецца ўражанне, што А. Лукашэнка загнаў сябе самога ў тупік, з якога яму ўжо не выбрацца. Ён сапсаваў адносіны з Еўрасаюзам, сварыцца з Масквой, якая не спяшаецца выдаць яму новыя субсідыі. Верагодна, беларускаму лідэру гэтым разам цяжка будзе выйсці сухім з вады, і адзін са знешніх гульцоў атрымае перавагу ў той нязручнай сітуацыі, у якой апынуўся беларускі лідэр.

«Евразийский дом» (Расія)


Нечакана для ўсіх кіраўнік парламента Беларусі перадаў сябрам дэлегацыі Еўрасаюза ліст за подпісам спікераў парламентаў пяці дзяржаў, якія ўдзельнічаюць у праграме «Усходняе партнёрства» (Украіна, Грузія, Арменія, Азербайджан, Малдова). Спікеры заклікаюць лічыць Беларусь роўнай з іншымі дзяржавамі (гаворка ідзе пра ўдзел Беларусі ў парламенцкай асамблеі «Усходняга партнёрства» («Еўранэст»), куды ЕС не жадае запрашаць беларускіх дэпутатаў, паколькі не прызнае беларускі парламент. Салідарнасць з Мінскам збіраюцца выказаць і МЗС усіх дзяржаваў-удзельніц «Усходняга партнёрства». Цалкам верагодна, што такая падтрымка звязаная з непрызнаннем Мінскам Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

REGNUM (Расія)


Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі (КДБ) і Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце (ААЦ) атрымалі поўны доступ да абаненцкіх базаў беларускіх аператараў сувязі. Пры гэтым пранікненне ў жыццё абанентаў будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў саміх аператараў. Для поўнага шчасця засталося толькі абавязаць кожнага беларуса за ўласныя грошы набыць і ўсталяваць у санвузле вебкамеры, уключаць ці выключаць якія будзе дазволена толькі супрацоўнікам КДБ ці ААЦ. Як у Оруэла.

«Донецкий портал» (Украіна)

Каментаваць