Замежныя СМІ пра Беларусь: 6 чэрвеня-19 чэрвеня

Мінск крыўдуе на Расію за рост коштаў на газ. А Масква на Беларусь — за ўсё больш актыўныя спробы супрацоўніцтва з Захадам.

“Reuters (Вялікабрытанія)

Мінск крыўдуе на Расію за рост коштаў на газ. А Масква на Беларусь — за ўсё больш актыўныя спробы супрацоўніцтва з Захадам.

“Reuters (Вялікабрытанія)


Канфлікт з-за малочных прадуктаў значна ўскладніў расійска-беларускія адносіны. Расія цісне на Беларусь за непадпарадкаванне загадам Масквы. Адзін з чыннікаў — адмова Мінска прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асецію. Расійскі бок, у сваю чаргу, адмаўляецца прызнаваць, што такія ўмовы наогул існуюць. Нягледзячы на далучэнне краіны да праграмы ЕС «Усходняе партнёрства», у Лукашэнкі ўсё яшчэ не занадта шмат прыхільнікаў у заходніх краінах. Там беларускага кіраўніка па-ранейшаму крытыкуюць за парушэнне правоў чалавека і дэспатычны кантроль у палітыцы.

“Тhe New York Times (ЗША)


Пасля таго, як Мінск адмовіўся ад удзелу ў пасяджэнні АДКБ у Маскве, Лукашэнка паспрабуе аддаліцца ад свайго расійскага суседа, пазбавіцца ад іміджу недэмакратычнага лідэра і зблізіцца з ЕС.

Італьянскае бюро «Еuronews» (Італія)


У сувязі з крызісам, які закрануў эканоміку Беларусі, краіна мае вельмі сумныя перспектывы. Пачатая Масквой «малочная вайна», новыя цвёрдыя правілы імпарту ставяць Беларусь у вялікую залежнасць ад Крамля. Як кажуць у кулуарах, шанцы Беларусі пазбегнуць эканамічнага краху надзвычай нізкія.

“Volkskrant (Нідэрланды)


Раней гэта вырашалася досыць спакойна. І, між іншым, дарма, таму што, па-першае, усе выказванні на тэму таго, што беларускія прадукты каштуюць танней, чым нашы, — гэта няпраўда. Варта адзначыць, што мы таксама дзеля Мінскага трактарнага завода фактычна давялі да банкруцтва некалькі расійскіх заводаў. І тут паўстала пытанне пра тое, што нашы малочныя заводы ва ўмовах крызісу таксама спыняцца. Проста Расія перастала прабачаць Беларусі некаторыя вольнасці. Трэба прайсці сертыфікацыю, і ўсё. А тое, што на гэта заплюшчвалі вочы, — вось гэта і ёсць палітыка.

“Regnum (Расія)


Магчыма, што гэта свядомая пазіцыя Мінска: узяць курс на Захад. Наўрад ці гэта добра як для Расіі, так і для самой Беларусі. Чаму? З аднаго боку, Беларусь моцна залежыць ад паставак прадукцыі ў Расію, прыкладна палова таваразвароту рэспублікі прыходзіцца на нашу краіну. Нават калі Еўрасаюз і асабіста Папа Рымскі паабяцалі Аляксандру Лукашэнку пачаць купляць беларускія тавары, гандлёвы канфлікт з Расіяй ставіць пад удар палову беларускай эканомікі. А значыць, і палітычную стабільнасць у гэтай краіне.

“Известия (Расія)


У выпадку прызнання Паўднёвай Асеціі і Абхазіі Беларусь не толькі маментальна пазбавіцца заходніх крэдытных ліній, але і патрапіць у амаль поўную залежнасць ад Расіі.

“Газета.ру (Расія)


Праблема ў тым, што ў Беларусі прарасійскіх палітычных сіл няма. У 1997 годзе Лукашэнка наўмысна задушыў усе арганізацыі прарасійскай скіраванасці. І новых з тых часоў не з’явілася. Таму казаць, што хтосьці мог бы прадстаўляць інтарэсы народаў праз тэзіс сяброўства з Расіяй, не даводзіцца. Такіх структур у Рэспубліцы Беларусь няма.

“Взгляд (Расія)

Каментаваць