Замежныя СМІ пра Беларусь: 7-13 траўня

Акрамя тэракту Міністэрства інфармацыі турбуе і фінансавы крызіс. Службоўцы правялі адмысловы семінар для дзяржаўных журналістаў, каб навучыць іх пісаць пра эканамічныя праблемы краіны, пазбягаючы слоў “валютны крызіс, “дэвальвацыя рубля і “абвал. Адкрыеш афіцыйныя газеты — там рост эканомікі па ўсіх франтах, пасяўная ў разгары. Паглядзіш навокал — цісканіна ля абменных пунктаў, якая пераходзіць часамі ў бойкі. Нацыянальны банк на некалькі дзён забараніў прадаваць валюту імпарцёрам лекаў.

Акрамя тэракту Міністэрства інфармацыі турбуе і фінансавы крызіс. Службоўцы правялі адмысловы семінар для дзяржаўных журналістаў, каб навучыць іх пісаць пра эканамічныя праблемы краіны, пазбягаючы слоў “валютны крызіс, “дэвальвацыя рубля і “абвал. Адкрыеш афіцыйныя газеты — там рост эканомікі па ўсіх франтах, пасяўная ў разгары. Паглядзіш навокал — цісканіна ля абменных пунктаў, якая пераходзіць часамі ў бойкі. Нацыянальны банк на некалькі дзён забараніў прадаваць валюту імпарцёрам лекаў. Ад імпартнай кілбасы беларусаў ужо адвучылі, цяпер хочуць адвучыць ад імпартнай тэхнікі і лекаў. Галоўнае — растлумачыць людзям, якія добрыя беларускія тавары і як замінаюць знешнія і ўнутраныя ворагі.

“Огонек (Расія)


Цяпер, нават пры самым аптымістычным варыянце выйсця з крызісу, давядзецца лічыць велізарныя эканамічныя і палітычныя страты, якія панясе як эканоміка Беларусі, так і яе кіраўніцтва. Да палітычных страт неабходна будзе аднесці разуменне таго, што кіраўніцтва краіны цалкам не здольнае забяспечыць эканамічную незалежнасць Беларусі і такім чынам захаваць жыццёвы ўзровень яго насельніцтва. А. Лукашэнка і яго ўрад цалкам залежаць ад знешняй дапамогі. Гэта значыць, што іх улада шмат у чым віртуальная і трымаецца толькі на звычцы і традыцыях электарату. Пры з’яўленні любой рэальнай альтэрнатывы яна не мае перспектыў.

Delfi (Літва)


Лепшае, на што мы можам разлічваць, — гэта тое, што нашы доўгачасовыя высілкі, з актыўным эканамічным і чалавечым узаемадзеяннем і разам з мэтанакіраванымі абмежавальнымі мерамі ў адносінах да асобаў, якія стаяць ля вяршыні ўлады і якія павінны быць пакараны за збіццё, зняволенні і знікненні людзей, прывядуць да рэальнай змены жыцця ў Беларусі. Пакуль самы вялікі поспех за мінулае дзесяцігоддзе ўдалося дасягнуць без усякага ўдзелу заходніх палітычных дзеячаў: гэта пераарыентацыя знешняга гандлю Беларусі з Усходу на Захад. Зараз самым буйным рынкам экспарту для Беларусі з’яўляецца не Расія, а Еўрасаюз.

“Center for European Policy Analysis (ЗША)


Дзіўныя справы адбываюцца сёння ў Беларусі. У краіне востры фінансава-эканамічны крызіс, які пагражае перарасці ў сацыяльна-палітычны, а кіраўніцтва рэспублікі працягвае паўтараць, што растуць ВУП і дабрабыт насельніцтва. У такой сітуацыі Беларусь усё больш пачынае быць падобнай да безнадзейна хворага чалавека, які ведае, што памрэ ў найбліжэйшыя гадзіны, але паверыць у гэта не можа. Таму ён просіць даць яму то адны лекі, то іншыя, будуе планы на будучыню, быццам ад гэтага штосьці зменіцца, і не перастае верыць у тое, што ўсё абыдзецца. Такое імкненне жыць, напэўна, часам прыносіць свой плён, і тады адбываецца цуд — смерць адыходзіць, а жыццё працягваецца. Аднак краіна, асабліва тая, у якой лячэнне ніколі не праводзілася, наўрад ці можа разлічваць на тое, што сілай самаўнушэння здолее пазбегнуць катастрофы.

Regnum (Расія)


Знешнюю палітыку Беларусі цяжка змяніць. Нават ва ўмовах жорсткага эканамічнага крызісу А. Лукашэнка заявіў, што ўмовай канструктыўнага палітычнага і эканамічнага дыялогу з Расіяй з’яўляецца гатоўнасць апошняй разглядаць Беларусь як раўнапраўнага партнёра. Такая пазіцыя пацвярджае, што Лукашэнка жыве сённяшнім днём, а там як Бог дасць. Таму сяброўства з Расіяй можа скончыцца, як толькі Беларусь пачне выбірацца з эканамічнай ямы. У гэтым выпадку працэс стварэння Саюзнай дзяржавы пры іншых роўных умовах зноў страціць дынаміку.

“Geopolitika (Літва)

 

Каментаваць