Замежныя СМІ пра Беларусь: 7-13 лістапада

Менавіта альянс Кіева і Мінска дапамог бы і Расіі, і Украіне, і Беларусі адыйсці ад карпаратыўных схем у пастаўках энерганосьбітаў, выпрацаваць зразумелую палітыку і па транзітных коштах на пастаўкі энерганосьбітаў у Еўропу… Менавіта гэтага, верагодна, і баяцца ў Маскве, калі з такім раздражненнем кажуць пра прыезд Аляксандра Лукашэнкі ва ўкраінскую сталіцу. Менавіта такая схема, якая раз і назаўжды паставіць кропку на таемных дамовах адносна паставак расійскага газу, можа паставіць кропку і на схемах адкатаў.

Менавіта альянс Кіева і Мінска дапамог бы і Расіі, і Украіне, і Беларусі адыйсці ад карпаратыўных схем у пастаўках энерганосьбітаў, выпрацаваць зразумелую палітыку і па транзітных коштах на пастаўкі энерганосьбітаў у Еўропу… Менавіта гэтага, верагодна, і баяцца ў Маскве, калі з такім раздражненнем кажуць пра прыезд Аляксандра Лукашэнкі ва ўкраінскую сталіцу. Менавіта такая схема, якая раз і назаўжды паставіць кропку на таемных дамовах адносна паставак расійскага газу, можа паставіць кропку і на схемах адкатаў. Гэта з’яўляецца смяротнай пагрозай для ўсёй расійскай палітычнай і бізнесовай сістэмаў.

“Радио Свобода (Расія).


У гэтай “цёплай кампаніі сяброў (Юшчанка і Лукашэнка) бракуе толькі Саакашвілі. Але ён у хуткім часе з’явіцца на гарызонце. Ёсць нагода. У беларускім парламенце створана група па падрыхтоўцы пытання пра прызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ў якасці незалежных дзяржаў. Гэта інфармацыя сведчыць усяго толькі пра пачатак чарговага этапу спекуляцый на каўказскім пытанні, а не пра намер прызнаць новыя дзяржавы. Падазрэнні пацвердзіліся пасля публікацыі першага паведамлення. Услед за ім з’явілася другое. Кіраўнік камісіі па міжнародных справах парламента Беларусі Сяргей Маскевіч заявіў, што пытанне пра прызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ў павестцы дня да канца 2009 года наўрад ці з’явіцца!

“Коментарии.ру (Расія)


Хоць у свой час Галіцка-Валынскае княства кантралявала вялікую частку тэрыторыі Беларусі, Украіна прызнае яе дзяржаўнасць. Ніякіх прэтэнзій з нашага боку не можа гучаць. Тым больш, такіх прэтэнзій не можа гучаць з боку Беларусі. У нас ёсць агульныя праблемы, падобная структура эканомікі, даволі блізкія адносіны з Еўрасаюзам. Для Беларусі Украіна з’яўляецца ідэальным вялікім суседам, які не парушае яе суверэнітэт. Гэта там адчуваюць.

“Форум (Украіна)


У Беларусі ў спешным парадку рыхтуюцца змены ў Выбарчы кодэкс. Як адзначалася на нарадзе ў прэзідэнта, папраўкі ў законы не запатрабуюць унясення змен у Канстытуцыю і правядзення рэферэндуму. Аднак яны будуць радыкальнымі, што дазволіць беларускаму заканадаўству адпавядаць заходнім стандартам.

“Российская газета (Расія)


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, якога яшчэ нядаўна ўспрымалі як “апошняга дыктатара Еўропы, дэманструе віртуозную дыпламатыю. Ён і не хавае, што мае намер застацца на двух крэслах — атрымліваць крэдыты з Масквы і ісці насустрач Еўропе. Таму і адносіны Беларусі з Расіяй і еўрапейскімі дзяржавамі складаюцца па прынцыпе маятніку — то гарачае каханне, то замаразкі.

“Грузия сегодня (Грузія)

Каментаваць