Замежныя СМІ пра Беларусь: 8-14 кастрычніка

Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі для прадстаўнікоў расійскай прэсы працягвалася каля чатырох гадзін. Беларускі прэзідэнт выказаўся па шматлікіх праблемах унутранай і міжнароднай палітыкі, распавёў пра сваё разуменне сучасных тэхналогій. Але аналітыкі адзначаюць, што з кожным разам памяншаецца колькасць прадстаўнікоў цэнтральных і ўплывовых расійскіх выданняў, якія ўдзельнічаюць у прэс-турах, што арганізуюцца Мінскам.

“ВВС (Вялікабрытанія)

Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі для прадстаўнікоў расійскай прэсы працягвалася каля чатырох гадзін. Беларускі прэзідэнт выказаўся па шматлікіх праблемах унутранай і міжнароднай палітыкі, распавёў пра сваё разуменне сучасных тэхналогій. Але аналітыкі адзначаюць, што з кожным разам памяншаецца колькасць прадстаўнікоў цэнтральных і ўплывовых расійскіх выданняў, якія ўдзельнічаюць у прэс-турах, што арганізуюцца Мінскам.

“ВВС (Вялікабрытанія)


Эканамічная сітуацыя паўплывала і на танальнасць выказванняў Лукашэнкі. Падчас прэс-канферэнцыі для расійскіх журналістаў Аляксандр Лукашэнка паўтарыў свае традыцыйныя замовы пра незалежнасць знешняй палітыкі краіны як ад Расіі, так і ад Еўропы, аднак ад рэзкіх і абразлівых заяў устрымаўся. Кажучы пра расійскі вектар, быў і зусім вельмі талерантны. Лукашэнка заявіў пра поўнае паразуменне з расійскім кіраўніцтвам. Пра тое, што ён падтрымае перадвыбарную інтэграцыйную ініцыятыву Уладзіміра Пуціна ў абмен на чарговыя прэферэнцыі. Нагадаем, што найважнейшай прыкметай роўнасці для беларускіх уладаў з’яўляюцца расійскія кошты на энерганосьбіты.

“Независимая газета (Расія)


Аднак, увогуле, выступ Лукашэнкі не ўразіў. Былі тут і ранейшыя шлягеры пра тое, што “нам не жыць без сябра, і пра тое, што “мы не прадаемся. Былі і новыя рэчы. Напрыклад, Лукашэнка падтрымаў ідэю Уладзіміра Пуціна пра стварэнне Еўразійскага саюза. Але гэта былі словы на стары матыў пра раўнапраўе і роўны даход. Кудысьці знікла ранейшая экспрэсія, агонь. Кажуць, гэта складанае эканамічнае становішча ў краіне прымусіла Лукашэнку хай і не наступіць на горла ўласнай песні, але ўсё ж крыху змяніць танальнасць. Ён разумее, наколькі цяпер залежны і ад пазіцыі Масквы, і ад змены палітыкі Захаду ў адносінах да яго.

“Голос России (Расія)


Пустое крэсла прадстаўніка Беларусі на варшаўскім саміце “Усходняга партнёрства для Віктара Януковіча павінна было б стаць навочнай ілюстрацыяй таго, што можа чакаць у будучыні яго персанальна і Украіну. Міжнародная ізаляцыя, немагчымасць выехаць у краіны Еўрапейскага саюза і ў рамках таго ці іншага саміту паціснуць руку лідарам еўрапейскіх дзяржаў — знявага для палітыка. Гэтыя пачуцці сёння ў поўнай меры адчувае Аляксандр Лукашэнка, які стаў неўязным у краіны ЕС. У дадзеным кантэксце не выпадковая некалькі істэрычная рэакцыя беларускага прэзідэнта — пагроза выйсці з “Усходняга партнёрства. Зрэшты, праз пару дзён кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Мартынаў паведаміў, што краіна захавае ўдзел у ініцыятыве “Усходняе партнёрства. Сёння гэта амаль адзіная сувязь Беларусі з ЕС.

“Дзеркало тижня (Украіна)


Што да Беларусі, дык яе ўваходжанне ў новы саюз абсалютна выключана да таго часу, пакуль ва ўладзе застаецца прэзідэнт Лукашэнка: новая наддзяржаўная структура будзе сур’ёзнай пагрозай яго эканамічнай і палітычнай манаполіі на беларускай тэрыторыі. Акрамя таго, беларуская дзяржаўная мадэль цалкам супярэчыць заяўленым базавым каштоўнасцям новага саюза і таму будзе падлягаць абавязковаму дэмантажу. Уваходжанне Беларусі ў Еўразійскі саюз магчымае толькі праз сур’ёзныя сацыяльна-эканамічныя рэформы. У сувязі з гэтым непазбежна паўстануць сур’ёзныя рызыкі — пераарыентацыя беларускай дзяржавы на інтэграцыю ў ЕС.

“Регнум (Расія)


Пакуль беларускаму лідару не прапануюць пакінуць сваю пасаду, Еўропа прапанавала фінансавую дапамогу ў памеры 9 мільярдаў долараў у абмен на вызваленне палітвязняў і правядзенне справядлівых выбараў у адпаведнасці з заходнімі стандартамі. Гэтыя грошы паступяць у выглядзе пазык двух еўрапейскіх банкаў: Еўрапейскага інвестыцыйнага банка і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця праз МВФ. Еўрасаюз своечасова выступіў са сваёй прапановай, калі Беларусь ахапіў глыбокі эканамічны крызіс, аднак Лукашэнка не выявіў да яе ніякай цікавасці.

“El Pais (Іспанія)

Каментаваць