Замежныя СМІ пра Беларусь: 8-15 траўня

Калі гэта («Усходняе партнёрства») не паход на Усход, то што гэта? Ну а што казалі самі запрошаныя да супрацоўніцтва ў рамках «Усходняга партнёрства»? Асноўным для кіраўнікоў дзяржаваў з’яўляюцца не еўрапейскія стандарты, а куды больш прагматычныя мэты, якія, на іх думку, цалкам дасягальныя. Найбольш адкрыта казалі пра гэта ўкраінскі і беларускі прэзідэнты ў Гомелі… Украінскі прэзідэнт адзначыў важнасць украінска-беларускіх кантактаў з той мэтаю, каб высвятляць, «як развіваць праекты, каб атрымаць больш фінансавання з бюджэту ЕС.

Калі гэта («Усходняе партнёрства») не паход на Усход, то што гэта? Ну а што казалі самі запрошаныя да супрацоўніцтва ў рамках «Усходняга партнёрства»? Асноўным для кіраўнікоў дзяржаваў з’яўляюцца не еўрапейскія стандарты, а куды больш прагматычныя мэты, якія, на іх думку, цалкам дасягальныя. Найбольш адкрыта казалі пра гэта ўкраінскі і беларускі прэзідэнты ў Гомелі… Украінскі прэзідэнт адзначыў важнасць украінска-беларускіх кантактаў з той мэтаю, каб высвятляць, «як развіваць праекты, каб атрымаць больш фінансавання з бюджэту ЕС. Мы ў гэтым пытанні вялікія партнёры». Тое ж казаў беларускі калега... А 9 мая Аляксандр Лукашэнка, які не паехаў у Прагу, у сваім стылі адзначыў: «Там (ва «Усходнім партнёрстве») няма ніякай палітыкі… Пры чым тут правы чалавека і дэмакратыя? Як гэта тычыцца нафты і газу?»

«Фонд эффективной политики» (Расія)


Дзякуючы Turkcell (турэцкая фірма, уладальнік кампаніі «Life», якая прадала частку акцый шведскай дзяржаўнай фірме) Швецыя не ўключаецца ў супрацоўніцтва з дыктатурай і такім чынам пазбаўляецца адказнасці за гэта. І тым не менш, фактычна яна супрацоўнічае з рэжымам Лукашэнкі. Шведскія аглядальнікі папераджаюць сваіх падаткаплацельшчыкаў пра тое, што іх грошы могуць пайсці на падтрымку недэмакратычнага рэжыму ў Беларусі.

«Svenska Dagbladet» (Швецыя)


Другая магчымасць для ЕС заключаецца ў тым, што ён мог бы ўзяць быка за рогі і сур’ёзна інвеставаць у гульню супраць Расіі. У палітыкі сфер уплываў ёсць свае пагрозы. Збалансаваць каштоўнасці і інтарэсы для ідэалістычных фармацый кшталту ЕС будзе нялёгкай задачай. Аднак усё складаецца не так чорна-бела, як здаецца. Гэта дэманструе падтрымка беларускай апазіцыяй спроб ЕС палепшыць адносіны з Мінскам, якая разумее, што на кану незалежнасць дзяржавы.

«Postimees» (Эстонія)


У Мінску назіраюцца аптымістычная настроі адносна «Усходняга партнёрства», сяброўства ў якім лічыцца заканамерным і пазітыўным працэсам, што гарантуе стабільнасць цяпер і надзею на будучае рэспублікі ў рамках самай канкурэнтназдольнай і дынамічнай зоны свету. Аднак сярод прадстаўнікоў дзяржаўна-палітычнай эліты РБ адчуваецца незадаволенасць тым, што Еўрасаюз з самага пачатку па-рознаму ставіцца да сяброў шасцёркі: палітычны фармат прывілеяванага партнёрства надаецца адным удзельнікам праграмы за кошт іншых, і перш за ўсё Беларусі. Што тычыцца палітычных патрабаванняў ЕС да беларускага рэжыму, то сам кіруючы клас намагаецца пра гэта не казаць. Здаецца, што прэзідэнцкая адміністрацыя і ўрад РБ дрэнна ўяўляюць наступствы для сябе сяброўства ва «Усходнім партнёрстве».

«Материк» (Расія)

Каментаваць