Замежныя СМІ пра Беларусь: 9 - 15 ліпеня

У апошняй дыктатуры Еўропы захвалявалася не толькі моладзь. Ёсць прыкметы, што традыцыйна пасіўны працоўны клас стаміўся ад інфляцыі, выкліканай безразважнай палітыкай урада. Праўда, большасць у Беларусі лічыць, што сітуацыю пакуль рана параўноўваць з Тунісам і Егіптам. І ўсё ж, несумнеўна, Лукашэнка стыкнуўся з горшым крызісам за ўсе 17 гадоў сваёй улады. Магчыма, ён выйграе час, прадаўшы Расіі дзяржаўныя актывы, але Масква незадаволена непагашанымі запазычанасцямі Беларусі. А МВФ наўзамен на крэдыт запатрабуе рэформаў фінансавай сістэмы, якія могуць аслабіць рэжым.

«Time» (ЗША)

Мясцовыя эксперты не падзяляюць аптымізм улады, паколькі адміністратыўнае ўтрыманне курсу беларускага рубля ў адносінах да замежных валют і такое ж размеркаванне дэфіцытнай валюты не з’яўляецца эфектыўным. Прадпрыемствы, якія не маюць доступу да валюты, скарачаюць аб’ёмы вытворчасці, адпраўляюць у адпачынкі ці нават звальняюць супрацоўнікаў. У той жа час рынак пры наяўнасці адзінага і рэальнага курсу (нават высокага), магчыма, зрабіў бы іншы выбар. У канцы мінулага тыдня, знаходзячыся ў Лондане, на тэму эканамічнай палітыкі Беларусі выказаўся і міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын. Ён таксама перакананы, што адміністратыўныя абмежаванні імпарту, курсу, коштаў недапушчальныя.

«Независмая газета» (Расія)

Калі Лукашэнка паспрабуе працягнуць сваю ўладу за кошт продажу каштоўных эканамічных актываў краіны Маскве, ён аслабіць беларускую незалежнасць і стабільнасць. Вось чаму, узмацняючы ціск на рэжым, Захад таксама павінен падрыхтаваць пакет эканамічнай і палітычнай дапамогі на выпадак, калі Лукашэнка збяжыць ці будзе так ці інакш адхілены ад улады. Атачэнне Лукашэнкі павінна гэта ведаць: «светлая будучыня» магчыма толькі пасля таго, як Лукашэнка сыдзе, але атачэнне таксама павінна разумець, што замена аднаго дыктатара другім не вырашыць праблемы. Гэта не тое, што беларусы прымуць, што беларусы заслугоўваюць.

«The Washington Post» (ЗША)

Эксперты досыць скептычна ацэньваюць вынікі візіту беларускай дэлегацыі ў Азербайджан, мяркуючы, што асноўнай мэтай беларускіх службоўцаў у Азербайджане былі спробы атрымаць грошы. Палітолаг, былы дарадца па знешняй палітыцы прэзідэнта рэспублікі Азербайджан Вафа Гулузадзэ таксама лічыць, што галоўным стымулам візіту прэм’ер-міністра Беларусі стаў пошук сродкаў для эканомікі краіны. «Беларусь знаходзіцца ў цяжкім эканамічным становішчы, і Лукашэнка шукае магчымасць атрымаць для сваёй эканомікі дапамогу ў іншых краінах. Пры гэтым Расія ёй дапамагаць не збіраецца», — падкрэсліў эксперт. Верагоднасць вылучэння Азербайджанам сродкаў Гулузадзэ ацаніў як невысокую, падкрэсліўшы, што грошы наўрад ці будуць выдадзеныя рэжыму, які знаходзіцца ў ізаляцыі з-за пераследу апазіцыі.

«Кавказский узел» (Азербайджан)

Каментаваць