Замежныя СМІ пра Беларусь: 9 - 15 красавіка

Яшчэ з канца дзевяностых гадоў дзяржаўная прапаганда Беларусі ставіла ў заслугу Лукашэнку «парадак і бяспеку», якія ён гарантаваў у сваёй краіне. Гэта было адным з галоўных аргументаў у апраўданне яго дыктатарскіх метадаў кіравання краінай. Бяспека важней дэмакратыі — такая логіка вельмі тыповая для ворагаў свабоды. Гэта, дарэчы, тычыцца і Пуціна. І што ў выніку? За гады кіравання Пуціна колькасць тэрактаў на тэрыторыі Расіі, па афіцыйных дадзеных, павялічылася амаль у 6 (!) разоў.

Яшчэ з канца дзевяностых гадоў дзяржаўная прапаганда Беларусі ставіла ў заслугу Лукашэнку «парадак і бяспеку», якія ён гарантаваў у сваёй краіне. Гэта было адным з галоўных аргументаў у апраўданне яго дыктатарскіх метадаў кіравання краінай. Бяспека важней дэмакратыі — такая логіка вельмі тыповая для ворагаў свабоды. Гэта, дарэчы, тычыцца і Пуціна. І што ў выніку? За гады кіравання Пуціна колькасць тэрактаў на тэрыторыі Расіі, па афіцыйных дадзеных, павялічылася амаль у 6 (!) разоў. У сучасным свеце эфектыўна супрацьстаяць тэрарызму могуць толькі тыя спецслужбы, якія знаходзяцца пад сталым грамадзянскім і парламенцкім кантролем. Актуальнасць гэтага тэзісу даказана і ў Расіі, і ў Беларусі.

«Новый Регион» (Расія)



Беларускія абывацелі, у большасці сваёй, пакуль яшчэ ў шоку ад таго, што адбылося. Але версію пра датычнасць улады да выбуху, як бы гэта жахліва ні гучала, абмяркоўваюць не толькі палітыкі. У краіне пагаршаецца эканамічнае становішча. Насельніцтва то скупляе ў паніцы цукар, то масла, то вялікую частку вольнага часу праводзіць у чэргах ля абменнікаў у надзеі купіць валюту. Палітолагі прадказваюць эканамічны калапс і страту кіравальнасці краінай.

«Независимая газета» (Расія)



Ад сілавікоў ён (Лукашэнка) запатрабаваў штодня даваць яму справаздачу пра ход расследавання. Аднак беларускія аналітыкі аднадушныя ў тым, што хуткага выніку чакаць не даводзіцца. У выбухаў, якія прагучалі за час суверэннай Беларусі, ёсць толькі адна агульная рыса — злачынцы яшчэ ні разу не былі пакараныя, нягледзячы на грозныя ўказанні кіраўніка дзяржавы.

ВВС (Вялікабрытанія)


У гэту версію (выбух арганізавала ўлада, каб адцягнуць увагу ад эканамічных праблем) вераць нямногія. Бо наўрад ці выбух прымусіць беларусаў перастаць штурмаваць валютныя абменнікі ў надзеі пажывіцца доларамі ці еўра. А таксама расхопліваць у крамах прадукты, баючыся, іх чарговага падаражання. Тэракт здольны толькі стымуляваць гэтыя працэсы ды яшчэ прымусіць народ сумнявацца ў тым, што ўлада кантралюе сітуацыю ў краіне. Зрэшты, гэтыя сумневы і так вельмі моцныя з-за валютнага дэфіцыту і ўзлёту спажывецкіх коштаў. Другая версія — тэракт арганізаваны заходнімі спецслужбамі з мэтай намякнуць Аляксандру Лукашэнку пра неабходнасць сыходу з пасады прэзідэнта. Ёсць і тыя, хто бачыць у тэракце помсту расійскіх алігархаў беларускаму Бацьку — нібы за парушэнне дамоўленасцяў пра прыватызацыю нафтавай галіны. Але гэта ўжо чыстая канспіралогія.

«Невское время» (Расія)



Пасля масавых арыштаў кандыдатаў у прэзідэнты і іх прыхільнікаў уладам не патрэбна лішняя нагода для ціску на апазіцыю, а па-еўрапейску арыентаваных людзей складана прадставіць як тых, што падрываюць суграма­дзян з нелюбові да Лукашэнкі. Не выключана версія злачынца-адзіночкі: з’яўленню такіх адзіночак спрыяе напруга і ўзаемны недавер у грамадстве.

«Ведомости» (Расія)

Каментаваць