Замежныя СМІ пра Беларусь: 9-16 сакавіка

Выказванні Лукашэнкі могуць перапоўніць чашу трывання еўрапейскіх палітыкаў. Аднак Лукашэнка баіцца эканамічных санкцый, якія можа ўвесці Еўрапейскі саюз, таму што эканоміка Беларусі вельмі залежыць ад сектару нафтаперапрацоўкі. Нядзіўна, што цяпер ён шукае сяброўства расійскага лідара Уладзіміра Пуціна. Лукашэнка адным з першых павіншаваў яго з перамогай на выбарах.

“Business Times (ЗША)

Выказванні Лукашэнкі могуць перапоўніць чашу трывання еўрапейскіх палітыкаў. Аднак Лукашэнка баіцца эканамічных санкцый, якія можа ўвесці Еўрапейскі саюз, таму што эканоміка Беларусі вельмі залежыць ад сектару нафтаперапрацоўкі. Нядзіўна, што цяпер ён шукае сяброўства расійскага лідара Уладзіміра Пуціна. Лукашэнка адным з першых павіншаваў яго з перамогай на выбарах.

“Business Times (ЗША)


Загнаны ў кут дзеяннямі братэрскай Расіі, апошні дыктатар Еўропы Лукашэнка не знайшоў іншага спосабу нагадаць пра сябе, як пачаць высылку дыпламатаў. Што ж прымушае Лукашэнку так дзейнічаць, калі ў яго асяроддзі кажуць пра завяршэнне крызісу, пра выратаванне, якое прыйшло ад Мытнага саюза? А выратаванне гэта апынулася чарговым блефам. Эканоміка руйнуецца, саюзнікі забіраюць апошнія аб’екты ўласнасці — нафтаперапрацоўчыя заводы, газавую трубу. Ужо пагаворваюць пра магчымую прыватызацыю аўтапрадпрыемстваў БелАЗ, МАЗ, металургічнага камбіната... Заканамерна, што ў гэты момант Лукашэнка ўспомніў гісторыю пяцігадовай даўніны, калі Захад за аднаўленне дыялогу, а дакладней, дзеля вызвалення палітвязняў Аляксандра Казуліна, Міхаіла Марыніча і іншых, адкрыў крэдытныя рэсурсы на агульную суму амаль 5 мільярдаў долараў. Чаму б не паспрабаваць і цяпер? Толькі ў разлік закралася памылка: тады Захад пачынаў сваю real politik, а зараз ён (Захад) ад яе адмовіўся.

“Дзеркало тиждня (Украіна)



Фінансавая піраміда Сяргея Маўродзі “МММ–2011 актыўна ўзводзіцца ў Беларусі. З цэнтральным офісам на праспекце Незалежнасці, актыўным прасоўваннем у інтэрнэце і за яго межамі, навучальнымі семінарамі і без якіх-небудзь перашкод з боку ўлад. Ні Камітэт дзяржаўнага кантролю, ні Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, ні міністэрства па падатках і зборах — ніхто не мае да МММ ніякіх прэтэнзій. Дзіўны для нашых шыротаў лібералізм. Нібы і не Беларусь зусім, а грамадства, пабудаванае на прынцыпе неўмяшання дзяржавы ў справы бізнэсу.

“Газета.ру (Расія)

 
Лукашэнка ўпэўнены ў камандна-адміністратыўных метадах кіравання як у гарантыі захавання сваёй улады. Тым не менш ён ужо змушаны прадаваць ключавыя прадпрыемствы, на якіх трымаецца прамысловасць краіны. Кар’ера Лукашэнкі будавалася на супярэчнасцях паміж Расіяй і Еўропай, але хутка ў Крэмль вернецца Уладзімір Пуцін, які ведае, што на простыя заўвагі ў парушэнні правоў чалавека з боку ЕС Лукашэнка не рэагуе. У самой Беларусі пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў летась адбыліся змены: папулярнасць Лукашэнкі рэзка звалілася. Раней такога не было. Новы рускі крэдыт выратаваў эканоміку, якая стаяла на краю прорвы. Але становішча застаецца нестабільным, і супярэчнасці ў выглядзе Лукашэнкі як гаранта стабільнасці застаюцца.

“The Economist (Вялікабрытанія)

Каментаваць