Замежныя СМІ пра Беларусь: 9-16 кастрычніка

У гэтым канфлікце ёсць два моманты. Першы — Пуцін адышоў ад мяккай палітыкі ў адносінах да Беларусі, што Бацьку не можа падабацца. Другі — Лукашэнка гуляе з Еўропай і разумее, што Пуцін для значнай часткі палітычнай эліты Еўропы з’яўляецца персонай раздражняльнай. Лукашэнка разлічвае, што падобныя дэманстратыўныя выбрыкі супраць Пуціна дададуць яму балаў.

«Коммерсантъ» (Расія)

У гэтым канфлікце ёсць два моманты. Першы — Пуцін адышоў ад мяккай палітыкі ў адносінах да Беларусі, што Бацьку не можа падабацца. Другі — Лукашэнка гуляе з Еўропай і разумее, што Пуцін для значнай часткі палітычнай эліты Еўропы з’яўляецца персонай раздражняльнай. Лукашэнка разлічвае, што падобныя дэманстратыўныя выбрыкі супраць Пуціна дададуць яму балаў.

«Коммерсантъ» (Расія)


З Лукашэнкам яму (Пуціну) таксама размаўляць няма пра што. Бацька, які падпісаў усё ж дамову пра АДКБ, але не атрымаў у абмен гарантый расійскага крэдыту, пачуваецца абражаным. І заслужана. Ён стаў закладнікам уласнай мадэлі постсавецкай паразітарнай эканомікі, пабудаванай на танным расійскім газе. Відавочна, прыйшоў канец. Але Лукашэнка разумее — не Мядзведзеў так сябе павёў з ім, а Пуцін. Таму ён лаецца, звяртаецца да МВФ, спрабуе лавіраваць — і адчувае, што апынуўся ў пастцы пад назвай «без Расіі нікуды». Але, тым не менш, больш ён ніколі не павядзецца на расійскія абяцанкі. Лепш бы Масква дала яму крэдыт. Якім яшчэ чынам у Крамлі хочуць схіліць яго да прызнання Паўднёвай Асеціі і Абхазіі?

«Вовремя» (Расія)


Нягледзячы на ўсе высілкі лідэраў АДКБ і ЕўрАзЭС — Мікалая Бардюжы і Таіра Мансурава, — дзяржавы, на якія, здавалася б, можна было разлічваць больш за ўсё, у апошні час імкнуцца даць зразумець, што кожная з іх «сабе на розуме». Адна толькі Беларусь чаго вартая. Асноўныя фактары такой ненадзейнасці і неабавязковасці зразумець не складана. Усе ці амаль усе нашы братэрскія рэспублікі даўно і з задавальненнем кінуліся б у Еўропу, калі б былі ўпэўнены ў тым, што іх там прымуць і ацэняць. Іслам Карымаў і Аляксандр Лукашэнка дэманструюць нам тыпаж лідэра, які раздзіраецца паміж перспектывай «далучэння да Еўропы» і захавання ўласнага суверэнітэту.

«Евразия» (Расія)


Лягчэй будзе толькі тым, хто мае свой бізнес у Беларусі. Беларускі рынак з’яўляецца ціхай гаванню для ігральнага бізнесу. У студзені 2005 года прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сваім указам увёў падатак на ігральную дзейнасць. Бацька нават запрашаў у Беларусь буйных уладальнікаў, пасля таго, як у РФ уступіў новы закон. Праўда, ёсць адно «але». «Апошні дыктатар Еўропы» забараніў беларусам хадзіць у ігральныя ўстановы. У казіно могуць патрапіць толькі замежнікі, якія знаходзяцца ў гасцях. Але пакуль замежнікі не спяшаюцца да Бацькі ў госці. Таму прыбытак ад працы казіно ў Беларусі не асабліва цешыць іх уладальнікаў.

«Олигарх» (Украіна)


Кажучы пра супрацоўніцтва з ЕС, Лукашэнка неаднаразова падкрэсліваў, што ў адрозненне ад Расіі Еўропа не патрабуе здачы суверэнітэту. У той жа час эксперты сцвярджаюць, што пагроза аднаасобнай уладзе для Лукашэнкі існуе і ў выніку выканання ўмоў ЕС — першыя ж свабодныя выбары будуць апошнімі для нязменнага беларускага прэзідэнта. Мабыць, Лукашэнка вырашыў, што на дадзеным этапе Еўропу ашукваць лягчэй, чым Расію.

«Независимая газета» (Расія)

Каментаваць